Перайсьці да зьместу

Лаймдата Страўюма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лаймдата Страўюма
па-латыску: Laimdota Straujuma
Прэм'ер-міністар Латвіі
22 студзеня 2014  11 лютага 2016
Прэзыдэнт Андрыс Бэрзіньш
Раймандс Вэёніс
Папярэднік Валдзіс Дамброўскіс
Наступнік Марыс Кучынскіс
Міністар земляробства
25 кастрычніка 2011  22 студзеня 2014
Прэзыдэнт Андрыс Бэрзіньш
Папярэднік Яніс Дуклаўс
Наступнік Яніс Дуклаўс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася24 лютага 1951 (75 гадоў)
ПартыяАдзінства
Адукацыя
Узнагароды
Крыж Прызнаньня

Лаймдата Страўюма (па-латыску: Laimdota Straujuma; (нар. 24 лютага 1951 году) — латвійскі эканаміст, дзяржаўны і палітычны дзеяч, міністар земляробства Латвіі ў 2011—2014 гадох. Прэм'ер-міністар Латвіі (2014-2016).

Нарадзілася 24 лютага 1951 году ў латгальскае вёсцы.

З 1968 па 1973 вучылася ў Латвійскім унівэрсытэце на фізыка-матэматычным факульцеце. У 1987 годзе скончыла асьпірантуру інстытуту эканоміцы пры Латвійскай акадэміі навук.

У Сойме Латвійскай Рэспублікі
З прэзыдэнтам (у цэнтры) і экс-сьпікерам Сойму

Працавала з 1999 па 2000 год намесьнікам дзяржсакратара ў міністэрстве аховы навакольнага асяродзьдзя і сельскай гаспадаркі, а з 2000 па 2006 працавала дзяржаўным сакратаром у міністэрстве сельскай гаспадаркі. З 2002 па 2007 была сябрам савета Іпатэчнага і зямельнага банка Латвіі. З 2007 па 2010 працавала дзяржсакратаром у міністэрстве земляробства Латвіі. 25 кастрычніка 2011 году прызначана міністрам земляробства Латвіі. У 2014 годзе далучылася да партыі Адзінства. 22 студзеня 2014 прызначана Соймам прэм’ер-міністрам Латвіі. 7 сьнежня 2015 году падала ў адстаўку, а значыць, і распусьціла за сабой урад.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Лаймдата Страўюмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Валдзіс Дамброўскіс
Прэм'ер-міністар Латвіі
22 студзеня 2014 — 11 лютага 2016
Наступнік
Марыс Кучынскіс
Папярэднік
Яніс Дуклаўс
Міністар земляробства Латвіі
25 кастрычніка 2011 — 22 студзеня 2014
Наступнік
Яніс Дуклаўс