Удзельнік:Tomasz Bladyniec/Чарнавік
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Валянцін Цішко | |
Нарадзіўся | 23 ліпеня 1989 Маладэчна |
---|
Валянцін Уладзімеравіч Цішко (нар. 23 ліпеня 1989 ў Маладэчне) − беларускі хрысьціянскі і палітычны дзеяч, актывіст руху ЛГБТ, паэт і пісьменнік; член Партыі БНФ, у 2011 годзе старшыня маладэчанскага аддзяленьня Моладзі БНФ, за студзеня 2013 года каардынатар Культурна-асьветніцкага праекту Рух ЛГБТ-хрысьціян Беларусі «Mysterium Fidei», за жніўня 2013 года дыякан некананічнай Грэцкай аўтакэфальнай праваслаўнай царквы Амэрыкі і Канады, адзіны герадыякан гэтай царквы ў Беларусі; абкладзены малой анатэмай Каталіцкага касьцёла.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 23 ліпеня 1989 года ў горадзе Маладэчна, у Менскай вобласьці БССР, СССР[1]. Яго дзед, паводле яго, быў заўзятым камуністам, але бацькі мелі больш памяркоўны сьветапогляд[2]. У 2007 годзе скончыў Сярэднюю школу нумар 11[1]. Прайшоў катэхэтычныя курсы ў Беларусі, пасьля чаго ўступіў у духоўную сэмінарыю ў Івана-Франкоўску ва Ўкраіне[3] як сэмінарыст Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы[4]. У часе, калі атрымліваў там навуку, ён быў абвінавачаны ў немаральных паводзінах, між іншым у гомасэксуальнасьці. У выніку пакінуў сэмінарыю і быў абкладзены малой анатэмай апостальскім візытатарам грэка-каталіцкіх касьцёлаў у Беларусі, Сяргеем Гаекам[3]. У 2009 годзе пачаў завочную вучобу на бухгалтара[1][2] у Маладэчанскім гандлёва-эканамічным каледжы[1]. Працаваў як грузчык у дзяржаўнай краме[2], прадаўца будаўляных матэрыялаў і шкларэз[3]. Хутка пасьля таго пераселіўся ў Менск[5]. Пад канец 2011 і напачатку 2012 года супрацоўнічаў з інфармацыйным інтэрнэт-парталам Заўтра тваёй краіны, для якога рабіў інтэрв'ю з Рыгорам Барадуліным[6], Вячаславам Кебічам і Станіславам Шушкевічам[7]. Працаваў таксама для інтэрнэт-партала kraj.by[8].
Палітычная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Валянцін Цішко з'яўляўся членам Партыі БНФ[9] і яе маладзёжнай арганізацыі - Моладзі БНФ[10]. У 2010 годзе збіраўся кандыдаваць ад Партыі БНФ ў мясцовых выбарах ў Маладэчанскі раённы савет дэпутатаў. Паводле адной з крыніц, партыя адмовіла яму гэтай магчымасьці з-за яго адкрытай гомасэксуальнасьці[9]. На пазачарговым сходзе Партыі БНФ 29 траўня 2010 года ў Менску Цішко абвінаваціў старшыню Моладзі БНФ, Анрэя Крэчку і Францішка Вячорку у дзейнасьці на шкоду і раскол у партыі, а таксама зьвярнуўся выдаліць іх з арганізацыі. Унёсак аднак не быў разгледжаны[10]. У часе прэзыдэнцкіх выбараў у 2010 годзе Цішко быў кіраўніком ініцыятыўнай групы ў Маладэчне кандыдата ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва[11]. У часе, калі веў кампанію ў гэтым горадзе, шматразова зьвяртаў увагу на неправільнасьці і цяжкасьці, якія на яго погляд улада стварала кандыдатам ад апазіцыі[12][13][11][14]. У 2011 годзе Цішко з'яўляўся старшынёй маладэчанскага аддзялення Моладзі БНФ[15]. Застаючыся членам Партыі БНФ, у траўні 2012 года зарганізаваў разам з Сяргеям Андросенкай мітынг каля галоўнага офісу партыі, пратэстуючы супраць гамафобскіх выказваньняў некаторых людзей з яе кіраўніцтва[16].
