Перайсьці да зьместу

Фелія Літвін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фелія Літвін
па-француску: Felia Litvinne
Дата нараджэньня 29 жніўня 1863(1863-08-29)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 кастрычніка 1936(1936-10-12)[2] (73 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці хвароба
Месца пахаваньня
Занятак опэрная сьпявачка
Вакал сапрана[d]
Інструмэнты голас[d]
Лэйблы Fonotipia[d]
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Літвін (неадназначнасьць).

Франсуа́за Жа́нна Васі́льеўна Літві́нава (у дзявоцтве Шутц), сцэнічнае імя Фелія (Фелия, Фекла, Фанни) Літвін (Litvinne; 31 жніўня [ст. ст. 12 верасьня] 1860, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя — 12 кастрычніка 1936, Парыж, Францыя) — сьпявачка.

«Мая маці ўраджэнка Канады, унучка шатляндзкага палкоўніка Мунра дэ Фаўлі ды францужанкі спадарыні дэ Лару. Майго дзеда, высокашаноўнага палкоўніка Джона Мунра, Ф. Купэр зрабіў адным з герояў „Апошняга з магіканаў“)»[4]. Музыцы і сьпеву навучалася ў найлепшых пэдагогаў Італіі. З 15 гадоў жыла ў Парыжы, дзе на працягу трох гадоў брала ўрокі сьпеву ў Барт-Бандэралі, затым у П. Віярдо (пач. 1880-х гг.). У 16 гадоў упершыню выступіла ў парыскай залі «Плеель», дзе выканала арыю Леаноры («Трубадур»). Пазьней сьпявала ў Бардо, Жэнэве, Нью-Ёрку (тэатар «Мэтрапалітэн-опэра»). У сэзоне 1886—1887 гг. выступала ў Брусэльскім тэатры «Ла Манэ». У 1888 г. сьпявала ў Рыме і Вэнэцыі, выступала на сцэне парыскага тэатру «Гранд-Опэра». Затым была запрошана ў Нэапаль (тэатар «Сан-Карла») і Мілян (1890 г., тэатар «Ля Скаля»). У кастрычніку таго ж году дэбютавала ў маскоўскім Вялікім тэатры, затым сьпявала ў пецярбурскім Марыінскім тэатры, атрымала запрашэньне ў адэскую Італьянскую опэру. У 1892 г. сьпявала ў Мадрыдзе, у 1895 г. у Марсэлі, пазьней у Міляне, Монтэ-Карла. У 1897 г. пасьля пасьпяховых гастроляў у «Мэтрапалітэн-опэра» зьдзейсьніла турнэ па гарадах ЗША. У 1903 г. атрымала званьне «Салістка Ягонай Імпэратарскай Вялікасьці». Сьпявала ў Кіеве, Харкаве, Буэнас-Айрэсе, Сант’яга, Мантэвідэо, Рыё-дэ-Жанэйра, Лёндане, Вене і г. д. У 1915 г. адбыўся апошні выступ сьпявачкі на опэрнай сцэне (Монтэ-Карла, «Аіда», разам з Э. Каруза). У 1917 г. выйшла на сцэну парыскага тэатру «Гранд-Опэра» ў пастаўленай ёю опэры «Юдзіф» А. дэ Паліньяк. Выкладала ў кансэрваторыі ў Фантэнблё (прафэсар). Узнагароджана францускім ордэнам Ганаровага легіёну (1927). Запісала на грамкружэлкі 39 твораў у Парыжы ды Пецярбургу.

  • Ma vie et mon art. Paris. 1933.
  • Моя жизнь и мое искусство. Ленинград. 1967.
  1. ^ база зьвестак Léonore (фр.)ministère de la Culture.
  2. ^ а б в Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  3. ^ Bauer P. Deux siècles d'histoire au Père Lachaise (фр.)Versailles: 2006. — P. 511. — ISBN 978-2-914611-48-0
  4. ^ Моя жизнь и мое искусство. Л. 1967, с. 29.
  • Свириденко С. Вагнеровские типы трилогии «Кольцо нибелунга» и артисты Петербургской оперы. СПб. 1908. С. 172—174.
  • Старк Э. (Зигфрид). Петербургская опера и ее мастера. 1890—1910. Ленинград — Москва. 1940. С. 42—50.
  • Левик С. Ю. Фелия Литвин // Советская музыка. № 6. Москва. 1960.
  • Гозенпуд А. А. Фелия Литвин. // Литвин Ф. Моя жизнь и мое искусство. Ленинград. 1967. С. 3—26.
  • Баркоўскі А. Нашчадкі беларусаў Сібіры. // Голас часу. № 1. Лондан. 1995. С. 22—24.
  • Баркоўскі А. Нашчадкі беларусаў у Сібіры. // Пагоня. Гародня. 3-9 лютага 1995. С. 5.