Сьнежань: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, выява
д кірылічная «і»
Радок 29: Радок 29:
|арыгінал =
|арыгінал =
|спасылка = http://starbel.by/kultura/hron.htm
|спасылка = http://starbel.by/kultura/hron.htm
|адказны = Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова
|адказны = Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Івана Федорова
|выданьне =
|выданьне =
|месца = Львів
|месца = Львів

Вэрсія ад 01:29, 6 сьнежня 2018

сьнежань
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31          
2024 год
Усе дні
Засьнежаная яблыня

Сьне́жань — апошні, дванаццаты месяц году ў грэгарыянскім календары. Мае 31 дзень. У Паўночнай паўкулі — зімовы месяц, у Паўднёвай — летні.

Назва гэтага месяца ў многіх эўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай December (дзясяты месяц), бо ў рымскім календары пэўны час было толькі 10 месяцаў, студзень і люты былі даданыя пазьней.

У выданьнях Францішка Скарыны падаецца народная назва — прасинецъ[1], у «Храналёгіі» Андрэя Рымшы (1581) згадваецца як просинецъ[2]. Сучасная назва, ужываная ў літаратурнай мове, паходзіць ад словаў сьнег, сьнежны ды ўзьнікла ў асяродзьдзі газэты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэньнямі. Пасьлядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907 — грудзень, у 1908 — грудзень (дзекабр), у 1909 — сьнежань (дзекабр), у 1910—1912 — сьнежань; у далейшым — сьнежаньад сьнегу»)[3].

Галоўныя сьвяты ў сьнежні: Каляды і Новы год.

У Паўночнай паўкулі ў сьнежні адбываецца зімняе сонцастаяньне — найкарацейшы сьветлавы дзень; у Паўднёвай паўкулі — летняе сонцастаяньне.

Крыніцы

  1. ^ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990.
  2. ^ Рымша 1974. С. 33.
  3. ^ Крамко, І. І., Юрэвіч, А. К., Яновіч, А. І. 1968. С. 138, 139.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Сьнежаньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў