Фэйсал I
| Фэйсал I | |
|
| |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 20 траўня 1885[1], |
| Памёр | 8 верасьня 1933[1] (48 гадоў), |
| Пахаваны | |
| Нашчадкі | Princess Azza of Iraq[d], Princess Rajiha of Iraq[d], Princess Rafia of Iraq[d] і Газі I[d] |
| Дынастыя | Hashemite dynasty of Iraq[d] |
| Сужэнец | Гузайма бінт Насэр[d] |
| Бацька | Гусэйн ібн Алі[d] |
| Маці | Abdiya bint Abdullah[d][3] |
| Узнагароды | |
Фэйсал І бін Аль-Гусэйн бін Алі Аль-Гашэмі (па-арабску: فيصل الأول بن الحسين بن علي الهاشمي; 20 траўня 1885 — 8 верасьня 1933) — кароль арабскага каралеўства Сырыі ў 1920 годзе і кароль Іраку з 23 жніўня 1921 па 1933 год. Фэйсал быў трэцім сынам Гусэйна бэн Алі, вялікага эміра і шарыфа Мэкі, які быў абвешчаны каралём арабаў у чэрвені 1916 году. Фэйсал быў прамым нашчадкам Мухамада ў 38-м пакаленьні, бо належаў да роду Гашымітаў. За часам Першай сусьветнай вайны і Арабскага паўстаньня цесна супрацоўнічаў з ангельцамі, у тым ліку з Томасам Эдўардам Лоўрэнсам.
Фэйсал спрыяў адзінству паміж мусульманамі-сунітамі і шыітамі, каб заахвочваць агульную ляяльнасьць і спрыяць панарабізму ў мэтах стварэньня адзінае арабскае дзяржавы, якая ўключала б Ірак, Сырыю і астатнюю частку Ўрадлівага паўмесяцу. Знаходзячыся ва ўладзе, Фэйсал спрабаваў уключыць у сваю адміністрацыю розныя этнічныя і рэлігійныя групы. Аднак спроба Фэйсала панарабскага нацыяналізму, магчыма, спрыяла ізаляцыі пэўных групаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ↑ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кароль Фэйсал Ірацкі. Ctesiphon Books.
- Нарадзіліся 20 траўня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Асманскай імпэрыі
- Памерлі 8 верасьня
- Памерлі ў 1933 годзе
- Памерлі ў Бэрне
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
- Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазьні
- Кавалеры Найвышэйшага ордэна Адраджэньня
- Кавалеры ордэна Міжрэчча
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Гашыміты
- Ірацкія палітыкі