Канфлікты на постсавецкай прасторы
Выгляд
(Перанакіравана з «Узброеныя канфлікты на постсавецкай прасторы»)
Канфлікты на постсавецкай прасторы — ґвалтоўныя палітычныя і этнічныя канфлікты ў краінах постсавецкае прасторы, што пачаліся неўзабаве перад афіцыйным распадам у сьнежні 1991.
Некаторыя з гэтых канфліктаў былі выкліканыя палітычнымі крызамі ў дзяржавах-пераемніцах. Іншыя ўлучаюць сэпаратысцкія рухі, што спрабуюць адарвацца ад аднае зь дзяржаваў-пераемніцаў.
Паводле Ґордана Гагна, між 1990 ды 2013 рокамі канфлікты на постсавецкай прасторы прывялі да гібелі сама меней 196 000 чалавек, не ўлучаючы пагромы й міжэтнічны ґвалт[1].
Усходняя Эўропа
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Канфлікт | Удзельнікі | Пэрыяд | Вынік |
|---|---|---|---|
| Прыднястроўскі канфлікт | 2 сакавіка — 1 жніўня 1992 | Пагадненьне пра спыненьне агню. Прыднястроўе дэ-факта застаецца незалежным[2]. | |
| Канстытуцыйная крыза ў Расеі | 1992—1993 | Перамога прэзыдэнта Ельцына; усталяваньне прэзыдэнцкае рэспублікі ў якасьці формы кіраваньня ў Расеі. | |
| Эўрамайдан | 21 лістапада 2013 — 22 лютага 2014 | Адхіленьне Віктара Януковіча ад улады й фармаваньне колішняю апазыцыяю часовага ўраду; вяртаньне да Канстытуцыі 2004 року | |
| Крымскі крызіс (2014) | 24 лютага — 28 сакавіка 2014 | Усталяваньне кантролю Расеяю над Крымам; увядзеньне санкцыяў з боку Захаду ў адносінах да Расеі | |
| Вайна на Данбасе | з 5 красавіка 2014 | Канфлікт ідзе |
Паўночны Каўказ
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Канфлікт | Удзельнікі | Пэрыяд | Вынік |
|---|---|---|---|
| Асэтына-інгускі канфлікт | 31 кастрычніка — 4 лістапада 1992 | Сыход большае часткі інгускага насельніцтва з Паўночнае Асэтыі. | |
| Грамадзянская вайна ў Чачэніі (1993—1994) | 4 чэрвеня 1993 — 11 сьнежня 1994 | Пачатак Першае расейска-чачэнскае вайны | |
| Першая расейска-чачэнская вайна | 11 сьнежня 1994 — 31 жніўня 1996 | Захаваньне незалежнасьці Ічкерыі | |
| Дагестанская вайна | 2 жніўня — 15 верасьня 1999 | Аднаўленьне кантролю над рэґіёнам Расеяю; пачатак Другое расейска-чачэнскае вайны | |
| Другая расейска-чачэнская вайна | 7 жніўня 1999 — 16 красавіка 2009 | Ліквідацыя ЧРІ | |
| Інгуская вайна | 21 ліпеня 2007 — 19 траўня 2015 | Аднаўленьне кантролю над рэґіёнам Расеяю |
Цэнтральная Азія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Канфлікт | Удзельнікі | Пэрыяд | Вынік |
|---|---|---|---|
| Грамадзянская вайна ў Таджыкістане | 5 траўня 1992 — 27 чэрвеня 1997 | Замірэньне; Эмамалі Рахмон перамагае на прэзыдэнцкіх выбарах[3] | |
| Этнічныя беспарадкі на поўдні Кыргыстану | 10—16 чэрвеня 2010 | Аднаўленьне кантролю над рэґіёнам Кыргыстанам. | |
| Баі ў Рашцкім раёне Таджыкістану (2010) | 22 верасьня 2010 — 14 красавіка 2011 | Аднаўленьне кантролю над рэґіёнам Таджыкістанам. |
Закаўказьзе
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Канфлікт | Удзельнікі | Пэрыяд | Вынік |
|---|---|---|---|
| Карабаская вайна | 20 лютага 1988 — 12 траўня 1994 | Нагорна-Карабаская рэспубліка дэ-факта становіцца незалежнаю. | |
| Паўднёваасэтынская вайна (1991—1992) | 5 студзеня 1991 — 24 чэрвеня 1992 | Страта кантролю над 60% тэрыторыі рэґіёну Грузіяю. Паўднёвая Асэтыя дэ-факта становіцца незалежнаю. | |
| Грамадзянская вайна ў Грузіі | 22 сьнежня 1991 — 31 сьнежня 1993 | Згуба Ґамсахурдыі; усталяваньне кантролю над краінаю Дзяржаўнаю радаю. | |
| Вайна ў Абхазіі (1992—1993) | 14 жніўня 1992 — 27 верасьня 1993 | Абхазія дэ-факта становіцца незалежнаю. | |
| Карабаскі канфлікт | 1994 — дагэтуль | Канфлікт ідзе | |
| Вайна ў Абхазіі (1998) | 20—26 траўня 1998 | Захаваньне кантролю над рэґіёнам уладаю Абхазіі. | |
| Мяцеж Акакія Эліавы | 19—20 кастрычніка 1998 | Перамога ўраду Грузіі. | |
| Канфлікт у Кадорскай цясьніне (2001) | 4—18 кастрычніка 2001 | Захаваньне кантролю над рэґіёнам уладаю Абхазіі. | |
| Крыза ў Панкіскай цясьніне | 2001—2003 | Аднаўленьне кантролю над рэґіёнам Грузіяю. | |
| Аджарская крыза (2004) | 23 лістапада 2003 — 6 траўня 2004 | Поўнае падпарадкаваньне аўтаноміі ўраду Грузіі. | |
| Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008) | 7 жніўня 2008 — 16 жніўня 2008 | Параза грузінскіх войскаў; поўная страта Грузіяю кантролю над рэґіёнамі Паўночнае Асэтыі й Абхазіі[4]. | |
| Чатырохдзённая вайна | 2—5 красавіка 2016 | Замірэньне; страта часткі тэрыторыі Нагорным Карабахам. |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Гагн, Ґордан M. Ukraine Over the Edge: Russia, the West and the "New Cold War". — ISBN 9781476628752
- ↑ Trans-Dniester profile - BBC News. news.bbc.co.uk. Праверана 2017-06-18 г.
- ↑ Tajikistan Civil War Global Security
- ↑ Statement by President of Russia Dmitry Medvedev. Сайт прэзыдэнта Расеі. Праверана 2008-08-26 г. Архіўная копія ад 2 верасьня 2008 г.