Сухарава (Менскі раён)
Сухарава | |
трансьліт. Sucharava | |
Курганны могільнік XI—XII стст. у Сухараве | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Менскі |
Сельсавет: | Шчомысьліцкі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 17 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°52′24.766″ пн. ш. 27°27′14.227″ у. д. / 53.87354611° пн. ш. 27.45395194° у. д.Каардынаты: 53°52′24.766″ пн. ш. 27°27′14.227″ у. д. / 53.87354611° пн. ш. 27.45395194° у. д. |
± Сухарава |
Су́харава — колішняя вёска на рацэ Мышцы, з 1998 року ў складзе Менску.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядомая прынамсі з 1433—1440 рокаў, калі вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Кейстутавічам нададзена пану Карэйве. За вялікім князем Казімерам Ягелончыкам паміж сынам пана Карэйвы — баярынам Багданам Карэйвічам, і цесьцем апошняга Зубам Мігавічам здарылася невядомая па сутнасьці цяжба за Сухараўскі маёнтак, якую выйграў Багдан. У 1503 року ўжо вялікі князь Аляксандар даў свой прывілей на Сухарава разам з усімі прыселкамі «на вечнасьць» Багдану Карэйвічу, як засьведчаньне ягоных правоў[1].
У 1622 року Войцех і Пётар Карэйвы прадалі сваю частку земляў Сухарава і Пятроўшчыны князю Ярашу Жыжэмскаму. У 1636 року пані Гелена Канстанцінавая Карэйвавая прадала князю Ярашу і сваю 1/4 частку гэтых земляў.
У XVIII — 1-й палове XIX стагодзьдзя часта ўжывалася палянізаваная назва Сухаржава. У гэты час вёскай валодалі Абрампольскія з маёнткам ў Міхалове[2].
За часам Расейскай імпэрыі ўваходзіла ў Сеніцкую воласьць Менскага павету Менскай губэрні. У 1897 року — 62 двары, 387 жыхароў, дзейнічала народная вучэльня[2].
У канцы XX стагодзьдзя — у Шчомысьліцкім сельсавеце Менскага раёну Менскай вобласьці. У 1998 року вёска ўвайшла ў склад Менску, даўшы назву сучаснаму жылому раёну Сухарава. У 1998 року — 659 жыхароў, 173 гаспадаркі.
На 2019 рок вясковая забудова часткова захавалася па вуліцы Школьнай.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На вясковых могілках (каля вуліцы Янкоўскага) захаваўся курганны могільнік XI—XII стагодзьдзяў.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Другі курганны могільнік, за 0,4 км на паўднёвы ўсход ад першага, быў зьнішчаны ў 1997 року.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Груша.
- ^ а б Беларускі архіў вуснай гісторыі. Сухарава. nashapamiac.org.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Груша А. І. Ваколіцы Менска іх іх уладальнікі ў 30-х гадах XV — пачатку XVI ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць (да 945-годдзя Мінска) : зборнік навуковых артыкулаў / уклад. А. І. Груша ; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.].. — Мн.: Беларуская навука. — С. 50—89. — 564 с. — ISBN 978-985-08-1497-5
- Калядзінскі Л. Сухарава // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2 Л—Я / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — С. 332—333. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.