Стары Двор (Глыбоцкі раён)
Стары Двор | |
трансьліт. Stary Dvor | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Глыбоцкі |
Сельсавет: | Узрэцкі |
Насельніцтва: | 15 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2156 |
Паштовы індэкс: | 211804 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°14′16.5″ пн. ш. 27°36′28.7″ у. д. / 55.237917° пн. ш. 27.607972° у. д.Каардынаты: 55°14′16.5″ пн. ш. 27°36′28.7″ у. д. / 55.237917° пн. ш. 27.607972° у. д. |
± Стары Двор |
Стары́ Двор[1] — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Стары Двор уваходзіць у склад Узрэцкага сельсавету.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню вёска згадваецца як фальварак графа Забелы ў першым агульнарасейскім перапісе насельніцтва 1897 году. Вёска знаходзілася ў складзе Залескае воласьці Дзісенскага павету Віленскае губэрні. Адміністрацыйную прыналежнасьць не зьмянілі нават бурлівыя падзеі Савецка-польскае вайны і заключанай потым Рыскай мірнай дамовы. Вёска атрымала статус калёніі (згуртаваньне хутароў) і апынуліся на тэрыторыі Залескае гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва адноўленае Польскае дзяржавы.
Паводле польскага перапісу насельніцтва 1933 году, насельніцтва Старога Двара павялічылася за амаль 40 гадоў у болей, чым 10 разоў, і зьвязанае гэтае з тым, што землі былога фальварка Забелаў актыўна раскупляюць заможныя гаспадары, якія будуюць на іх свае двары.
17 верасьня 1939 року на тэрыторыю Заходняе Беларусі ўступаюць савецкія войскі. Зь 15 студзеня 1940 году Стары Двор належыць да навастворанага Глыбоцкага раёна Вялейскае вобласьці БССР. Успыхнутая ў хуткім часе вайна паміж Нямеччынай і СССР амаль не закранула вёску, а ў пачатку ліпеня 1944 року яна была захопленая савецкай арміяй. Многія жыхары вёскі пайшлі пасьля савецкага захопу Глыбоччыны ў дзейную армію й мужна змагаліся на франтох Нямецка-савецкае вайны. Па сканчэньні вайны жыхары вёскі паступова вярталіся да мірнай працы, але наперадзе іх чакалі значныя зьмены — празь некалькі рокаў пасьля вызваленьня ў раёне пачалася паўсюдная калектывізацыя. Ствараецца калгас і ў гэтай мясцовасьці.
Калгас «17 верасьня» быў утвораны 1 верасьня 1948 годц па ініцыятыве жыхароў вёскі Стары Двор. У хуткім часе да першых калгасьнікаў далучыліся вяскоўцы з Галубчыкаў, Зеляцініна і Папкоў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 15 чалавек.
- 1999 год — 22 чалавекі.
- 1953 год — 40 жыхароў, 8 гаспадарак.
- 1933 год — 40 жыхароў, 198 дзесяцінаў.
- 1931 год — 54 чалавекi[2]
- 1921 год — 58 чалавек[3]
- 1897 год — 4 жыхары (3 м., 1 ж.), 233 дзесяціны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 236
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 25.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 76.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Stary Dwór, folwark, powiat dzisieński // — S. 59