Тальмінавічы
Тальмінавічы | |
трансьліт. Taĺmіnavіčy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Ляхавіцкі |
Сельсавет: | Ганчароўскі |
Насельніцтва: | 451 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1633 |
Паштовы індэкс: | 225397 |
СААТА: | 1250807075 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′48″ пн. ш. 26°21′37″ у. д. / 52.94667° пн. ш. 26.36028° у. д.Каардынаты: 52°56′48″ пн. ш. 26°21′37″ у. д. / 52.94667° пн. ш. 26.36028° у. д. |
Тальмінавічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Тальмінавічы |
Тальмі́навічы[1] — вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Тальмінавічы ўваходзяць у склад Ганчароўскага сельсавету.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вёска Тальмінавічы ўзьнікла ў XVII стагодзьдзі. Спачатку гэта было невялікае паселішча, жыхары якога ў асноўным займаліся паляваньнем, таму што жылі сярод лясоў і балот. Сваю назву вёска атрымала ў 18 стагодзьдзі падчас Паўночнай вайны. Справа ў тым, што з 18—20 ст. вёска зьяўлялася эпіцэнтрам лініі фронту. У 18 ст. баявыя дзеяньні Паўночнай вайны адбываліся на тэрыторыі вёскі. Вёска знаходзілася ў нізіне, а вакол яе было ўзвышша. Швэды раскінулі свой лягер на гары, якая носіць назву Швэдзкая, а подступы да ўзвышша — нізіну вёскі, замініравалі. Вось ад гэтых словаў «таль» (па-швэдзку — «нізіна») і міна, утварылася назва Тальмінавічы.
Да 1917 г. вёска належала пану Сіняўскаму, маёнтак якога знаходзіўся ў паўночна-заходнім кірунку ад вёскі. Наконт прозьвішча пана жыхары спрачаюцца. Адны кажуць, што прозьвішча Сіняўскі, бо тую мясьціну і цяпер называюць Сінява, а другія — Міцкевіч, бо ёсьць там помнік (былыя панскія могілкі)і на ім высьвечана Міцкевіч і больш нічога нельга прачытаць.
Першая сусьветная вайна закранула Тальмінавічы. За вёскай праходзіла лінія фронту расейскай арміі. Старажылы расказваюць, што ў 1914 г. расейскія салдаты за адну ноч зрубілі царкву. Зь лесу на плячах яны насілі бярвеньні, а адзін салдат вельмі спрытна рабіў зруб царквы. Царква праіснавала да канца вайны, а затым яе раскідалі, бо насельніцтва вёскі ў асноўным было каталіцкім.
Савецкай улады ў вёсцы не было. Пасьля рэвалюцыі вельмі хутка, як і ўся Заходняя Беларусь, апынулася ў складзе Польшчы. У 1920—1930-х гг. жыхары вёскі Тальмінавічы Максімчык І. І., Касенкоў І. С., Грачыха І. І. арганізавалі мітынг і дэманстрацыю на Швэдцы. У 1930-х гг. у вёсцы не было школы. Дзяцей вучыў настаўнік Сьвішчэўскі. У сяле яго называлі Юдаль. Сьвішчэўскі вучыў дзяцей чытаць па-польску. Займаліся дзеці па чарзе ў хаце таго гаспадара, чые дзеці вучыліся. Сяляне павінны былі карміць настаўніка.
Падчас Валікай Айчыннай вайны вёска была амаль што цалкам зьнішчана. Пасьля аднаўленьня, у 1949 г. арганізавалі сялянскія гаспадаркі, і ўтварыўся калгас «Іскра». Узначаліў калгас Адам Ігнатавіч Кумейша, які быў на пасадзе старшыні да 1979 г., а затым кіраваў калгасам Сакун Аркадзь Андрэевіч да 1992 г.
20 сьнежня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Куршынавіцкага ў склад Ганчароўскага сельсавету[2].
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2010 год — 451 чалавек
- 1999 год — 532 чалавекі
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 208
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 330(недаступная спасылка)(рас.)