Перайсьці да зьместу

Ленінапад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ленінапа́д — дэмантаж, пашкоджаньне або знос помнікаў Уладзімеру Леніну ды іншым камуністычным, савецкім палітычным дзяячам ХХ стагодзьдзя ва Ўкраіне. Працэс атрымаў такую назву падчас Рэвалюцыі Годнасьці 2013—2014 гг. і набыў маштаб на хвалі пратэставых настрояў, а пасьля й у рамках Дэкамунізацыі ва Ўкраіне.

Пастамэнт помніка Леніну пасьля зносу статуі. Харкаў, 29 верасьня, 2015 год

Першы выпадак зносу помніка Леніну ва Ўкраіне зафіксаваны 1 жніўня 1990 году ў Чырванаградзе, Львоўская вобласьць. У 1990-х гадах у Галічыне й Валыні было дэмантавана каля 2000 помнікаў Леніну. На пачатку 2000-х гадоў было дэмантавана каля 600 помнікаў Леніну, пераважна ў цэнтральных вобласьцях Украіны.

8 сьнежня 2013 году пад час Эўрамайдану актывісты зьнесьлі помнік Леніну на Бэсарабскай плошчы ў Кіеве. Знос помніку ў сталіцы выклікаў ланцуговую рэакцыю ў іншых гарадах Украіны. У СМІ гэты працэс атрымаў назву «Ленінапад». За 2014 год было зьнесена 552 манумэнты Леніну.

Працэс па стане на 2016 год

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 сакавіка 2016 у Запарожжы быў дэмантаваны найвялікшым на той час помнік Леніну на неакупаванай тэрыторыі Украіны, вышынёй 19,8 мэтраў[1]. У перыяд ад анэксіі Крымскага паўвострава Расейскай Федэрацыяй да 28 верасьня 2014 найвялікшым помнікам на неакупаванай тэрыторыі быў помнік Леніну ў Харкаве, вышынёй 20,2 м. На дадзены момант найвялікшы помнік Леніну ва Украіне знаходзіцца ў анэксаваным Расейскай Федэрацыяй горадзе Севастопалі, вышынёй 20,75 м.

Усяго падчас зносу помнікаў Леніну ва Украіне было дэмантавана каля 900 манумэнтаў. Па стане на сакавік 2016 года ў Украіне засталося прыкладна 1100 помнікаў у розных рэгіёнах краіны

Знос помнікаў іншым камуністычным дзеячам

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пад час Ленінападу зьнесьлі, дэмантавалі або пашкодзілі шэраг помнікаў іншым камуністычным дзеячам, а таксама іншы сымбалі савецкае эпохі, сярод якіх помнікі Кіраву[2], Марксу[3], Калініну[4], Дзяржынскаму[5] ды іншым.

Па меркаваньні маскоўскага культуроляга Дзьмітрыя Кудзінава, Беларусь — адзіная краіна на прасторы былога СССР, дзе помнікі Леніну пакуль ня зносілі цэнтралізавана[6]. 24 лютага 2015 году менскія будаўнікі зьнесьлі помнік Леніну ў былым вайсковым гарадку Ўручча, хоць гэты помнік не перашкаджаў будаўніцтву[7], але праз два месяцы гэты помнік быў ізноў усталяваны каля найбліжэйшай школы[8].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]