Перайсьці да зьместу

Могілкавая капліца бэрнардынаў (Валожын)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Могілкавая капліца бэрнардынаў
Выгляд капліцы ў пачатку XX ст.
Выгляд капліцы ў пачатку XX ст.
Краіна Беларусь
Места Валожын
Каардынаты 54°04′27″ пн. ш. 26°32′58″ у. д. / 54.07417° пн. ш. 26.54944° у. д. / 54.07417; 26.54944Каардынаты: 54°04′27″ пн. ш. 26°32′58″ у. д. / 54.07417° пн. ш. 26.54944° у. д. / 54.07417; 26.54944
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Маладэчанская япархія[d] 
Дата заснаваньня 1850
Могілкавая капліца бэрнардынаў на мапе Беларусі
Могілкавая капліца бэрнардынаў
Могілкавая капліца бэрнардынаў
Могілкавая капліца бэрнардынаў
Могілкавая капліца бэрнардынаў на Вікісховішчы

Могілкавая капліца бэрнардынаў — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Валожыне. Знаходзіцца на пагорку ў цэнтры могілак, направа пры ўезьдзе ў места з боку Менску. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі капліцу пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку перабудовы з насаджэньнем купалоў-цыбулінаў.

У наш час у будынку капліцы дзее царква Ўшэсьця Гасподняга Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Перабудова капліцы

Мураваную могілкавую капліцу для касьцёла бэрнардынаў у Валожыне збудавалі ў 1850 годзе намаганьнямі графаў Тышкевічаў. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1885 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі капліцу ў каталікоў і перарабілі яе пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У 2013 годзе ў выніку перабудовы над капліцай паставілі пазалочаныя купалы, завершаныя маскоўскімі купаламі-цыбулінамі.

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта кампактавы прастакутны ў пляне аб’ём пад вальмавым дахам, завершаны над апсыдай купалам-цыбулінай на драўляным 8-гранным барабане. У цэнтры франтальнага фасаду выступае 2-ярусная 4-гранная званіца (вуглы скругленыя), шацёр якой завяршаецца купалам-цыбулінай; восьсю сымэтрыі высокі ўваходны прастакутны партал, над якім рэльефны крыж і квадратная ніша. Бакавыя фасады восьсю сымэтрыі падзяляюцца аркавымі вокнамі-трыфорыюмамі. Рудымэнтам стылю барока ёсьць валютныя заплечнікі з бакоў званіцы[1].

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]