Перайсьці да зьместу

Адзінства Койданаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адзінства
Заснаваны 1999
Горад Койданаў, Беларусь
Стадыён Гарадзкі, Койданаў
Умяшчальнасьць: 1100
Чэмпіянат Другая ліга
 · 2022 7 месца (Менскі дывізіён)

«Адзінства» — беларускі футбольны клюб, які прадстаўляе Койданаў. Заснаваны ў 1999 годзе.

Клюб быў заснаваны ў 1999 годзе пад назвай «Лівадыя». Першапачаткова выступаў у чэмпіянаце Менскай вобласьці. З 2003 году клюб гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі, дзе найлепшым вынікам зьяўляецца трэцяе месца ў сэзоне 2008 году. Нападнік «Лівадыі» Аляксей Хадневіч пры гэтым стаў найлепшым бамбардзірам турніру. Да 2014 году каманда мела назву «Лівадыя», а ў сэзоне 2015 году выступала пад назвай «Крутагор’е»[1]. Клюб не заявіўся ў другую лігу на чэмпіянат 2016 году.

Асноўная каманда пасьля адмовы ад удзелу ў Другой лізе спыніла існаваньне, у той час як другая каманда пад назвай «Лівадыя-Юні» працягнула выступаць у чэмпіянаце Менскай вобласьці, стаўшы асноўнай камандай. У 2020 годзе была вернута назва «Лівадыя». У 2021 годзе ў выніку рэформы Другой лігі каманда зноў апынулася ў трэцім дывізіёне, пры гэтым зьмяніла назву на «Адзінства». У матчы 7-га туру супраць клюбам «Крупкі-ДРБУ-164» у «Адзінства» не было запаснога брамніка ў заяўцы. Пасьля чырвонай карткі брамніку на 50-й хвіліне матча, у браму ўстаў палявы гулец.

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012Другая14361232147–72391/32
2013Другая824681025–44261/32
2014Другая1824841233–44281/32
2015Другая1820451125–53171/32
2021Другая — Менскі дывізіён (поўнач)71863932–54211/128
Другая — плэй-оф1410010–1
2022Другая — Менская вобл. (поўнач)41471646–26221/32
Другая — плэй-оф722008–2
2023Другая — Менскі вобл. (поўнач)1/32

Галоўны трэнэр

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]