Хар’юскі павет
Хар’юскі павет | |
эст. Harju maakond | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Краіна | Эстонія |
Статус | павет |
Сталіца | Талін |
Старэйшына | Юльле Раясалу |
Насельніцтва (2011) | 528 468 чал.[1] |
Шчыльнасьць | 120,3 чал./км² |
Плошча | 4333[2] км² |
Месцазнаходжаньне Хар’юскага павету | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +2 |
Летні час | +3 |
Код ISO 3166-2 | EE-37 |
Геаграфічны код | EE-37 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ха́р’юскі павет (эст. Harjumaa — Ха́р’юская зямля) — павет у паўночнай Эстоніі, на паўднёвым узьбярэжжы Фінскае затокі. Мяжуе зь Ляэнэ-Вірумаа на ўсходзе, Ярвамаа на паўднёвым усходзе, Рапламаа на поўдні і Ляэнэмаа на паўднёвым захадзе.
Насельніцтва — 528 468 чалавек (студзень 2011)[1], што складае 39,4% усяго насельніцтва Эстоніі.
На тэрыторыі павету знаходзіцца таксама сталіца Эстоніі Талін.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Павет падзяляецца на 24 муніцыпалітэты, 6 зь якіх мескія (па-эстонску: linnad) і 18 — вясковыя (па-эстонску: vallad). 31 воласьць і 393 вёскі.
Мескія:
Вясковыя:
- Аэгвійду
- Анія
- Харку
- Йыэляхтмэ
- Кейля
- Керну
- Кійлі
- Козэ
- Кыўэ
- Куусалу
- Нісьсі
- Падызэ
- Раазіку
- Раэ
- Саку
- Саўэ
- Вазалема
- Віймсі
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі павету знаходзіцца прыкладна 80 астравоў, агульная працягласьць берагавой лініі складае 530 км.
Найвышэйшая кропка — Оргімягі каля Аэгвійду — 98,6 м. Найвышэйшая строма — Цюрысалу(et) — 30 м. На тэрыторыі павету знаходзяцца таксама і найвышэйшыя валуны Эстоніі, самы высокі зь якіх (Таміспэа(et) ля вёскі Лёкса) — 7,8 м. Яшчэ адзін валун — Кабэліківі(et) — мае ў дыямэтры 58 м.
34 ракі ўпадаюць у Балтыйскае мора, аднак ніводная зь іх не пасуе для суднаплаўства. Найдаўжэйшыя рэкі — Ягала, Пірыта і Кейля.
У павеце Хар’ю налічваецца 11 вадаспадаў, найвышэйшым зь якіх (8 м) зьяўляецца Ягальскі.
97 азёраў і вадасховішчаў займаюць плошчу 20 км². Найвялікшыя зь іх — Паўнкюля(et) (3,5 км²) і Кахала (3,47 км²).
Прыкладна 20% тэрыторыі павету займаюць балоты.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Для павету, у адрозьненьне ад Эстоніі ў цэлым, характэрны невялікі натуральны прырост насельніцтва, што тлумачыцца вышэйшым узроўнем жыцьця ў сталіцы. Станам на 1 студзеня 2012 ў Хар’юмаа пражывалі 529 898 асобаў, зь якіх 53,88% жанчын і 46,12% мужчын. Каля 75% насельніцтва пражывае ў Таліне.
Адметнаю рысаю павету зьяўляецца ягоная шматнацыянальнасьць. Эстонцы складаюць 60,24% насельніцтва (319 тыс. чал.), расейцы — 32% (170 тыс.), украінцы — 3,2%, беларусы — 1,7%, іншыя — 2,9% (фіны, немцы, татары, армяне, жыды).
14,1% насельніцтва — узростам да 14 гадоў, працаздольнае насельніцтва складае 70,1%, людзей старэйшых за 65 гадоў — 15,7%.
-
Рака Ягала ўзімку
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Estonia’s natural increase in 2010 was positive again after 20 years stat.ee. Statistics Estonia (25 красавіка 2011). Праверана 30 красавіка 2011 г.
- ^ General Information (анг.). Harjumaa muuseum. Праверана 28 кастрычніка 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хар’юскі павет — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (эст.)
- Музэй Хар’юмаа (анг.)
|