Элам
Выгляд
Элам — раньнерабаўладальніцкая дзяржава на тэрыторыі сучаснага паўднёва-заходняга Ірану. Існавала ў 4—1 тыс. да н.э. Асноўнае насельніцтва эламіты.
Дзяржава мела шчыльную сувязь і частыя ваенныя сутыкненьні з Шумэрам; у 24—23 стст. да н.э. залежала ад Акаду. Каля 23 ст. да н.э. — незалежная дзяржава з цэнтрам у Сузах. Найбольшая магутнсьць дасягнутая ў 13—12 стст. да н.э., калі былі падначаленыя значныя тэрыторыі ў Мэсапатаміі. У 639 да н.э. дзяржава заваяваная Асырыяй. З сяр. 6 ст. да н.э. землі Эляма ўключаныя ў пэрсыдзкую дзяржаву Ахемэнідаў.