Ігар Швайка
Ігар Швайка | |
па-ўкраінску: Ігор Олександрович Швайка | |
Ігар Швайка | |
Міністар аграрнай палітыкі і харчаваньня Ўкраіны | |
---|---|
27 лютага 2014 — 2 сьнежня 2014 | |
Прэзыдэнт: |
Аляксандар Турчынаў (в.а.) Пятро Парашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Арсень Яцанюк |
Папярэднік: | Мікола Прысяжнюк |
Наступнік: | Аляксей Паўленка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
25 лютага 1976 (48 гадоў) Троіцкае Калмыцкая АССР РСФСР, СССР |
Партыя: | УА «Свабода» (2007-2020) |
Сужэнец: |
Алена Вольга Вольга Алена Вольга |
Дзеці: |
Анна Іванна Тарас Міраслава |
Адукацыя: | |
Ігар Аляксандравіч Швайка (па-ўкраінску: Ігор Олександрович Швайка) — ўкраінскі юрыст, палітык, Міністар аграрнай палітыкі і харчаваньня Ўкраіны ў першым урадзе Арсеня Яцанюка з 27 лютага па 2 сьнежня 2014 году. Народны дэпутат Украіны 7-га скліканьня (2012-2014), сябра фракцыі УА «Свабода».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 25 лютага ў Калмыцкай АССР. Ў 1978 годзе разам з бацькамі пераехаў ў горад Лутугіна Луганскае вобласьці. У Лутугіна Ігар Швайка скончыў сярэднюю школу №2 з залатым мэдалём. Ў 1991 годзе скончыў Лутугінскую дзіцячую музычную школу па класе Акардэону. Па школе паступіў ў Нацыянальны юрыдычны ўніверсытэт імя Яраслава Мудрага ў Харкаве, які скончыў ў 1998 годзе па спецыяльнасьці «Правазнаўства». Ў 2000 годзе ўзначаліў ўласную юрыдычную фірму «Зэўс».
Ў 2007 годзе стаў сябрам УА «Свабода». Ў 2008 ўзначаліў Харкаўскую абласную арганізацыю партыі. Ў 2010 годзе балятаваўся на выбарх мэра Харкава, атрымаў 0,84%. На парляменцкіх выбарах 2012 году абраны народным дэпутатам па сьпісе УА «Свабода», № 8 ў сьпісе партыі. Актыўны ўдзельнік Эўрамайдану. Пасля перамогі рэвалюцыі, 27 лютага 2014 стаў Міністрам аграрнай палітыкі і харчаваньня Ўкраіны ў першым урадзе Арсеня Яцанюка. Быў кандыдатам ад УА «Свабода» (№11) на парляменцкіх выбарах 2014, але партыя не здолела прайсьці 5% бар'ер. На парляменцкіх выбарах 2019 году ізноў балатаваўся па сьпісе УА «Свабода» (№44 ў сьпісе партыі), сьпіс атрымаў падтрымку толькі 2,15%[1].