Перайсьці да зьместу

Патупы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Патупы
трансьліт. Patupy
Першыя згадкі: XVIII стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская вобласьць
Раён: Глыбоцкі
Сельсавет: Узрэцкі
Насельніцтва: 1 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2156
СААТА: 2215893081
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°14′10″ пн. ш. 27°35′3″ у. д. / 55.23611° пн. ш. 27.58417° у. д. / 55.23611; 27.58417Каардынаты: 55°14′10″ пн. ш. 27°35′3″ у. д. / 55.23611° пн. ш. 27.58417° у. д. / 55.23611; 27.58417
Патупы на мапе Беларусі
Патупы
Патупы
Патупы

Пату́пы[1]вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскае вобласьці. Уваходзіць у склад Узрэцкага сельсавету.

Вёска Патупы вядома ў дакумэнтах з XVIII стагодзьдзя. Знаходзілася яна ў маёнтку Новы Удзел і належала роду Корсакаў. На 1795 рок у вёсцы было 5 двароў, у якіх пражывала 30 чалавек.

Побач зь вёскай Патупы знаходзіўся маёнтак пад назовам Новы Двор. На 1870 год у Залескай воласьці Дзісенскага павету Віленскае губэрні адзначаныя два маёнткі Новы Двор. Адно належала графу Плятару, а пры маёнтку былі вёскі Вераб’і ды Гараны. Другі маёнтак належыў Корсакам. Да маёнтка былі прыпісаныя вёскі: Глінскія (13 жыхароў), Галубчыкі (14), Галубы (20), Залесьнікі (17), Кухарава (29), Матошкі (14), Нарушова (25), Патупы (38), Сідоры (16), Храмыя (23). Паводле «Пазямельнага збору прыватных землеўласьнікаў па Дзісенскім павеце 1889 году» маёнтак Новы Двор  Залескае воласьці належыў графу Міхалу Забела.

На пачатку XX стагодзьдзя вёска знаходзілася ў Залескай воласьці Дзісенскага павету Віленскае губэрні. У ёй пражывала 125 жыхароў, зь іх 67 мужчынаў і 58 жанчынаў. Вёсцы належала 147 дзесяцінаў зямлі. З 1921 году вёска Патупы была ў складзе Залескае гміны Віленскага ваяводзтва. 1921 год — 107 чалавек[2]. 1931 год — 86 чалавек[3]. Колькасьць жыхароў да таго часу скарацілася да 86 чалавек. Зямельная дзяльніца захавалася бяз зьменаў — 148 дзесяцінаў. З 1940 року вёска ў складзе Ўзрэцкага сельсавету  Глыбоцкага раёну Вялейскае вобласьці.

  • Карчма (XVIII стагодзьдзе)
  • Прысядзібны парк (XIX стагодзьдзе)
  • Графскі дом і гаспадарчыя хаты
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 77.
  3. ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 25.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Патупысховішча мультымэдыйных матэрыялаў