Трабзанспор Трабзон
Трабзанспор | |||||
Заснаваны | 1967 | ||||
---|---|---|---|---|---|
Горад | Трабзон, Турэччына | ||||
Стадыён |
Шэнол Гюнэш Умяшчальнасьць: 43 223 | ||||
Прэзыдэнт | Эртугрул Даган[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Супэрліга | ||||
· 2023—2024 | 3 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы trabzonspor.org.tr (тур.) (анг.) |
«Трабзанспор» (па-турэцку: Trabzonspor) — турэцкі футбольны клюб з гораду Трабзону. Клюб быў утвораны ў 1967 годзе ў выніку зьліцьця некалькіх мясцовых клюбаў. Сяміразовы чэмпіён Турэччыны, дзевяціразовы ўладальнік Кубка Турэччыны. «Трабзанспор» ёсьць адзіным турэцкім клюбам, які атрымліваў перамогу ў нацыянальным чэмпіянаце як мужчынскай камандай, гэтак і жаночай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля Першай сусьветнай вайны, футбол у горадзе Трабзоне стаўся ўлюбёным вдам спорту й пачаў хутка расьці ў 1920-х гадох з дапамогай сярэдніх школаў у горадзе. У 1921 годзе быў створаны клюб «Ідманачагі», а ў 1924 годзе паўстаў клюб «Ідмангюджу», якія сталі самымі папулярнымі клюбамі гораду пакуль ня быў створаны клюб «Трабзанспор».
У 1962—1963 гадох, прэзыдэнт Фэдэрацыі футболу Турэччыны, Архан Шэрэф Апак, дзеля паляпшэньня стандартаў футболу краіны, вырашыў стварыць «Нацыянальную футбольную лігу», у якой бы гулялі каманды, якія павінны прадстаўляць горад. Аднак «Ідманачагі» й «Ідмангюджу» ня мелі намеру да яднаньня, каб прадставіць адзіную каманду з Трабзону. Але пасьля некаторага часу, 21 чэрвеня 1966 году, пасьля таго як «Ідманачагі» вырашыў не далучацца ні да адной іншай каманды ў Трабзоне, клюбы «Ідмангюджу», «Мартыспор» і «Карадэнізгюджу» сабраліся разам, каб стварыць клюб «Моладзевы клюб Трабзанспор» (турэц. Trabzonspor Gençlik Kulübü) з чырвоным і белым як асноўнымі колерамі клюбу. Алі Асман Улусоў стаў першым прэзыдэнтам гэтае каманды. Тым ня менш, афіцыйная назва каманды была «Трабзанспор 1966» у афіцыйных дакумэнтах. Клюб правёў адзін сэзон у лізе, пасьля чаго назва была зьменена на «Трабзанспор». 2 жніўня 1967 году да клюбу далучыўся «Ідманачагі» й каманда пачала выступы ў другой турэцкай лізе[1].
У 1973 годзе каманду ачоліў Ахмэт Суат Эзьязыджы, які да гэтага быў футбалістам яшчэ «Ідманачагі», а потым і самога «Трабзанспору» па аб’яднаньні. Да таго, як былы гулец каманды быў прызначаны галоўным трэнэрам, клюб быў скінуты ў другі дывізіён. У сваім першым сэзоне трэнэр вярнуў дружыну ў элітны дывізіён. Па вяртаньні ў Першую лігу, як тады называўся найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Турэччыны, «Трабзанспор» фінішаваў на дзявятым месцы[2], а праз год здабыў перамогу ў айчынным першынстве[3]. Клюб стаў першым клюбам па-за межамі Стамбула, які атрымаў тытул чэмпіёна краіны.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Mustafa Duman. Trabzon'un spor Tarihinden sayfalar
- ^ Sivritepe, Erdinç. «1974—1975 1.Lig». Turkish Soccer.
- ^ Sivritepe, Erdinç. «1975–1976 1.Lig». Turkish Soccer.