Сілічы (Берасьцейская вобласьць)
Выгляд
(Перанакіравана з «Сілічы (Пружанскі раён)»)
Сілічы | |
трансьліт. Siličy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Мокраўскі |
Насельніцтва: | 63 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225147[1] |
СААТА: | 1256845101 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°39′6″ пн. ш. 24°28′55″ у. д. / 52.65167° пн. ш. 24.48194° у. д.Каардынаты: 52°39′6″ пн. ш. 24°28′55″ у. д. / 52.65167° пн. ш. 24.48194° у. д. |
± Сілічы |
Сі́лічы[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мокраўскага сельсавету. Знаходзіцца за 16 км на поўнач ад Пружанаў, 28 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За расейскім часам — у Рудніцкай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Паводле перапісу 1897 року 213 жыхароў, 30 двароў.
За польскім часам — у гміне Руднікі Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4]. У 1921 — 137 жыхароў, 29 двароў.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У 1940 року ў вёсцы 144 жыхары, 48 двароў. У ліпені 1942 вёска спаленая нацыстамі, забітыя 44 жыхары.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1970 год — 102 жыхары; 1999 год — 65 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 63 жыхары, 36 гаспадарак; 2005 год — 69 жыхароў, 36 двароў[5]; 2010 год — 63 жыхары
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтамабільная дарога Н529 Калядзічы — Ражковічы — Ляжайка.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Магіла ахвяраў фашызму (1942)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Алфавитный список улиц по Силичи (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 23 лютага 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 249
- ^ Silicze (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. — S. 610
- ^ Silicze, вёска. Radzima.net. Праверана 23 лютага 2012 г.
- ^ Сілічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 534
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.