Інстытут ядзерных праблемаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Інстытут ядзерных праблемаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта
(НДІ ЯП БГУ)
Тып навукова-дасьледчыцкая ўстанова
Заснаваная 1 верасьня 1986
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Дзяржаўны сьцяг Беларусі Беларусь, Менск
Ключавыя фігуры дырэктар Сяргей Афанасьевіч Максіменка (ад 2013 году)
Лік супрацоўнікаў 138 (2018)[1]
Будынак Інстытуту ядзерных праблемаў (зьлева)

Інстытут ядзерных праблемаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта — навукова-дасьледчыцкі інстытут з правам юрыдычнай асобы ў складзе Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які займаецца вывучэньнем праблемаў ядзернай фізыкі.

Інстытут ядзерных праблемаў створаны 1 верасьня 1986 году згодна з пастановай Ураду БССР[2]. У склад інстытуту увайшлі супрацоўнікі лябараторыі ядзернай оптыкі катэдры ядзернай фізыкі фізычнага факультэту БДУ. Інстытуту быў перададзены будынак, у якім першапачаткова разьмяшчаўся хімічны факультэт БДУ. Першым дырэктарам да 2012 году быў беларускі фізык, прафэсар Уладзімер Барышэўскі. У інстытуце створаны новы шырокадыяпазонны лазэр на свабодных электронах з аб’ёмнай разьмеркаванай зваротнай сувязьзю (пад кіраўніцтвам Уладзімера Барышэўскага, Канстанціна Батракова, Ільлі Феранчука), разьвіта строгая тэорыя электрадынамічных сыстэм са стратамі (аўтар — Рыгор Сляпян), створаныя пачаткі нелінейнай электрадынамікі кіральных карбонавых нанатрубак (выканальнікі — Сяргей Максіменка, Рыгор Сляпян)[3]. 1 кастрычніка 2015 году адбылося далучэньне да Інстытуту ядзерных праблемаў Нацыянальнага навукова-вучэбнага цэнтра фізыкі часьціц і высокіх энэргій БДУ, дырэктарам якога быў доктар фізыка матэматычных навук Мікалай Шумейка. Адпаведна Пастанове Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, 2 сьнежня 2016 году Інстытут ядзерных праблемаў унесены ў пералік арганізацый, якія ажыцьцяўляюць навукова-тэхнічную падтрымку Міністэрству па надзвычайных сытуацыях у вобласьці забесьпячэньня ядзернай ды радыяцыйнай бясьпекі[4]. Інстытут зарэгістраваны ў якасьці аднаго з дапаможных у працы науковага цэнтру CERN[5]. Сярод асноўных навуковых напрамкаў, якімі займаецца інстытут ядзерная фізыка, фізыка элемэнтарных часьцінак, космамікрафізыка і ядзерная астрафізыка; дасьледаваньне экстрэмальнага стану рэчыва пры звышвысокіх тэмпэратурах і цісках і магнітнай кумуляцыі энэргіі; новыя кампазіцыйныя матэрыялы, нана- ды мікраструктураваныя матэрыялы; радыяцыйныя і ядзерна-фізычныя тэхналёгіі на радыёактыўных крыніцах, паскаральніках і ядзерных рэактараў; новыя мэтады вымярэньняў іянізавальных выпрамяненьняў[6].

Дырэктар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дырэктар інстытуту Сяргей Афанасьевіч Максіменка абараніў у 1996 годзе дысэртацыю на ступень доктара фізыка-матэматычных навук[7].

Лябараторыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лябараторыя ядзернай оптыкі і космамікрафізыкі (заг. — доктар фізыка-матэматычных навук Віктар Ціхаміраў)
  • Лябараторыя радыёфізычных дасьледаваньняў (заг. — кандыдат фізыка-матэматычных навук Віктар Карповіч)
  • Лябараторыя моцнатокавай электронікі (заг. — Павал Маўчанаў)
  • Лябарыторыя нанаэлектрамагнетызму (заг. — кандыдат фізыка-матэматычных навук Паліна Кужыр)
  • Лябарыторыя тэарэтычнай фізыкі і мадэляваньня ядзерных працэсаў (заг. — кандыдат фізыка-матэматычных навук Сямён Куцень)
  • Лябараторыя аналітычных дасьледаваньняў (заг. — кандыдат фізыка-матэматычных навук Сьвятлана Сытава[8])
  • Лябараторыя экспэрымэнтальнай фізыкі высокіх энэргій (заг. — доктар фізыка-матэматычных навук Міхаіл Коржык)
  • Лябараторыя ядзернай спэктрамэтрыі і экспэртызы рыдыяцыйнай бясьпекі (заг. — доктар фізыка-матэматычных навук Аляксандар Лабко)
  • Лябараторыя фізыкі пэрспэктыўных матэрыялаў (заг. — доктар фізыка-матэматычных навук Юлія Фядотава)

Цэнтар фізыкі часьціц і высокіх энэргій у складзе трох лябараторый:

  • Лябараторыя фундамэнтальных узаемадзеяньняў (заг. — кандыдат фізыка-матэматычных навук Хуан Суарэз Гільерма[9])
  • Лябараторыя электронных мэтадаў і сродкаў экспэрымэнта (заг. — Уладзімер Чахоўскі)
  • Лябараторыя фізыкі часьціц (заг. — кандыдат фізыка-матэматычных навук Ігар Емельянчык[4])

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алена Ляўшэня. (30 студзеня 2018) Дырэктар НДІ ядзерных праблем БДУ Сяргей Максіменка: “Фундаментальная навука прыносіць прыбытак”. Унiверсiтэт.
  2. ^ Постановление Совета Министров БССР №148-8 от 21 мая 1986 года
  3. ^ Кураеў А. А. Радыёфізіка і электроніка // БЭ. Т. 18. Кн. 2. — Менск, 2004. С. 519.
  4. ^ а б События и достижения(рас.). НИИ ЯП БГУ. Праверана 11 мая 2017 г.
  5. ^ Institute for Nuclear Problems List of Institutes. The CERN Experimental Programme. Праверана 21 лютага 2018 г.
  6. ^ Научно исследовательское учреждение "Институт ядерных проблем" БГУ(рас.). БГУ. Праверана 21 лютага 2018 г.
  7. ^ Распространение волн и волновых пакетов в периодических и диспергирующих средах : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. д-ра физ.-мат. наук: 01.04.02 / Акад. наук Беларуси, Ин-т физики им. Б. И. Степанова. — Мн.: 1996. — 30 с.
  8. ^ Научные подразделения НИИ ЯП(рас.) Праверана 11 мая 2017 г.
  9. ^ Лаборатория фундаментальных взаимодействий(рас.) Праверана 11 мая 2017 г.