Сідаравічы (Магілёўская вобласьць)
| Сідаравічы, трансьліт. Sidaravičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Магілёўская |
| Раён | Магілёўскі |
| Сельсавет | Сідаравіцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°41′07″ пн. ш. 30°23′14″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 419 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 222 |
| Паштовы індэкс | 213119 |
| СААТА | 7244852031 |
| Нумарны знак | 6 |
| Сідаравічы на мапе Беларусі ± Сідаравічы | |
Сі́даравічы[1] — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласьці, каля аўтадарогі Магілёў — Гомель. Цэнтар сельсавету й калгасу. За 24 км на поўдзень ад Магілёва. Насельніцтва на 2010 год — 419 чал. У вёсцы 2 дрэваапрацоўчыя цэхі, сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, амбуляторыя, аддзяленьне сувязі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У часы ВКЛ вёска ўваходзіла ў склад Быхаўскага староства, была ўладаньнем Сапегаў. У 1740 годзе сяляне вёскі аб’ядналіся зь сялянамі навакольных вёсак, стварылі ўзброены атрад (200 чалавек) і выступілі супраць М. Сапегі. Узначалілі выступленьне сялян В. Ярашэнка, Г. Бушня, М. Козел і В. Гетман. На заглушэньне хваляваньняў з Быхаўскага гарнізона 27 красавіка 1740 году пасланы вайсковы аддзел на чале з намесьнікам Д. Стахоўскім. Каля Сідаравічаў сяляне зрабілі засаду, атакавалі карнікаў і разьбілі іх. У траўні 1740 году выступленьне было задушанае, удзельнікі жорстка пакараныя.
За Расейскай імпэрыяй у складзе Быхаўскага павету. У 1861—1865 гадах у вёсцы была збудаваная царква (зруйнаваная), прыкладна ў той самы час паштовая станцыя XIX стагодзьдзя. За савецкім часам — брацкая магіла савецкіх жаўнераў, помнікі савецкім жаўнерам і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 419 жыхароў
- 2001 год — 554 жыхары, 215 двароў
- 1999 год — 562 жыхары
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Фёдар Вольфсан (нар. 1907), геоляг
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 259
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сідаравічы (Магілёўская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Быхаўшчына ў Рэчы Паспалітай(недаступная спасылка)
- Сідаравічы на radzima.org(недаступная спасылка)