Перайсьці да зьместу

Томас Эдўард Лоўрэнс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Томас Эдўард Лоўрэнс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 жніўня 1888(1888-08-16)[1][2][3][…]
Памёр 19 траўня 1935(1935-05-19)[1][5][2][…] (46 гадоў)
Пахаваны
  • Царква Сьвятога Мікалая[d][6]
Бацькі Томас Чэпман[d][7]
Сара Джунэр[d][7]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці антраполяг, археоляг, аўтабіёграф, пісьменьнік, афіцэр, сцэнарыст, перакладнік, замказнавец, шпіён, дыплямат, лётчык, вайсковец, падарожнік вакол сьвету
Гады творчасьці з 1914
Мова француская мова, ангельская мова[8] і арабская мова
Узнагароды
ордэн „За выдатныя заслугі“ Ваенны крыж 1914—1918 рокаў кавалер ордэна Ганаровага Легіёну кавалер ордэна Лазні

Томас Эдўард Лоўрэнс, больш вядомы як Т. Э. Лоўрэнс, альбо Палкоўнік Лоўрэнс, альбо Лоўрэнс Арабійскі (па-ангельску: Thomas Edward Lawrence, Lawrence of Arabia; 16 жніўня 1888, вёска Трэмадаг — 19 траўня 1935, лягер Бовінгтан, Дорсэт) — брытанскі афіцэр і пісьменьнік, які адыграў вялікую ролю ў Вялікім арабскім паўстаньні 1916—1918 гадоў. Лоўрэнс лічыцца ваенным героем як у Вялікабрытаніі, гэтак і ў шэрагу арабскіх краін Блізкага Ўсходу.

Нарадзіўся па-за шлюбам у жніўні 1888 году ў сям’і Сары Джунэр, гувэрнанткі, і сэра Томаса Чэпмана, 7-га барона, ангельска-ірляндзкага шляхціча. Каб сужыцца з Джунэр, Чэпман пакінуў жонку і сям’ю ў Ірляндыі. Яны называлі сябе містэр і місіс Лоўрэнс, выкарыстоўваючы прозьвішча верагоднага бацькі Сары. У 1896 годзе Лоўрэнсы пераехалі ў Оксфард, дзе Томас навучаўся ў сярэдняй школе, а затым вывучаў гісторыю ў каледжы Ісуса ў Оксфардзе з 1907 па 1910 гады. У пэрыяд з 1910 па 1914 гады ён працаваў археолягам у Брытанскім музэі, галоўным чынам у Каркемішы, што на той час месьцілася ў Асманскай Сырыі.

Неўзабаве пасьля пачатку вайны ў 1914 годзе ён пайшоў добраахвотнікам у брытанскае войска і працаваў у Арабскім бюро, створаным у 1916 годзе ў Эгіпце. У 1916 годзе ён падарожнічаў у Мэсапатамію і Арабію зь місіямі выведкі і хутка ўключыўся ў арабскае паўстаньне ў якасьці сувязнога з арабскімі сіламі разам зь іншымі брытанскімі афіцэрамі, падтрымліваючы вайну за незалежнасьць арабскага каралеўства Гіджаз ад Асманскае імпэрыі. Ён цесна супрацоўнічаў з эмірам Фэйсалам, лідэрам паўстаньня, і ўдзельнічаў, часам у якасьці кіраўніка, у ваенных дзеяньнях супраць асманскіх узброеных сілаў, што скончылася захопам Дамаску ў кастрычніку 1918 году.

Па сканчэньні вайны Лоўрэнс далучыўся да брытанскага міністэрства замежных справаў, працуючы з брытанскім урадам і з Фэйсалам. У 1922 годзе ён адышоў ад грамадзкага жыцьця і да 1935 году служыў вайскоўцам, у асноўным у Каралеўскіх вайскова-паветраных сілах. У гэты час ён апублікаваў у 1926 годзе сваю самую вядомую працу «Сем слупоў мудрасьці», аўтабіяграфічны аповяд пра ягоны ўдзел у паўстаньні арабаў. У 1935 годзе Лоўрэнс быў сьмяротна паранены ў аварыі на матацыкле ў Дорсэце.

  1. ^ а б Weintraub S. T.E. Lawrence // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Lundy D. R. Lt.-Col. Thomas Edward Lawrence // The Peerage (анг.)
  3. ^ Thomas Edward Lawrence // Catalogue of the Library of the Pontifical University of the Holy Cross
  4. ^ Lawrence rarity sells for £18,000 (анг.) // BBC News Online — 2001.
  5. ^ T. E. (Thomas Edward) Lawrence // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  6. ^ http://www.stnicholasmoreton.org.uk/about/4579459938
  7. ^ а б Lundy D. R. The Peerage (анг.)
  8. ^ Lawrence, Thomas Edward // CONOR.SI

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]