Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны (2014)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Парлямэнцкія выбары ва Ўкраіне 2014 году (па-ўкраінску: Парламентські вибори в Україні 2014 року) — пазачарговыя парлямэнцкія выбары ва Ўкраіне, прызначаныя на 26 кастрычніка 2014 году. На выбарах будзе абраны склад Вярхоўнай Рады Ўкраіны 8-га скліканьня.

Выбары не былі арганізаваныя на тэрыторыях Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопальскай мескай рады ў сувязі зь іх анэксіяй Расеяй у лютым-сакавіку гэтага ж году, а таксама ў паўднёва-ўсходніх частках Данецкай і паўднёвых частках Луганскай (уключна зь іхнымі адміністрацыйнымі цэнтрамі Данецкам і Луганскам) абласьцях з прычыны ўзброеных выступаў прарасейскіх сэпаратыстаў у рэгіёне (гл. антытэрарыстычная апэрацыя ва Ўкраіне).

Выбарчая сыстэма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Законам «Аб выбарах народных дэпутатаў Украіны» устаноўлены 5% прахадны бар’ер і зьмяшаная выбарчая сыстэма. Палову (225 дэпутатаў) ад канстытуцыйнага складу Вярхоўнай Рады (450) выбарцы абяруць у адмамандатных (мажарытарных) акругах. Пераможа той кандыдат, які атрымае болей галасоў выбарцаў, чым астатнія. Другая палова мандатаў разьмяркоўваецца паміж партыямі, за сьпісы якіх прагаласавала звыш 5% выбарцаў. Мандаты разьмяркоўваюцца прапарцыйна да атрыманых партыямі адсоткаў.

Папярэднія вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Экзыт-полы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьвесткі Нацыянальнага экзыт-полу «Рада 2014», праведзенага кансорцыюмам у складзе Фонду «Демократические инициативы» імя Ількі Кучкерыва, Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі й Украінскага цэнтру эканамічных ды палітычных дасьледаваньняў паказваюць пра адноснае лідэрства на выбарах Блёку Парашэнкі (23% рэспандэнтаў), якому саступаюць Народны Фронт (21,3 %), блёк «Самопоміч» (13,2%), «Апазыцыйны блёк» (7,6%), Радыкальная партыя Алега Ляшко (6,4%), Усекраінскае аб’яднаньне «Свобода» (6,3%) і Ўсекраінскае аб’яднаньне «Батькивщина» (5,6%). Міжнародны экзыт-пол падае зьвесткі адпаведна ў 22,2%; 21,8%; 14,2%; 7,8%; 6,4%; 5,8%; 5,6%[1][2].

Падлік галасоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яўка выбарцаў на выбарах у Вярхоўнцю Раду Ўкраіны 2014 году паводле выбарчых акругаў. Акругі, у якіх выбары не адбыліся, пазначаныя белым.

Паводле зьвестак на 28 кастрычніка Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны апрацавала 95,16% пратаколаў, канчатковыя афіцыйныя вынікі будуць аб'яўленыя да 10 лістапада. Народны Фронт Украіны дасягнуў каля 22,22% галасоў выбарцаў, якому сьледуюць Блëк Парашэнкі (21,82%) і «Самадапамога» (11,02%)[3].

