Тупічэўскі манастыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Тупічэўскі манастыр
Тупічэўскі манастыр, аўтэнтычны выгляд
Тупічэўскі манастыр, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Амсьціслаў
Каардынаты 54°01′16″ пн. ш. 31°44′40″ у. д. / 54.02111° пн. ш. 31.74444° у. д. / 54.02111; 31.74444Каардынаты: 54°01′16″ пн. ш. 31°44′40″ у. д. / 54.02111° пн. ш. 31.74444° у. д. / 54.02111; 31.74444
Канфэсія праваслаўе[d]
Эпархія Магілёўская і Мсціслаўская епархія[d] 
Архітэктурны стыль барока
Першае згадваньне 1641
Дата заснаваньня XVII ст.
Дата скасаваньня 1918
Тупічэўскі манастыр на мапе Беларусі
Тупічэўскі манастыр
Тупічэўскі манастыр
Тупічэўскі манастыр
Commons-logo.svg Тупічэўскі манастыр на Вікісховішчы

Манастыр Сьвятога Духа — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Амсьціславе. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне места, у прадмесьці Тупічэўшчыне. Твор архітэктуры драўлянага барока. У 1930-я гады савецкія ўлады зруйнавалі манастырскі комплекс.

Комплекс складаўся з Духаўскай, Мікольскай, Увядзенскай і Прачысьценскай цэркваў, жылых і гаспадарчых пабудоваў. Да нашага часу захаваліся падмуркі, фрагмэнты агароджы, брамаў і капліцаў. Частку тэрыторыі манастыра займаюць будынкі маслазавода.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1641 годзе непадалёк ад Амсьціслава, ува ўрочышчы Тупічэўшчыне, браты Маскевічы заснавалі мужчынскі манастыр. 1 кастрычніка 1645 году адбылося асьвячэньне драўлянай царквы Зыходжаньня Сьвятога Духа. У манастыры захоўваўся цудоўны абраз Тупічэўскай Маці Божай.

Манастыр падтрымлівалі ўлады Расейскай імпэрыі — Пётар I і Ганна Іванаўна далі яму ахоўныя граматы. У 1724 годзе Расейскі Сынод дазволіў манастыру зьбіраць ахвяраваньні ў Расеі. У 1771 годзе згарэла брацкая Прачысьценская царква, замест якой таго ж году збудавалі царкву Ўвядзеньня Багародзіцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год) манастыр не зьмяніў свайго статусу, аднак ў 1842 годзе яго прыпісалі да Амсьціслаўскага Мікольскага манастыра. У 1877 годзе манахаў перавялі ў будынкі былога кляштару кармэлітаў у Бялынічах.

Агульны выгляд, 1880-я гг.

У 1886 годзе манастыр аднавілі ў старых будынках як жаночы і прыпісалі да Мазалаўскага манастыра, у 1903 годзе ён зноў стаў самастойным. У 1891—1895 гадох збудавалі мураваную Прачысьценскую царкву. У 1898 годзе Ўвядзенскую царкву перабудавалі. У канцы XIX ст. пры манастыры дзейнічала царкоўна-прыходзкая школа, шпіталь і амбуляторыя.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1918 годзе савецкія ўлады зачынілі манастыр. У 1930-я гады будынкі зруйнавалі[1].

У 1959 годзе на тэрыторыі манастыра збудавалі маслазавод.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Зыходжаньня Сьвятога Духа — крыжова-купальны храм (25×25 м) на каменным падмурку, абнесены паўзакрытай абходнай галерэяй на слупах. Вальмавыя дахі канцоў крыжа і сьветлавы барабан над сяродкрыжжам завяршаліся купаламі-банямі. Спачатку мела гонтавы гонтавы дах, з канца XIX ст. — бляшаны. Унутры царкву ўпрыгожвала размалёўка дрэвам на біблейскія і эвангельскія сюжэты (73 кампазыцыі): у цэнтральным аб’ёме кампазыцыі «Раство Багародзіцы», «Увядзеньне ў храм», «Заручыны Марыі», «Прачыстая», «Нараджэньне Хрыста» і інш., у алтары — «Тайная вячэра», у бабінцы — сцэны з старога запавету і мук розных сьвятых. Галоўны і бакавы іканастасы аздабляла дэкаратыўная разьба і пазалота.

Царква Сьвятога Мікалая — драўляны будынак (9×8 м) на другім ярусе надбрамнай званіцы.

Царква Ўвядзеньня Багародзіцы — драўляны на каменным падмурку, прастакутны ў пляне (каля 12×7 м) купальны будынак. У канцы XIX ст. царкву падоўжылі да 22 м, абклалі цэглай і накрылі бляхай. Унутры царква мела атынкаваныя сьцены, ўпрыгожаныя арнамэнтам і размалёўкай на рэлігійныя сюжэты.

Царква Прачыстай Багародзіцы — мураваны крыжова-купальны храм з званіцай над бабінцам, завершаны купалам на сьветлавым барабане. У інтэр’еры знаходзіліся 4-ярусны з пазалотай і 3-ярусны іканастасы[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ярашэвіч А. Тупічэўскі Святадухаўскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 676.
  2. ^ Чарняўская Л., Трусаў А., Якімовіч Ю. Мсціслаўскі Тупічоўскі манастыр // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 353ж

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Тупічэўскі манастырсховішча мультымэдыйных матэрыялаў