Рэлігійна-грамадзкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас візыты ў Кіеве, зьвязанай з мерапрыемствам асяродзьдзяў ЛГБТ, якое там праходзіла[3], Валянцін Цішко пазнаёміўся з Уладзімерам Вільдэ, япіскапам перэяслаўскім і багуслаўскім, экзархам Украіны[17] Грэцкай аўтакэфальнай праваслаўнай царквы Амэрыкі і Канады. Гэтая царква прыязна адносіцца да гомасэксуалаў[18]. З гэтага часу Цішко і Вільдэ регулярна кантачылі і сустракаліся[3]. 23 студзеня 2013 года Валянцін Цішко стаў каардынатарам Культурна-асьветніцкага руху ЛГБТ-хрысьціян „Mysterium Fidei”, у склад якога ініцятыўнай групы ўваходзяць праваслаўныя, каталікі і вуніяты. Афіцынай мэтай Руху з'яўляецца зьмена адмоўнага стаўленьня цэркваў да гомасэксуальнасьці[5]. Паводле словаў Цішко арганізацыя ў 2014 годзе лічыла пятнаццасць членаў ва ўсей Беларусі[3]. У красавіку 2013 года Цішко зьвярнуўся з пратэстам да гарадзенскага ксяндза Казімера Жыліса супраць яго выказваньня, што каталіцкі касьцёл павінен заявіць анатэму геяў і лесбіянак[19]. З 2011 года Цішко шматразова прасіў улады Беларусі замяніць яму абавязковую ваенную службу на альтэрнатыўную службу грамадзянскую. Такую магчымасьць гарантіруе яму канстытуцыя Беларусі, аднак улада не дала яму дазвол. З-за таго, 1 ліпеня 2013 года Валянін Цішко заявіў, што адмаўляецца ад грамадзянства Беларусі[20].
У жніўні 2013 года, падчас 6. Форуму ЛГБТ-хрысціян Сярэдняй Азіі і Ўсходняй Еўропы, Валянцін Цішко быў пазначаны дыяканам. Пазначэньне зрабіў Уладзімер Вільдэ[18]. У 2014 годзе заставаўся адзіным ў Беларусі герадыяконам Грэцкай аўтакэфальнай праваслаўнай царквы Амэрыкі і Канады. Быў бязпрацоўны[3].
Літаратурная творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Валянцін Цішко з'яўляецца аўтарам вершаў і апавяданьняў. Першы верш напісаў ва ўзросьце 13 год, а да 2010 года стварыў каля 50 вершаў і шмат апавяданьняў. Тварыць у беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. З 2005 года супрацоўнічае з паэтычным аб'яднаньнем Агмень. Тры яго творы: Пераклад Б. Ахмадулінай, Калыханка для Альжбеты і Адзінокае прызнаньне былі выдадзеныя ў 2010 годзе ў зборе вершаў пад тытулам Агмень[1].
16 мая 2015 года Валянцін Цішко атрымаў прэмію за 3. месца ў канкурсе літэратараў зарганізаваным ў рамках моладзевага фэсту творчых ініцыятываў Час жыць! у Маладэчне[8].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Валянцін Цішко з'яўляецца гомасэксуалам і адкрыта гаворыць пра сваю арыентацыю. У мінулым ён быў у адносінах з мушчынай, аднак разышоўся з ім з-за розніц поглядаў у пытанні рэлігіі. Паводле яго словаў ён захоўвае цэлібат, але хацеў б закахацца і ўзяць шлюб; аднак ён гэта не зробіць, таму што грамадзтва сёньня не ўспрымае сьвятара, які знаходзіцца ў шлюбе з мужчынай[3].
Погляды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Валянціна Цішко рэзка адмоўнае стаўленьне да цяперашняй палітычнай сыстэмы у Беларусі. Ён кажа, што імкнецца змагацца за нежалежнасьць краіны. Цішко - прыхільнік узмацненьня пазыцыі беларускай мовы. Ён адкідвае афіцыйную, навучаную ў школах вэрсыю гісторыі і кажа, што яго краіна ніколі не сябравала з Расіяй, але была разменнай манэтай дла Расійскай імпрэрыі і буфорнай дзяржавай для СССР. На яго погляд быць беларусам - небязпечна, але ён пагаджаецца на гэтую небязпеку з радасьцю і пачуцьцём абавязку. На сфарміраваньне яго поглядаў паўплывала між іншым яго настаўніца беларускай мовы ў школе, якая разпавядала на занятках пра творчасьць беларускіх літэратараў спаза афіцыйнай праграмы, а таксама візыты ва Украіне, дзе прымусіла яго задумацца нашмат мацнейшая пазіцыя роднай мовы за Беларусь[2].
