Фізычны факультэт БДУ
Фізы́чны факультэ́т Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту — адзін з самых вялікіх факультэтаў галоўнай ВНУ Беларусі. Створаны ў 1958 годзе. У складзе факультэту 10 катэдраў[1], 10 навукова-дасьледчых лябараторыяў, «Беларускі міжвузаўскі цэнтар» і абсэрваторыя. На факультэце вядуцца фундамэнтальныя і прыкладныя дасьледаваньні, а таксама прамысловыя, тэхналягічныя і іншыя распрацоўкі.
Гісторыя факультэту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Факультэт бярэ пачатак ад фізыка-матэматычнага аддзяленьня пэдагагічнага факультэту БДУ, утворанага ў 1932 годзе. У 1933 годзе зь фізыка-матэматычнага аддзяленьня быў створаны фізыка-матэматычны факультэт. У 1938 годзе фізыка-матэматычны факультэт уключаў 4 катэдры: катэдру агульнай фізыкі (заг. — дацэнт Ільля Некрашэвіч), катэдру тэарэтычнай фізыкі (заг. катэдры — дацэнт Фёдар Фёдараў), катэдру рэнтгенафізыкі (заг. — дацэнт Іосіф Шапіра), катэдру электрамагнітных ваганьняў (заг. — прафэсар Яўген Сьняткоў). У 1941 годзе, у сувязі з вайной і акупацыяй, фізыка-матэматычны факультэт прыпыніў сваю дзейнасьць і зь верасьня 1943 году функцыянаваў на станцыі Сходня пад Масквой, дэканам з таго моманта да 1950 году быў Фёдар Фёдараў. У 1944 годзе супрацоўнікі вярнуліся ў Менск. Першыя пасьляваенныя выпускі складалі 5—10 чалавек штогод[2]. У 1950-я гг. на аддзяленьні фізыкі навучалася толькі 50 студэнтаў. У 1953 гадзе акадэмікі АН БССР Антон Сеўчанка, Барыс Сьцяпанаў і крыху пазьней Міхаіл Ельяшэвіч пераехалі ў Менск і пачалі працаваць у БДУ. Зь іхнімі імёнамі зьвязанае стварэньне буйных навуковых школ. Імі адпаведна ўсталёўваецца сувязь паміж будовай і спэктральна-люмінесцэнтнымі ўласьцівасьцямі злучэньняў урану, разьвіваецца спэктраскапія адмоўных плыняў сьвятла, разьвіваюцца мэтады разьліку ваганьняў малекулярных комплексаў[3]. У 1953 годзе створаная катэдра спэктральнага аналізу, для спэцыялізацыі на катэдру былі накіраваныя 20 студэнтаў[4]
У кастрычніку 1958 году фізыка-матэматычны факультэт разьдзяліўся на фізычны факультэт і матэматычны факультэт (апошні у 1975 годзе перайменаваны ў мэханіка-матэматычны факультэт). Першым дэканам факультэту стаў Міхаіл Халімановіч. У 1960—1970 гады фізычны факультэт актыўна разьвіваўся. У 1971 годзе на дзённым аддзяленьні вучыліся 1875 студэнтаў, існавала таксама вячэрняе аддзяленьне, на якім вучыліся 455 студэнтаў. На базе навукова-дасьледчых лябараторыяў фізычнага факультэту ў 1971 годзе ствараецца Навукова-дасьледчы інстытут прыкладных фізычных праблемаў пад кіраўніцтвам акадэміка Антона Сеўчанкі. У 1976 годзе на базе 4-х катэдраў фізычнага факультэту быў створаны факультэт радыёфізыкі і электронікі. У 1984—2003 гг. загадчыкам катэдры тэарэтычнай фізыкі быў прафэсар Леанід Баркоўскі. У 1986 пры падтрымцы загадчыка катэдрай ядзернай фізыкі Станіслава Шушкевіча (малодшага) ствараецца Інстытут ядзерных праблемаў, які ўзначаліў прафэсар катэдры ядзернай фізыкі Уладзімер Барышэўскі.
У 2018 годзе катэдра атамнай фізыкі і фізычнай інфарматыкі ліквідаваная, супрацоўнікі перайшлі ў склад катэдры фізычнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі. 17 сьнежня 2018 году загадам рэктара БДУ дэканам факультэта прызначаны кандыдат фізіка-матэматычных навук Міхаіл Ціваноў, які да гэтага з’яўляўся загадчыкам кафедры энергафізікі.[5].
Структура факультэту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катэдры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Катэдра агульнай фізыкі (заснаваная ў 1938; загадчык — дацэнт Анатоль Слабадзянюк[6]).
