Стары Дзедзін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Стары Дзедзін
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Клімавіцкі
Сельсавет: Кісялёвабудзкі
Насельніцтва: 184 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2244
Паштовы індэкс: 213625
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°45′51.7″ пн. ш. 32°5′11.7″ у. д. / 53.764361° пн. ш. 32.086583° у. д. / 53.764361; 32.086583Каардынаты: 53°45′51.7″ пн. ш. 32°5′11.7″ у. д. / 53.764361° пн. ш. 32.086583° у. д. / 53.764361; 32.086583
Стары Дзедзін на мапе Беларусі ±
Стары Дзедзін
Стары Дзедзін
Стары Дзедзін
Стары Дзедзін
Стары Дзедзін
Стары Дзедзін
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Стары́ Дзе́дзін[1] — вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці, на правым беразе ракі Асьцёр, за 4 км на поўнач ад шашы Р43. Стары Дзедзін уваходзіць у склад Кісялёвабудзкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1926 годзе жыхар вёскі Трафім Гуткоў адкапаў на ўласным полі гарлач з манэтамі. Скарб аказаўся найкаштоўнейшай знаходкай грошай на тэрыторыі Беларусі ўсіх часоў. Паводле дасьледаваньня, час закапаньня быў ацэнены прыблізна ў прамежку 980985 гадоў. Гэты час лічыцца прыкладнай датай заснаваньня Старога Дзедзіну[2].

У 2010 годзе на беразе ракі Асьцёр адбыліся археалягічныя раскопкі, падчас якіх былі знойдзеныя аскепкі керамічных вырабаў. Паводле ацэнак навукоўцаў, людзі жылі ў гэтых мясьцінах ужо 7 тысяч гадоў таму, што робіць паселішча на месцы цяперашняга Старога Дзедзіну адным з найстаражытных на тэрыторыі Беларусі нароўні зь Юравічамі і Бердыжам[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 184 чалавекі
  • 1999 год — 234 чалавекі

Вядомыя выхадцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu)
  2. ^ а б Анатоль Кляшчук. Стары Дзедзін яшчэ старэйшы — на шэсьць тысяч гадоў // Зьвязда : газэта. — 24 жніўня 2010. — № 164 (26772). — С. 1, 3. — ISSN 1990-763x.