Абсэрваторыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Страсбурская абсэрваторыя

Абсэрваторыя (па-лацінску: observatorium) — спэцыялізаваная навуковая ўстанова, у тым ліку і збудаваньне, якое выкарыстоўваецца для назіраньня зямных і/або астранамічных зьяваў. Паходзіць ад ангельскага слова observation — «назіраньне». Астраномія, кліматалёгія, геалёгія, мэтэаралёгія і вульканалёгія — прыклады дысцыплінаў, для якіх будаваліся абсэрваторыі. Гістарычна абсэрваторыі былі простыя: напрыклад, Стоўнгэндж або тыя, якія ўтрымлівалі толькі сэкстант (прыбор для вымярэньня адлегласьцяў паміж зорамі).