Строй
Строй — назва традыцыйнага комплексу беларускага народнага адзеньня на тэрыторыі Беларусі і прылеглых краін: Польшчы, Украіны і Расеі. Строі былі сфармаваныя й існавалі ў канцы XIX — сярэдзіне XX стагодзьдзяў.
Беларускія нацыянальныя строі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Беларускі нацыянальны касьцюм пачаў сваё фармаваньне ў часы Сярэднявечча, да XIV-XVI стагодзьдзяў займеў свае адрозныя рысы, а да XIX стагодзьдзя цалкам сфармаваўся[1][2].
На тэрыторыі Беларусі вылучаюць зоны лякальных асаблівасьцяў традыцыйнага адзеньня ў тэхніцы выкананьня, у спосабе нашэньня дэталяў вопраткі, у характары арнаманту і да т. п. Такія мясцовыя адмены касьцюму і вызначаюцца тэрмінам «строй»[3]. Пры вылучэньні асобнага строю ўлічваюць супольнасьць паўсядзённае і сьвяточнае вопраткі, верхняй адзежы, абутку, галаўных убораў і ўпрыгажэньняў. Унутры строю адрозьніваюць мужчынскі і жаночы касьцюмы.
Дасьледнікі вылучаюць болей за 30 строяў[3]. Асноўныя зь іх[4]:
- Амсьціслаўска-Клімавіцкі строй[2]
- Брагінскі строй[5] — тэрыторыя Ўсходняга Палесься, пераважна паўднёва-ўсходнія раёны Гомельскай вобласьці;
- Буда-Кашалёўскі строй[6] — Падняпроўе, пераважна Буда-Кашалёўскі, Гомельскі, Рэчыцкі раёны
- Быхаўскі строй[2]
- Ваўкавыска-Камянецкі строй[7] — Панямоньне: Ваўкавыскі, Пружанскі і Камянецкі раёны;
- Вялейскі строй — Цэнтральная Беларусь: паўночны захад Менскай і паўночны ўсход Гарадзенскай абласьцей;
- Давыд-Гарадоцка-Тураўскі строй — усход Заходняга Палесься: Тураў, Давыд-Гарадок і Столін;
- Дамачаўскі строй[8] — Заходняе Палесьсе: Дамачава, паўднёвы захад Берасьцейскага і Маларыцкага раёнаў (уздоўж ракі Буг), на тэрыторыі Польшчы (ваколіца г. Владава) і ў паўднёва-заходніх раёнах Валынскай вобласьці;
- Дзісенскі строй — Падзьвіньне: Пастаўскі, Шаркоўшчынскі, Мёрскі, Глыбоцкі раёны Віцебскай вобласьці
- Дубровенскі строй[9] — Падняпроўе (паўднёвы сход Віцебскай вобласьці, часткова Смаленшчына);
- Калінкавіцкі строй[10] — Усходняе Палесьсе: Калінкавіцкі, Сьветлагорскі, Жлобінскі раёны;
- Капыльска-Клецкі строй[11] — Цэнтральная Беларусь: Капыльскі, Клецкі, Узьдзенскі, Нясьвіскі;
- Кобрынскі строй[12] — Жабінкаўскі і Кобрынскі раёны;
- Краснапольскі строй[13] — Падняпроўе: Краснапольскі, Касьцюковіцкі, Клімавіцкі, Хоцімскі, Чачэрскі, Чэрыкаўскі раёны;
- Лепельскі строй — Падзьвіньне: Лепельскі, Ушацкі, Чашніцкі раёны;
- Лунінецкі строй[14][15]
- Ляхавіцкі строй — Цэнтральная Беларусь: Ляхавіцкі, Нясьвіскі, Клецкі раёны;
- Магілёўскі строй — Падняпроўе: Магілёўскі, Быхаўскі, Шклоўскі, Прапойскі, Рагачоўскі раёны;
- Маларыцкі строй — Заходняе Палесьсе: Маларыцкі і поўдзень Кобрынскага раёну;
- Мастоўскі строй — Панямоньне: Мастоўскі, Шчучынскі, Зэльвенскі раёны;
- Мотальскі строй[16] — Заходняе Палесьсе: невялікая тэрыторыя Іванаўскага раёну (в. Моталь, в. Цішкавічы, в. Асаўніца);
- Наваградзкі строй — Панямоньне: Наваградзкі, Карэліцкі, Слонімскі, Лідзкі раёны;
- Неглюбскі строй — Падняпроўе: Веткаўскі, поўдзень Краснагорскага і паўднёвы захад Новазыбкаўскага раёнаў Бранскай вобласьці Расеі;
- Пінска-Івацэвіцкі строй[17] — Заходняе Палесьсе: Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Драгічынскі, Івацэвіцкі і Пінскі раёны;
- Пухавіцкі строй — Цэнтральная Беларусь між Слуцкам і Асіповічамі па берагох ракі Пціч;
- Расонскі строй[2]
- Слуцкі строй — Цэнтральная Беларусь: г. Слуцак і вакольныя вёскі.
- Смаленскі строй[2][18][19]
- Турава-Мазырскі строй[2]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Народны традыцыйны касьцюм (рас.)
- ^ а б в г д е Беларускія народныя строі
- ^ а б Беларускае традыцыйнае адзеньне (рас.)
- ^ Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. (Беларус. Сав. Энцыкл.; Э91 Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.:іл. ISBN 5-85700-014-9
- ^ Брагінскі строй
- ^ Буда-Кашалёўскі строй
- ^ Белавеская пушча як гістарычна-культурны рэгіён Беларусі (рас.)
- ^ Дамачаўскі строй
- ^ Выява
- ^ Калінкавіцкі строй
- ^ Капыльска-Клецкі строй
- ^ Кобрынскі строй
- ^ Краснапольскі строй
- ^ Лялька-грэлка на імбрык у намітцы лунінецкага строю (рас.)
- ^ Фрагмэнт фартука (Лунінецкі раён, ХІХ ст.) (рас.)
- ^ Мотальскі строй. Выява
- ^ Пінска-Івацэвіцкі строй. Выява
- ^ Смаленскі народны касьцюм (рас.)
- ^ Жаночы сялянскі касьцюм Смаленскай губэрні кан. XIX — пач. XX ст. (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Романюк М. Ф. Белорусская народная одежда. — Мн.: 1981. — 473 с.
- Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.