Цішко лічыць, што ў шматлікіх сьвятароў і вернікаў неправільны падыход да Бібліі. Яна была напісана паэтычнай мовай і не трэба адносіцца да яе як да мэтадыкі. Адначасова Цішко лічыць, што да хрысьціян адносіцца толькі Новы Запавет, таму што Стары Запавет быў напісаны для людзей, якія толькі чакалі прыходу Мэсія. Цішко лічыць папу рымскага Францыска цікавай асобай з-за яго выказваньняў, якія намякалі, што каталіцкі касьцёл павінен прадумаць змены ў сваіх адносінах да раду спраў. Адначасова, у Цішко ёсьць неадназначныя думкі наконт патрыярха Кірыла І, таму што, паводле яго, некаторыя праваслаўныя сьвятары гавораць, што на патрыяршым троне сеў садаміт. Паводле Цішко хрысціяне - члены супольнасьці ЛГБТ з'яўляюцца апазыцыяй ў апазыцыі, таму што не ўспрымаюць іх ані хрысьціяне, ані супольнасьць ЛГБТ. Гэта група, якой ненавідзяць усе - грамадзтва, самі гэі, хрысьціяне і ўсе астатнія[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Валянцін Цішко Цішко Валянцін // Агмень. Зборнік вершаў паэтычнага аб'яднання «Агмень». — Менск: Кнігазбор, 2010. — С. 94−95. — ISBN 978-985-6930-84-6
- ^ а б в г Валянцін Цішко: “Люблю Беларусь”. budzma.by (2009-12-09). Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ а б в г д е ё ж з Каково это: быть священником-геем в Беларуси (рас.). kyky.org. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Аблачыны ў семінарыстаў // Царква. — 2007. — № 3 (54). — С. 49.
- ^ а б Беларускія хрысціяне-геі арганізавалі сваю суполку. Наша Ніва (2013-01-23 12:04). Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ За званне “народны паэт” Рыгор Барадулін атрымлівае 12 долараў да пенсіі. Заўтра тваёй краіны. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Чаму да гэтага часу няма помніка забітым у Курапатах? (фота). Заўтра тваёй краіны. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ а б Корреспондент Край.бай Валентин Тишко стал призером литературного конкурса на фестивале «Время жить!» в Молодечно (ФОТО) (рас.). kraj.by. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ а б Оппозиционного активиста Валентина Тишко заставили отказаться от участия в выборах в местные советы. (рас.). Белорусский Баран (2010-03-16). Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ а б Рыгор Кастусёў пойдзе ў прэзыдэнты ад партыі БНФ. Радыё Свабода (2010-05-29). Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ а б Маладэчна: блытаніна з месцамі для пікетавання – наўмысная?. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (2010-10-05). Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Маладэчна: у выканкам завезены агітацыйныя плакаты Лукашэнкі (фотафакт). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (2010-11-15). Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Маладэчна: спроба сарваць пікет з удзелам Аляксандра Мілінкевіча. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (2010-10-28). Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Маладэчна: на просьбу забяспечыць захаванасць агітацыйных матэрыялаў – выклікалі міліцыю. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (2010-12-13). Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ У Маладзечне дэмантавалі памятны знак «Пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі». Радыё Свабода (2011-04-13 01:13). Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Гей-актывісты, пратэстуючы супраць гамафобіі лідараў БНФ, падалі заяву на пікетаванне партыі. gaybelarus.org (2012-04-17). Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Белорусский ЛГБТ-активист стал диаконом (рас.). gayby.net (2013-09-01). Праверана 2016-02-23 г.
- ^ а б Владимир (Вильде), епископ Переяславский и Богуславский (рас.). Иерархия литургических церквей. Праверана 2016-02-23 г.
- ^ Хрысціянін-гей Валанцін Цішко патэлефанаваў гродзенскаму гамафобнаму ксяндзу. gaybelarus.org (2013-04-19 16:56). Праверана 2016-02-23 г.
- ^ Призывник, которому не дают пройти альтернативную службу, отказывается от белорусского гражданства (рас.). Альтернативная гражданская служба. Праверана 2016-02-23 г.
Катэгорыя:Актывісты ЛГБТ-руху ў Беларусі Катэгорыя:Беларускія літаратары Катэгорыя:Беларускія паэты і паэткі Катэгорыя:Выбітныя асобы Маладэчна Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1989 годзе Катэгорыя:Сябры Беларускага народнага фронту