Гарлач

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Паштовая марка Беларусі з выявамі гарлачоў зьлева і ўверсе (1992 г.)

Гарлачгліняны посуд з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужанай шыйкай і шырэйшым за дно вусьцем.

Выкарыстоўваецца для захоўваньня малака і малочных вырабаў. Вядомы большасьці народаў сьвету. Вырабляецца гартаваным, чорназадымленым і паліваным. Аздабляецца глянцаваным, прарысаваным на сырой паверхні ўзорам і ангобам[1]. Іншыя назвы: гладыш, ладыш і стаўбун. Вылучаюць віды: берасьцень (аплецены стужкамі бяросты) і збан (жбан) — зь дзюбай-літком і вушкам-ручкай[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сяргей Мілючэнкаў. Гарлач // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5. — С. 61. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
  2. ^ Сяргей Мілючэнкаў. Гарлач // Этнаграфія Беларусі: энцыкляпэдыя / гал.рэд. Іван Шамякін. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя, 1989. — С. 144. — 575 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-85700-014-9

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гарлачсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Гладышы // Этнакрама «Рагна», 2017 г. Праверана 23 кастрычніка 2017 г.