Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Высокае)
Помнік гісторыі | |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
| |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Высокае |
Каардынаты | 52°22′01.38″ пн. ш. 23°22′47.29″ у. д. / 52.36705° пн. ш. 23.3798028° у. д.Каардынаты: 52°22′01.38″ пн. ш. 23°22′47.29″ у. д. / 52.36705° пн. ш. 23.3798028° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | Мікалай Чагін[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Высокім. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Царкоўнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Высокім збудавалі ў 1869 годзе на месцы драўлянай царквы 1840 году. Праект царквы распрацаваў расейскі архітэктар Мікалай Чагін, а зацьвердзіў 23 жніўня 1864 году асабіста Мураўёў-вешальнік. Сродкі на будаваньне расейскія ўлады адабралі ва ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. У аснове прасторавай кампазыцыі кубападобны цэнтрычны аб’ём, шатровы дах якога завяршаецца пяцьцю купаламі-цыбулінамі. З бакоў асноўнага аб’ёму далучаюцца прастакутныя прыдзелы пад 2-схільнымі дахамі, з фронту — прастакутны прытвор, завершаны шатровай званіцай, з тыльнага фасаду — паўкруглая апсыда. Роўніцы фасадаў аздабляюцца лапаткамі, аркатурай, прафіляванымі карнізамі, падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі ў ліштвах.
Дэкаратыўна-кампазыцыйны акцэнт унутранай прасторы — 2-ярусны 5-часткавы іканастас (праект Чагіна) у аркавым прасьвеце апсыды. Над сяродкрыжжам шатровае скляпеньне. У літургічным начыньні інтэр’еру захоўваюцца абразы XVI — XVIII ст. «Маці Божая Адзігітрыя» (у драўлянай шаце), «Маці Божая Адзігітрыя» (у мэталічным абкладзе), «Цуд Архістраціга Міхала» і «Тройца» (XIX ст.)[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1915—1918 гг.
-
1917 г.
-
1927 г.
-
2 жніўня 1933 г.
-
2 жніўня 1933 г.
-
1934 г.
-
1934 г.
-
1930-я гг.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 1
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000339 |