- Катэдра біяфізыкі (засн. ў 1973; заг. — д. б. навук Рыгор Марціновіч[7]).
- Катэдра вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізыкі (засн. ў 1961; заг. — кандыдат фіз.-матэматычных навук Ірына Рушнова[8]).
- Катэдра лязэрнай фізыкі і спэктраскапіі (засн. ў 1953; заг. — прафэсар Аляксей Толсцік[9]).
- Катэдра кампутарнага мадэляваньня (засн. ў 1988; заг. — дацэнт Алег Раманаў[10]).
- Катэдра тэарэтычнай фізыкі і астрафізыкі (засн. ў 1938; заг. — прафэсар Аляксандар Фурс[11]).
- Катэдра фізыкі цьвёрдага цела і нанатэхналёгій (засн. ў 1957; заг. — прафэсар Уладзімер Углоў[12]).
- Катэдра фізыкі паўправаднікоў і нанаэлектронікі (засн. ў 1966; заг. — прафэсар Уладзімер Аджаеў[13]).
- Катэдра фізычнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі[7] (засн. ў 1953; заг. — доктар фіз.-мат. навук Андрэй Навіцкі[14]).
- Катэдра ядзернай фізыкі (засн. ў 1961; заг. — дацэнт Андрэй Цімошчанка[15]).
Навукова-дасьледчыя лябараторыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біяфізыкі і біятэхналёгіяў.
- Высокаэнэргетычнай іённай імплантацыі і функцыянальнай дыягностыкі.
- Нелінейнай оптыкі і спэктраскапіі.
- Спэктраскапіі паўправаднікоў.
- Фізыкі і тэхнікі паўправаднікоў.
- Фізыкі іённа-плязмавай мадыфікацыі цьвёрдых целаў.
- Фізыкі электронных матэрыялаў.
- Вузавай інжынэрыі ды нанабіятэхналёгіяў.
- Спэктраскапічных сыстэм.
- Энэргаэфэктыўных матэрыялаў ды тэхналёгіяў.
Вядомыя выпускнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віктар Кіслы — заснавальнік Wargaming.net[16]
- Леанід Лознэр — сузаснавальнік EPAM Systems[17]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Фізічны факультэт. БДУ. Праверана 3 лютага 2023 г.
- ^ Физический факультет БГУ им. В. И. Ленина. К юбилею университета // Вестник БГУ. Серия 1. — 1971. — № 3.
- ^ Развитие исследований по физико-математическим наукам в Белорусском государственном университете имени В. И. Ленина. // Вестник БГУ. Серия 1. — 1978. — № 3.
- ^ Кафедре лазерной физики и спектроскопии — 50 лет // Вестнік БДУ. Серия 1: Физ. Мат. Информ. — 2003. — № 3.
- ^ Дэканам фізічнага факультэта БДУ прызначаны Міхаіл Сяргеевіч Ціваноў(недаступная спасылка). Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 17 сьнежня 2018.
- ^ Супрацоўнікі кафедры агульнай фізікі (бел.). Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Праверана 29 сакавіка 2022 г.
- ^ а б Кафедры (рас.). Физический факультет. Праверана 29 сакавіка 2022 г.
- ^ Супрацоўнікi кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі БДУ. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Праверана 29 сакавіка 2022 г.
- ^ Анатоль Мінько. Фарміраванне школы фізічнай оптыкі ў БДУ. Да 115-годдзя з дня нараджэння акадэміка А. Н. Сеўчанкі // Унiверсiтэт. — 2018.
- ^ Супрацоўнікі кафедры камп’ютэрнага мадэлявання. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Праверана 29 сакавіка 2022 г.
- ^ Александр Николаевич Фурс. БГУ. Праверана 27 мая 2018 г.
- ^ Кафедра фізікі цвёрдага цела і нанатэхналогій. БДУ. Праверана 3 лютага 2023 г.
- ^ Супрацоўнікі кафедры фізікі паўправаднікоў і нанаэлектронікі. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Праверана 29 сакавіка 2022 г.
- ^ Супрацоўнікі кафедры фізічнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Праверана 16 сакавіка 2023 г.
- ^ Супрацоўнікі кафедры ядзернай фізікі Праверана 29 сакавіка 2022 г.
- ^ Пять фактов о создателе World of Tanks // Хартыя’97 (рас.)
- ^ Inc. 500 Interview: EPAM Systems // inc.com (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Неафіцыйны сайт фізычнага факультэта БДУ Архіўная копія ад 17 мая 2009 г.
|