Сідаравічы (Магілёўская вобласьць)
Сідаравічы | |
трансьліт. Sidaravičy | |
![]() | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Магілёўскі |
Сельсавет: | Сідаравіцкі |
Насельніцтва: | 419 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 222 |
Паштовы індэкс: | 213119 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°41′7″ пн. ш. 30°23′14″ у. д. / 53.68528° пн. ш. 30.38722° у. д.Каардынаты: 53°41′7″ пн. ш. 30°23′14″ у. д. / 53.68528° пн. ш. 30.38722° у. д. |
Сідаравічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Сідаравічы | |
![]() |
Сі́даравічы[1] — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласьці, каля аўтадарогі Магілёў — Гомель. Цэнтар сельсавету й калгасу. За 24 км на поўдзень ад Магілёва. Насельніцтва на 2010 год — 419 чал. У вёсцы 2 дрэваапрацоўчыя цэхі, сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, амбуляторыя, аддзяленьне сувязі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У часы ВКЛ вёска ўваходзіла ў склад Быхаўскага староства, была ўладаньнем Сапегаў. У 1740 годзе сяляне вёскі аб’ядналіся зь сялянамі навакольных вёсак, стварылі ўзброены атрад (200 чалавек) і выступілі супраць М. Сапегі. Узначалілі выступленьне сялян В. Ярашэнка, Г. Бушня, М. Козел і В. Гетман. На заглушэньне хваляваньняў з Быхаўскага гарнізона 27 красавіка 1740 году пасланы вайсковы аддзел на чале з намесьнікам Д. Стахоўскім. Каля Сідаравічаў сяляне зрабілі засаду, атакавалі карнікаў і разьбілі іх. У траўні 1740 году выступленьне было задушанае, удзельнікі жорстка пакараныя.
За Расейскай імпэрыяй у складзе Быхаўскага павету. У 1861—1865 гадах у вёсцы была збудаваная царква (зруйнаваная), прыкладна ў той самы час паштовая станцыя XIX стагодзьдзя. За савецкім часам — брацкая магіла савецкіх жаўнераў, помнікі савецкім жаўнерам і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2010 год — 419 жыхароў
- 2001 год — 554 жыхары, 215 двароў
- 1999 год — 562 жыхары
Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Фёдар Вольфсан (нар. 1907), геоляг
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu) С. 259
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сідаравічы (Магілёўская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў