Перайсьці да зьместу

Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі, у адпаведнасьці з 24-м артыкулам фэдэральнага канстытуцыйнага закону «Аб Урадзе Расейскай Фэдэрацыі»[1], узначальвае Урад Расейскай Фэдэрацыі, вызначае яго асноўныя накірункі дзейнасьці і арганізуе працу.

Прэзыдэнт Расеі, у адпаведнасьці з 83-м артыкулам Канстытуцыі Расеі[2], мае права ўзначальваць паседжаньні ўраду. У адпаведнасьці з 115-м артыкулам Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі[3] пастановы і распараджэньні ўраду, калі яны супярэчаць указам прэзыдэнта, могуць быць адмененыя прэзыдэнтам Расеі. Акрамя гэтага, прэзыдэнт Расеі, адпаведна 32-му артыкулу Фэдэральнага канстытуцыйнага закона «Аб Урадзе Расейскай Фэдэрацыі»[1], кіруе дзейнасьцю фэдэральных органаў выканаўчай улады, якія займаюцца пытаньнямі абароны, бясьпекі, унутраных спраў, замежных спраў, прадухіленьня надзвычайных сытуацыяў і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў, хоць кіраўнікі некаторых з адпаведных ведамстваў (як МЗС Расеі, МУС Расеі і інш.) уваходзяць ва ўрад.

Да 25 сьнежня 1993 году пасада старшыні Ўраду Расейскай Фэдэрацыі мела назву старшыня Рады Міністраў — Ураду Расейскай Фэдэрацыі, цяперашняя назва была замацаваная прынятай у сьнежні 1993 году Канстытуцыяй Расеі.

Неафіцыйна пасада часта завецца прэм'ер-міністар, хаця ў Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі такая назва адсутнічае.

Парадак прызначэньня, паўнамоцтвы і абавязкі старшыні ўраду вызначаюцца артыкуламі 110-117 Канстытуцыі Расеі[3].

З 8 мая 2012 году старшынём Ураду Расейскай Фэдэрацыі зьяўляецца Дзьмітры Мядзьведзеў.

У адпаведнасьці з Фэдэральным канстытуцыйным законам «Аб Урадзе Расейскай Фэдэрацыі» і Рэглямэнтам Ураду Расейскай Фэдэрацыі Старшыня Ўраду Расеі выконвае наступныя функцыі:

  • вызначае ў адпаведнасьці з канстытуцыяй, фэдэральнымі канстытуцыйнымі законамі, фэдэральнымі законамі і ўказамі прэзыдэнта асноўныя напрамкі дзейнасьці ўраду;
  • прадстаўляе прэзыдэнту прапановы аб структуры фэдэральных органаў выканаўчай улады, аб прызначэньні на пасаду і аб вызваленьні ад пасады намесьнікаў старшыні ўраду і фэдэральных міністэрстваў, аб накладаньні на іх дысцыплінарных спагнаньняў і аб іх заахвочваньні;
  • прадстаўляе ўрад унутры дзяржавы і за яе межамі;
  • арганізуе працу ўраду і вядзе яго паседжаньні, валодаючы правам рашаючага голаса;
  • сыстэматычна праводзіць нарады зь сябрамі ўраду, кіраўнікамі фэдэральных служб і іншых фэдэральных органаў выканаўчай улады, органаў і арганізацыяў пры ўрадзе, на якіх разглядае ход выкананьня праграм і плянаў дзейнасьці ўраду, даручэньняў прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ўраду, прымае рашэньні па апэратыўных пытаньнях;
  • падпісвае нарматыўныя акты ўраду (пастановы і распараджэньні);
  • разьмяркоўвае абавязкі паміж сябрамі ўраду;
  • сыстэматычна інфарміруе прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі аб працы ўраду.

Старшыня ўраду РФ уваходзіць па пасадзе ў:

Акрамя асноўных абавязкаў і функцый старшыні ўраду, прапісаных у законе, Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі ад 2012 году Дз. Мядзьведзеў узначальвае наступныя каардынацыйныя і дарадчыя органы пры ўрадзе Расейскай Фэдэрацыі:

  • Урадавую камісію па кантролі за ажыцьцяўленьнем замежных інвэстыцый;
  • Раду па канкурэнтаздольнасьці і прадпрымальніцтву пры ўрадзе;
  • Урадавую камісію па бюджэтных праектыроўках на чарговы фінансавы год і плянавы пэрыяд;
  • Дзяржаўную пагранічную камісію;

Таксама Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі Дз. Мядзьведзеў зьяўляецца:

  • Першым намесьнікам старшыні Рады пры прэдзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі па рэалізацыі нацыянальных праектаў і дэмаграфічнай палітыцы (прызначаны Ўказам прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ад 10 ліпеня 2008 году);
  • старшынём Назіральнай рады Банка разьвіцьця і зьнешнеэканамічнай дзейнасьці (Зьнешэканамбанк);
  • старшынём Рады міністраў Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі;

Парадак прызначэньня і вызваленьня ад пасады

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Старшыня Ўраду Расеі прызначаецца прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі са згоды Дзяржаўнай Думы[3].

Кандыдатам на пасаду старшыні Ўраду Расейскай Фэдэрацыі можа быць выключна грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі, які ня мае грамадзянства іншай дзяржавы.

Прапанова кандыдатуры старшыні Ўраду Расеі падаецца ў Дзяржаўную Думу не пазьней за двухтыднёвы тэрмін пасьля заступленьня на пасаду абранага прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ці пасьля звальненьня старшыні Ўраду Расеі, ці напрацягу тыдня з дня адхіленьня папярэдняй кандыдатуры Дзяржаўнай Думай.

Дзяржаўная Дума разглядае прапанаваную прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі кандыдатуру старшыні ўраду напрацягу тыдня з дня падачы прапановы аб кандыдатуры.

Пасьля трохразовага адхіленьня прапанаваных кандыдатур старшыні Ўраду Расеі Дзяржаўнай Думай прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі самастойна прызначае старшыню Ўраду Расеі, распускае Дзяржаўную Думу і прызначае новыя выбары. Дзяржаўная Дума ня можа быць распушчаная на гэтай падставе толькі ў апошнія шэсьць месяцаў тэрміну Прэзыдэнцтва і падчас ваеннага або надзвычайнага становішча на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, а такама ў выпадку ініцыяваньня Дзяржаўнай Думай працэдуры імпічмэнту прэзыдэнту Расеі.

Канстытуцыя Расейскай Фэдэрацыі не прадугледжвае звальненьня прэзыдэнтам аднаго толькі старшыні ўраду; прэзыдэнт прымае рашэньне аб звальненьні ўсяго ўраду[2].

Старшыня Ўраду звальняецца з пасады прэзыдэнтам Расеі (артыкул 7 фэдэральнага канстытуцыйнага закона «Аб Урадзе Расейскай Фэдэрацыі»[1]), што адначасова цягне за сабой адстаўку ўсяго Ўраду:

  • па ўласнай заяве аб адстаўцы;
  • у выпадку немагчымасьці выкананьня старшынём ўраду сваіх паўнамоцтваў (у чым менавіата можа заключацца немагчымасьць, ФКЗ не ўдаклядняе, пакідаючы магчымасьць тлумачэньня прэзыдэнту Расеі).

Таксама, адпаведна 117-му артыкулу Канстытуцыі Расеі[2], старшыня ўраду мае права самастойна ставіць перад Дзяржаўнай Думай пытаньне пра давер ураду. Калі Дзяржаўная Дума адмаўляе ў даверу, прэзыдэнт цягам сямі дзён павінен прыняць рашэньне або пб адстаўцы ўраду, або аб роспуску Дзяржаўнай Думы і прызначэньні новых выбараў. Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі ня можа распускаць Дзяржаўную Думу толькі на гэтай падставе напрацягу году пасьля яе абраньня.

Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі паведамляе Савету фэдэрацыі і Дзяржаўнай Думе пра вызваленьне ад пасады старшыні Ўраду Расеі ў дзень прыняцьця рашэньня.

Выкананьне абавязкаў прэзыдэнта

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У адпаведнасьці з Канстытуцыяй Расеі, ва ўсіх выпадках, калі прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі не ў стане выконваць свае абавязкі, іх часова выконвае старшыня ўраду. Выконваючы абавязкі прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ня мае распускаць Дзяржаўную Думу, прызначаць рэфэрэндум, а таксама падаваць прапановы аб папраўках і пераглядзе палажэньняў Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі.

Сьпіс старшыняў ураду Расейскай Фэдэрацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ніжэй прыведзены сьпіс старшыняў Ураду Расеі і выконваючых іх абавязкі пасьля 1991 году. У дужках пазначаны час працы на гэтай пасадзе, «в. а.» абазначае «выконваючы абавязкі».

№Імя, прозьвішча (Гады жыцьця)Фатаграфія Тэрмін паўнамоцтваў ПрэзыдэнтПартыйнасьцьЗаўвага
в. а. Барыс Ельцын
(1931—2007)
6 лістапада 1991 году15 чэрвеня 1992 году Барыс Ельцын беспартыйныня быў прэм’ер-міністрам ці в.а., але да 15 чэрвеня 1992 году ўзначальваў Урад Расеі як прэзыдэнт Расеі (у сувязі з правядзеньнем радыкальнай эканамічнай рэформы)[4].
в.а. Ягор Гайдар
(1956—2009)
15 чэрвеня 1992 году15 сьнежня 1992 годубеспартыйнывыконваючы абавязкі
1 Віктар Чарнамырдзін
(1938—2010)
14 сьнежня 1992 году23 сакавіка 1998 годуНаш дом — Расеяадначасова 5 лістапада—6 лістапада 1996 году быў в. а. прэзыдэнта Расеі ў сувязі з апэрацыяй на сэрцы Барыса Ельцына[5]
в. а. Сяргей Кірыенка (нар. 1962) 23 сакавіка 1998 году24 красавіка 1998 году беспартыйны —
2 24 красавіка 1998 году23 жніўня 1998 году
в. а. Віктар Чарнамырдзін
(1938—2010)
23 жніўня 1998 году11 верасьня 1998 годуНаш дом — Расея—
3 Яўген Прымакоў11 верасьня 1998 году12 мая 1999 годубеспартыйны—
в. а. Сяргей Сьцяпашын
(нар. 1952)
12 мая 1999 году18 мая 1999 году беспартыйны
4 19 мая 1999 году9 жніўня 1999 годуУказ прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ад 19.05.1999 № 611[6]
в. а. Уладзімер Пуцін
(нар. 1952)
9 жніўня 1999 году16 жніўня 1999 году беспартыйны
5 16 жніўня 1999 году7 мая 2000 годуад 12:00 31 сьнежня 1999 году да 12:00 7 мая 2000 году старшыня ўраду У. Пуцін быў выконваючым абавязкі прэзыдэнта. Афіцыйна ён быў абраны прэзыдэнтам 26 сакавіка 2000 году і прыняў прысягу 7 мая 2000 году.
в. а. Міхаіл Касьянаў
(нар. 1957)
7 мая 2000 году17 мая 2000 году Уладзімер Пуцін беспартыйны
6 17 мая 2000 году24 лютага 2004 годуУказ аб прызначэньні Міхаіла Касьянава старшынём ураду Расейскай Фэдэрацыі[7]
в. а. Віктар Хрыстэнка
(нар. 1957)
24 лютага 2004 году5 сакавіка 2004 годубеспартыйныВ. а.; не прапаноўваўся для зацьвярджэньня ў Думу[8]
7 Міхаіл Фрадкоў
(нар. 1950)
5 сакавіка 2004 году7 мая 2004 году беспартыйны 5 сакавіка—7 мая 2004 году[9]
в. а. 7 мая 2004 году12 мая 2004 году7 мая—12 мая 2004 в. а. (прыпыняў паўнамоцтвы перад абраным прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі);
7 12 мая 2004 году12 верасьня 2007 годуАд 12 мая 2004 да 12 верасьня 2007[10]
в. а. 12 верасьня 2007 году14 верасьня 2007 году12 верасьня—14 верасьня 2007 году в. а. (пасьля адстаўкі, да моманту прызначэньня новага старшыні ўраду Расейскай Фэдэрацыі)[11]
8 Віктар Зубкоў
(нар. 1941)
14 верасьня 2007 году7 мая 2008 году беспартыйны
в. а. 7 мая 2008 году8 мая 2008 году Дзьмітры Мядзьведзеў в. а. (пасьля адстаўкі, да моманту прызначэньня новага старшыні ўраду Расейскай Фэдэрацыі)
9 Уладзімер Пуцін8 мая 2008 году7 мая 2012 годуСтаршыня Адзінай Расеі
(безь сяброўства ў партыі)
Загад аб прызначэньні Ўладзімера Пуціна старшынём ураду[12]
в. а. Віктар Зубкоў7 мая 2012 году8 мая 2012 году Уладзімер Пуцін беспартыйныВ. а. старшыні ўраду да моманту прызначэньня новага старшыні ўраду Расеі[13]
10 Дзьмітры Мядзьведзеў
(нар. 1965)
8 мая 2012 году7 мая 2018 году Адзіная Расея 8 мая 2012 году — 7 мая 2018 году[14]
в. а. 7 мая 2018 году8 мая 2018 годуАд 7 мая 2018 году да 8 мая 2018 году (прыпыняў паўнамоцтвы перад абраным прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі)[15]
10 8 мая 2018 году15 студзеня 2020ад 8 мая 2018 па 15 студзеня 2020[16]
в. а. 15 студзеня 202016 студзеня 202015 студзеня сышоў у адстаўку[17]
11 Міхаіл Мішусьцін (нар. 1966) 16 студзеня 20207 мая 2024 беспартыйны 7 мая 2024 года сышоў у адстаўку (складаў паўнамоцтвы перад зноў абраным прэзыдэнтом Расейскай Фэдэрацыі)
в. а. 7 мая 202410 мая 2024 В. а. старшыні ўраду да моманту прызначэньня новага старшыні ўраду Расеі
11 10 мая 2024дзейны старшыня ўрадузацьверджаны Дзярждумай і прызначаны Прэзыдэнтам РФ
в. а. Андрэй Белавусаў (нар. 1959)30 красавіка 202019 мая 2020Часова выконваў абавязкі старшыні Ўраду Расейскай Фэдэрацыі ў сувязі з дыягнаставанай каронавіруснай інфэкцыяй COVID-19 пад час пандэміі ў дзейнага старшыні Ўраду РФ Міхаіла Мішусьціна

Ніжэй прыведзеныя вынікі галасаваньня дэпутатаў Дзяржаўнай Думы па пытаньні аб дачы прэзыдэнту Расейскай Фэдэрацыі згоды на прызначэньне кандыдата старшынём Ураду Расейскай Фэдэрацыі.

КандыдатДата галасаваньняУсяго дэпутатаўГаласавала«За»«Супраць»УстрымалісяНе галасаваліВынікПрацэнт галасоў «За» ад агульнай колькасьці дэпутатаўПрацэнт галасаваўшых «За» ад колькасьці галасаваўшых дэпутатаў
Ягор Гайдар9 сьнежня 1992104046748626[18]61 Не зацьверджаны 44,90
Віктар Чарнамырдзін 14 сьнежня 19921040721172481 Зацьверджаны 69,33
10 жніўня 199645040231485348 Зацьверджаны[19] 69,7880,72
Сяргей Кірыенка 10 красавіка 19984503341431865116 Не зацьверджаны[20] 31,7836,11
17 красавіка 19984503971152711153 Не зацьверджаны[21] 25,5650,88
24 красавіка 19984503152512539[22]135 Зацьверджаны[23] 55,7879,68
Віктар Чарнамырдзін 31 жніўня 199844434594251099 Не зацьверджаны 20,8927,25
7 верасьня 1998443412138273131 Не зацьверджаны 30,6733,50
Яўген Прымакоў11 верасьня 1998443393315631550 Зацьверджаны 70,0080,15
Сяргей Сьцяпашын19 мая 1999440362293551478 Зацьверджаны 65,1180,94
Уладзімер Пуцін16 жніўня 19994403342338417105 Зацьверджаны 51,7869,76
Міхаіл Касьянаў446395325551552 Зацьверджаны 72,2282,28
Міхаіл Фрадкоў 5 сакавіка 2000447434352582414 Зацьверджаны 78,2281,11
12 мая 200444743635672811 Зацьверджаны 81,65
Віктар Зубкоў14 верасьня 20074454363814789 Зацьверджаны 84,6787,39
Уладзімер Пуцін8 мая 20084494483925601 Зацьверджаны 87,1187,50
Дзьмітры Мядзьведзеў 8 мая 201245044329914407 Зацьверджаны 66,4467,49
8 мая 201844643037456016 Зацьверджаны 83,1183,48
Міхаіл Мішусьцін16 студзеня 202044942438304126 Зацьверджаны 85,190,3

Тэрмін паўнамоцтваў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Інфармацыя правераная на 12 лістапада 2026 году

     Старшыні Камітэту міністраў, ад 1906 году Савета міністраў Расейскай імпэрыі
     Старшыні часовага ўраду Расеі
     Старшыні Савету народных камісараў, ад 1946 году Савета міністраў СССР
     Старшыні ўраду Расейскай Фэдэрацыі

№Старшыня ўрадуТэрмін паўнамоцтваўЗаўвагі
1Аляксей Касыгін16 гадоў 7 дзён
2Ёсіф Сталін11 гадоў 302 дні
3Пётар Лапухін10 гадоў 315 дні
4Вячаслаў Молатаў10 гадоў 137 дзён
5Іларыён Васільчыкаў8 гадоў 318 дзён
6Мікалай Бунге8 гадоў 153 дні
7Павал Гагарын7 гадоў 363 дні
8Павал Ігнацьеў7 гадоў 295 дзён
9Дзьмітры Мядзьведзеў7 гадоў 253 дзён
10Іван Дурнаво7 гадоў 225 дзён
11Аляксандар Чарнышоў7 гадоў 192 дні
12Аляксей Рыкаў6 гадоў 319 дзён
13Мікіта Хрушчоў6 гадоў 201 дзён
14Уладзімер Ленін6 гадоў 98 дзёнУ 1922—1924 гг. абавязкі выконваў Леў Каменеў
15Мікалай Навасільцаў5 гадоў 280 дзён
16Віктар Чарнамырдзін5 гадоў 116 дзён23 жніўня — 11 верасьня 1998 г. — в. а.
17Мікалай Рыжкоў5 гадоў 108 дзён
18Міхаіл Рэйтэрн5 гадоў 86 дзён
19Пётар Сталыпін5 гадоў 58 дзён
20Віктар Качубей5 гадоў 34 дні
21Мікалай Ціханаў4 гады 338 дзён
22Аляксей Арлоў4 гадоў 286 дзён
23Уладзімер Пуцін4 гады 272 дзён9 жніўня 1999 г. прызначаны, 16 жніўня 1999 г. зацьверджаны. З 31 сьнежня 1999 г. — в. а. прэзыдэнта РФ; урадам кіраваў Міхаіл Касьянаў
24Міхаіл Мішусьцін6 гадоў
25Сяргей Вязьміцінаў3 гады 258 дзён
26Міхаіл Касьянаў3 гадоў 292 дзён7—17 мая 2000 г. — в. а.
27Міхаіл Фрадкоў3 гады 131 дзень7—12 мая 2004 г. — в. а. 12—14 верасьня 2007 г. — в. а.
28Мікалай Булганін3 гады 46 дзён
29Блудаў Дзьмітры2 гады 302 дні
30Сяргей Вітэ2 гады 248 дзён
31Уладзімер Какоўцаў2 гады 148 дзён
32Мікалай Румянцаў2 гады 87 дзён
33Іван Гарамыкін2 гады 59 дзён
34Георгі Малянкоў1 год 338 дзён
35Пётар Валуеў1 год 287 дзён
36Васіль Левашоў1 год 266 дзён
37Барыс Шцюрмер286 дзён
38Яўген Прымакоў243 дні
39Віктар Зубкоў239 дзён7—8 мая 2008 г. — в. а. 7—8 мая 2012 г. — в. а.
40Валянцін Паўлаў226 дзён
41Барыс Ельцын222 дні6 лістапада 1991 г. — 15 чэрвеня 1992 г. кіраваў урадам у якасьці прэзыдэнта РФ
42Ягор Гайдар183 дніВ. а.
43Мікалай Салтыкоў162 дні
44Сяргей Кірыенка153 дні
45Іван Сілаеў124 дні24 жніўня — 20 верасьня 1991 г. (як кіраўнік Камітэта па апэратыўным кіраваньні народнай гаспадаркай СССР)
20 верасьня — 26 сьнежня 1991 г. (як старшыня Міжрэспубліканскага эканамічнага камітэта СССР)
46Георгі Львоў120 дзён
47Аляксандар Керанскі110 дзён
48Сяргей Сьцяпашын89 дзён
49Мікалай Галіцын63 дні
50Аляксандар Трэпаў47 дні
