Перайсьці да зьместу

Старасельле (Ляхавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старасельле
трансьліт. Starasieĺlie
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ляхавіцкі
Сельсавет: Ганчароўскі
Насельніцтва: 49 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1633
Паштовы індэкс: 225393
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′32″ пн. ш. 26°17′14″ у. д. / 52.85889° пн. ш. 26.28722° у. д. / 52.85889; 26.28722Каардынаты: 52°51′32″ пн. ш. 26°17′14″ у. д. / 52.85889° пн. ш. 26.28722° у. д. / 52.85889; 26.28722
Старасельле на мапе Беларусі ±
Старасельле
Старасельле
Старасельле
Старасельле
Старасельле
Старасельле

Старасе́льле[1] — вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Старасельле ўваходзіць у склад Ганчароўскага сельсавету. У міжваеннай Польшчы называлася Добра Воля.

У 1789 годзе Старасельле — уласнасьць каталіцкай царквы ў Навагрудзкім ваяводзтве. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расейскай імпэрыі, у Нясьвіскім, з 1796 голу ў Слуцкім паветах Менскай губэрні. У 1844 годзе Старасельле — фальварак (320 дзесяцін зямлі, 79 сялян, уласнасьць Мацьвея Цэпрынскага Цэкавага) і вёска таго ж фальварку (7 двароў, 59 жыхароў). З 1869 годзе маёнтак належаў В. Генрыцы. У 1897 годзе. фальварак у Мядзьведзіцкай воласьці, уладаньне памешчыка Навіцкага, 13 жыхароў. У 1909 годзе ў фальварку 3 двары, 26 жыхароў.

З 1921 годзе ў складзе Польшчы, калёнія ў Мядзьведзіцкай гміне Баранавіцкага павеце Наваградзкага ваяводзтва, 7 двароў, 49 жыхароў.

З 1939 годзе ў БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласьці. З 12.10.1940 году ў Куршынавіцкім с/с. У 1940 г. вёска, 8 двароў, 34 жыхары. У Вялікую айчынную вайну з чэрвеня 1941 году да ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй.

У 1949 годзе створаны калгас імя Вышынскага. Сялян з навакольных хутароў прымусова перасялілі ў вёску. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобласьці.

У 1959 г. было 162 жыхары, у 1970 г. — 195 жыхароў. У 2002 г. — 46 двароў, 94 жыхары, у складзе с.-х. прадпрыемства «Куршынавічы». Працавала крама.


20 сьнежня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Куршынавіцкага ў склад Ганчароўскага сельсавету[2].

  • 2010 год — 49 чалавек
  • 2002 год — 94 жыхары, 46 двароў
  • 1999 год — 106 чалавек
  • 1970 год — 195 жыхароў
  • 1959 год — 162 жыхары
  • 1940 год — 34 жыхары, 8 двароў
  • 1921 год — 49 жыхароў, 7 двароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 208
  2. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 330(недаступная спасылка) (рас.)