Згодна з інфармацыяй на 17:17 29 лістапада апрацавана 99,12% пратаколаў, сярод якіх лідыруе Народны Фронт (22,17%), пасьля якога ідуць Блёк Пятра Парашэнкі (21,81%), партыя «Аб’яднаньне „Самадапамога”» (10,99%), «Аапазыцыйны Блёк» (9,39%), Радыкальная Партыя Алега Ляшко (7,44%), а таксама УА «Бацькаўшчына» (5,68%). Далейшыя партыі (УА Свабода, Камуністычная Партыя Ўкраіны, Грамадзянская Пазыцыя, Моцная Ўкраіна, Ўсўекраінскае аграрнае аб’яднаньне «Заступ», Правы Сэктар, Салідарнасьць жанчынаў Украіны, «5.10», Інтэрнэт-партыя Ўкраіны, Партыя Зялёных Украіны, Зялёная Плянэта, Адраджэньне, Адзіная Краіна, Ўсеўкраінскае Палітычнае Аб’яднаньне «Ўкраіна — адзіная краіна», Новая палітыка, Сіла людзей, Украіна будучыні, Моц і гонар, Грамадзянскі рух Украіны, Блёк левых сілаў Украіны, Нацыянальная Дэмакратычная партыя Ўкраіны, Кангрэс украінскіх нацыяналістаў, Лібэральная партыя Ўкраіны) не пераадолелі праходны бар’ер у 5% галасоў выбарцаў[4]. Яўка выбарцаў на гэты ж час складала 52,42% ад грамадзянаў Украіны, якія маюць права ўдзелу ў выбарах, найменшая яўка паказаная ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і севастопальскай мескай радзе (0%), найбольшая — у Львоўскай вобласьці (70,0%)[5].

8 лістапада Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны атрымала апошнія арыгіналы пратаколаў бюлетэняў для галасаваньня, якімі сталі пратаколы ад акруговай выбарчай камісіі №59 (Данецкая вобласьць)[6]. Паводле інфармацыі старшыні выбарчай камісіі Міхаіла Ахендоўскага, дзякуючы пераважна перамогам па аднамандатных акругах лідыруе Блёк Пятра Парашэнкі, які атрымае 132 мандаты, якому саступае Народны Фронт (82)[7]. Зьвесткі ЦВК Украіны на 15:07 гэтага ж чысла па агульнадзяржаўнай шматмандатнай выбарчай акрузе падаюць інфармацыю аб апрацоўцы 100% пратаколаў і адноснай перамозе Народнага Фронту (22,14% галасоў выбарцаў), якому саступаюць Блёк Парашэнкі (21,81%), партыя «Аб’яднаньне „Самадапамога”» (10,97%), «Апазыцыйны блёк» (9,47%), Радыкальная партыя Алега Ляшко (7,44%) і Ўсеўкраінскае Аб’яднаньне «Бацькаўшчына» (5,68%), пры гэтым выбарчы бар’ер пераадолелі тыя ж партыі, што пераадолелі яго паводле папярэдніх падлікаў[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Результаты Национального экзит-пола'Рада-2014 // УНІАН. — 2014.
  2. ^ В Раду проходят семь партий, Гриценко и Тигипко за бортом - данные трех экзит-полов // УНІАН. — 2014.
  3. ^ ЦВК апрацавала 95,16% электронных пратаколаў // Радыë Рацыя. — 2014.
  4. ^ Відомості про підрахунок голосів виборців по загальнодержавному багатомандатному виборчому округу. Позачергові вибори народних депутатів України 26 жовтня 2014 року(укр.) Афіцыйны партал пазачарговых выбараў народных дэпутатаў Украіны. Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны (2014). Праверана 29 кастрычніка 2014 г.
  5. ^ Хід голосування по регіонах України. Позачергові вибори народних депутатів України 26 жовтня 2014 року(укр.) Афіцыйны партал пазачарговых выбараў народных дэпутатаў Украіны. Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны (2014). Праверана 29 кастрычніка 2014 г.
  6. ^ ЦВК отримала останні протоколи з мокрими печатками з 59-ї ОВК // Hromadske.tv. — 2014.
  7. ^ Парашэнка будзе мець большасьць у Радзе // Радыё Свабода. — 2014.
  8. ^ Відомості про підрахунок голосів виборців по загальнодержавному багатомандатному виборчому округу. Позачергові вибори народних депутатів України 26 жовтня 2014 року(укр.) Позачергові вибори народних депутатів України. Афіцыйны партал Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Ўкраіны (2014). Праверана 8 лістапада 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]