51Андрой Белавусаў21 дзеньВ. а. на час хваробы дзейнага старшыні Ўраду Міхаіла Мішусьціна
52Віктар Хрыстэнка10 дзёнВ. а.
  1. 1 2 3 Федеральный конституционный закон «О Правительстве Российской Федерации» (рас.)
  2. 1 2 3 Глава 4. Президент Российской Федерации | Конституция Российской Федерации (рас.)
  3. 1 2 3 Глава 6. Правительство Российской Федерации | Конституция Российской Федерации (рас.)
  4. ↑ У адпаведнасьці з Указам Прэзыдэнта РСФСР ад 06.11.1991 г. № 171
  5. ↑ З 7:00 5 лістапада да 6:00 6 лістапада 1996 года, падчас апэрацыі на сэрцы Б. Ельцына, абавязкі прэыдэнта РФ згодна з указам прэзыдэнта № 1534 выконваў старшыня Ўраду В. Чарнамырдзін
  6. ↑ Указ Президента Российской Федерации от 19.05.1999 г. № 611
  7. ↑ Президент подписал указ о назначении Михаила Касьянова Председателем Правительства Российской Федерации. (рас.) Архіўная копія ад 12 жніўня 2011 г.
  8. ↑ Президент России подписал Указ об отставке Правительства (рас.) Архіўная копія ад 12 жніўня 2011 г.
  9. ↑ Президент Владимир Путин подписал указ о назначении Михаила Фрадкова Председателем Правительства России (рас.) Архіўная копія ад 5 сакавіка 2004 г.
  10. ↑ Владимир Путин подписал Указ о назначении Михаила Фрадкова Председателем Правительства России. (рас.) Архіўная копія ад 12 жніўня 2011 г.
  11. ↑ Президент подписал Указ о назначении Виктора Зубкова председателем правительства России
  12. ↑ Дмитрий Медведев подписал Указ о назначении Владимира Путина председателем правительства
  13. ↑ Песков: Обязанности главы правительства России исполняет Зубков
  14. ↑ Президент Владимир Путин подписал указ о назначении Дмитрия Медведева председателем правительства России
  15. ↑ Президент назначил Дмитрия Медведева председателем правительства
  16. ↑ Президент назначил Дмитрия Медведева председателем правительства
  17. ↑ Правительство России уходит в отставку (рас.). РИА новости (15 студзеня 2020).
  18. ↑ У тым ліку чатыры бюлетэня, выдадзеных дэпутатам, але ня знойдзеных ва ўрнах пры падліку вынікаў галасаваньня, і 22 бюлетэня, якія не былі ўлічаныя па тых ці іншых прычынах пры падліку галасоў
  19. ↑ Пошук па стэнаграмах. Паседжаньне № 43 10.08.1996 (рас.)
  20. ↑ Пошук па стэнаграмах. Паседжаньне № 168. 10.04.1998 (рас.)
  21. ↑ Пошук па стэнаграмах. Паседжаньне № 171. 17.04.1998 (рас.)
  22. ↑ Колькасьць бюлетэняў, выдадзеных дэпутатам, але ня знойдзеных у ўрнах пры падліку вынікаў галасаваньня
  23. ↑ Пошук па стэнаграмах. Паседжаньне № 173. 24.04.1998 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]