Ford Motor Company
Ford Motor Company | |
Тып | публічная кампанія |
---|---|
Лістынг на біржы | NYSE: F |
Дэвіз | «Едзьце далей» |
Заснаваная | 16 чэрвеня 1903 (121 год таму) |
Заснавальнікі | Генры Форд |
Уласьнікі | Ford family tree[d][1] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Дырбарн, Мічыган, ЗША |
Ключавыя фігуры | Ўільям Форд |
Галіна | аўтамабільная |
Прадукцыя | аўтамабілі |
Абарачэньне | ▲$146,91 млрд (2013) |
Апэрацыйны прыбытак | ▲$5,42 млрд (2013) |
Чысты прыбытак | ▲$7,15 млрд (2013) |
Лік супрацоўнікаў | 181 000 (2013) |
Даччыныя кампаніі | «Лінкальн» |
Ford Motor Company (па-беларуску: Форд Мотар Компані) — амэрыканская аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца аўтамабіляў маркі «Форд». Займае 7 месца ў сьпісе найбуйнейшых публічных амэрыканскіх кампаніяў Fortune 1000 2007 году і 12 месца ў сьпісе найбуйнейшых сусьветных карпарацыяў Fortune Global 500 2007 году (сьпісы складаліся па памеры выручкі 2006 году). Штаб-кватэра — у горадзе Дырбарн (прыгарад Дэтройту, штат Мічыган).
Вытворчасьць Ford у Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1997 па 2000 гады на заводзе «Форд Юніён» у вёсцы Апчак пад Менскам зьбіраліся камэрцыйныя аўтамабілі Ford Transit і легкавыя Ford Escort. Магутнасьці заводу дазвалялі зьбіраць да 6000 машынаў штогод. 12 траўня вытворчасьць аўтамабіляў была спыненая ў сувязі зь нізкім попытам на прадукцыю. Агулам за амаль тры гады на беларускім заводзе былі сабраныя 3660 машынаў Ford.
Рэкляма
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У чэрвені 2011 году ў Беларусі адбылася першая рэклямная кампанія прадпрыемства на беларускай мове[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.wsj.com/articles/shareholders-again-back-ford-family-1463087314
- ^ Global Research Identifier Database (анг.) — 2015.
- ^ Fоrd пачаў гаварыць па-беларуску // Зьвязда : газэта. — 11 чэрвеня 2011. — № 108 (26981). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Форд у Беларусі (рас.)