Талінская ратуша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Red Winged Duck (гутаркі | унёсак) у 15:26, 30 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Славутасьць
Талінская ратуша
Tallinna raekoda
Краіна Эстонія
Горад Талін
Адрас Ратушная плошча (Талін)[d]
Каардынаты 59°26′13.53″ пн. ш. 24°44′43.69″ у. д. / 59.4370917° пн. ш. 24.7454694° у. д. / 59.4370917; 24.7454694Каардынаты: 59°26′13.53″ пн. ш. 24°44′43.69″ у. д. / 59.4370917° пн. ш. 24.7454694° у. д. / 59.4370917; 24.7454694
Архітэктурны стыль готыка
Дата заснаваньня 1404
Будаваньне 13 стагодзьдзе1404
Статус архітэктурны помнік[d][1] і гістарычны помнік[d][1]
Сайт raekoda.tallinn.ee//uus/…
Талінская ратуша на мапе Эстоніі
Талінская ратуша
Талінская ратуша
Талінская ратуша
Талінская ратуша на Вікісховішчы

Та́лінская ра́туша (па-эстонску: Tallinna raekoda) — будынак гарадзкога кіраваньня сярэднявечнага Рэвэля, які месьціцца ў Старым горадзе Таліна побач з Ратушнай плошчай. Гэта адзіная непашкоджаная ратуша гатычнага стылю ў Паўночнай Эўропе[2][3].

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах Рэвэльская ратуша была згаданая ўпершыню ў 1322 годзе. У той час гэта быў аднапавярховы будынак з вапняку. У канцы XIV стагодзьдзя, калі гандлёвае значэньне Рэвэля ў Ганзэйскім зьвязе ўзрасло, ратушу пачалі пашыраць. XV стагодзьдзе сталася часам найбольшага культурнага й гандлёвага росквіту Рэвэлю. Пры перабудове ратушы ў 14021404 гадох яе пашырылі на аркаду, на другім паверсе пабудавалі ўрачыстыя залі, і будынак набыў прадстаўнічую вежу. У такім выглядзе ратуша адпавядала патрабаваньням заможнага Ганзэйскага гораду.

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б в г Нацыянальны рэестар культурных каштоўнасьцяў Эстоніі — 1994.
  2. ^ «Medieval Old Town. Town Hall», Talinn Tourism.  (анг.)
  3. ^ «Interesting facts about Estonia».  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

Аб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр  1199