Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў (Валынцы): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29: Радок 29:
У 1719 годзе Р. Шчыт заснаваў у Забелах кляштар дамініканаў<ref>[[Тамара Габрусь|Габрусь Т.]] Забельскі кляштар дамініканцаў // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 637.</ref>. Першыя будынкі былі драўлянымі.
У 1719 годзе Р. Шчыт заснаваў у Забелах кляштар дамініканаў<ref>[[Тамара Габрусь|Габрусь Т.]] Забельскі кляштар дамініканцаў // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 637.</ref>. Першыя будынкі былі драўлянымі.


У 1749 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла паводле праекту архітэктара [[Ян Гляўбіц|Яна Гляўбіца]]. У 1756 годзе касьцёл асьвяцілі, аднак узьвядзеньне вежаў і аздабленьне інтэр'еру скончылі толькі ў 1766 годзе. У 1756—1759 гадох вялося будаваньне мураванага кляштару<ref>[[Анатоль Кулагін|Кулагін А.]] Валынецкі касцёл і кляштар дамініканцаў // {{Літаратура/Архітэктура Беларусі: Энцыкляпэдычны даведнік|к}} С. 104.</ref>.
У 1749 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла паводле праекту архітэктара [[Ян Гляўбіц|Яна Гляўбіца]]. У 1756 годзе касьцёл асьвяцілі, аднак узьвядзеньне вежаў і аздабленьне інтэр’еру скончылі толькі ў 1766 годзе. У 1756—1759 гадох вялося будаваньне мураванага кляштару<ref>[[Анатоль Кулагін|Кулагін А.]] Валынецкі касцёл і кляштар дамініканцаў // {{Літаратура/Архітэктура Беларусі: Энцыкляпэдычны даведнік|к}} С. 104.</ref>.


=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
Радок 43: Радок 43:
== Архітэктура ==
== Архітэктура ==
=== Касьцёл ===
=== Касьцёл ===
Касьцёл — 1-[[нэф]]авая 2-вежавая [[базыліка]] з алтарнай [[апсыда]]й. Галоўны [[фасад]] і скруглены нізкі прытвор мелі багатую плястыку: вытанчаныя слаістыя [[Пілястра|пілястры]], выгнутыя тонкапрафіляваныя карнізы, аркавыя нішы. У дэкоры шырока выкарыстоўваліся вазы, прафіляваныя [[Ліштва|ліштвы]] аркавых акон, [[філёнга|філёнгі]]. Паміж вежамі галоўнага фасада месьціўся фігурны шчыт, такія ж шчыты завяршалі алтарны аб'ём касьцёла і цэнтральны [[рызаліт]] кляштару.
Касьцёл — 1-[[нэф]]авая 2-вежавая [[базыліка]] з алтарнай [[апсыда]]й. Галоўны [[фасад]] і скруглены нізкі прытвор мелі багатую плястыку: вытанчаныя слаістыя [[Пілястра|пілястры]], выгнутыя тонкапрафіляваныя карнізы, аркавыя нішы. У дэкоры шырока выкарыстоўваліся вазы, прафіляваныя [[Ліштва|ліштвы]] аркавых акон, [[філёнга|філёнгі]]. Паміж вежамі галоўнага фасаду месьціўся фігурны шчыт, такія ж шчыты завяршалі алтарны аб’ём касьцёла і цэнтральны [[рызаліт]] кляштару.


Інтэр'ер упрыгожвалі галоўны і 10 бакавых алтароў.
Інтэр’ер упрыгожвалі галоўны і 10 бакавых алтароў.


=== Кляштар ===
=== Кляштар ===

Вэрсія ад 21:37, 30 кастрычніка 2016

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў
Краіна Беларусь
Мястэчка Валынцы
Каардынаты 55°42′11.03″ пн. ш. 28°10′42.38″ у. д. / 55.7030639° пн. ш. 28.1784389° у. д. / 55.7030639; 28.1784389Каардынаты: 55°42′11.03″ пн. ш. 28°10′42.38″ у. д. / 55.7030639° пн. ш. 28.1784389° у. д. / 55.7030639; 28.1784389
Архітэктурны стыль барока
Аўтар праекту Ян Гляўбіц
Дата заснаваньня XVIII ст.
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў
Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Юрыя і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Валынцах. Знаходзіўся побач зь мястэчкам, у фальварку Забелах. Твор архітэктуры віленскага барока. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік.

Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. Да нашага часу захаваліся падмуркі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1719 годзе Р. Шчыт заснаваў у Забелах кляштар дамініканаў[1]. Першыя будынкі былі драўлянымі.

У 1749 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла паводле праекту архітэктара Яна Гляўбіца. У 1756 годзе касьцёл асьвяцілі, аднак узьвядзеньне вежаў і аздабленьне інтэр’еру скончылі толькі ў 1766 годзе. У 1756—1759 гадох вялося будаваньне мураванага кляштару[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1786—1811 гадох пры кляштары працавала школа для шляхецкіх і мяшчанскіх дзяцей, у якой утварыўся першы ўва Ўсходняй Эўропе школьны тэатар[3].

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1838 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар і зачынілі калегюім. Касьцёл працягваў дзейнічаць як парафіяльны.

Найноўшы час

Комплекс на малюнку Н. Орды

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі помнік.

Архітэктура

Касьцёл

Касьцёл — 1-нэфавая 2-вежавая базыліка з алтарнай апсыдай. Галоўны фасад і скруглены нізкі прытвор мелі багатую плястыку: вытанчаныя слаістыя пілястры, выгнутыя тонкапрафіляваныя карнізы, аркавыя нішы. У дэкоры шырока выкарыстоўваліся вазы, прафіляваныя ліштвы аркавых акон, філёнгі. Паміж вежамі галоўнага фасаду месьціўся фігурны шчыт, такія ж шчыты завяршалі алтарны аб’ём касьцёла і цэнтральны рызаліт кляштару.

Інтэр’ер упрыгожвалі галоўны і 10 бакавых алтароў.

Кляштар

Кляштарны корпус — 2-павярховы будынак пад вальмавым дахам, які злучаўся з касьцёлам галерэяй.

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Габрусь Т. Забельскі кляштар дамініканцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 637.
  2. ^ Кулагін А. Валынецкі касцёл і кляштар дамініканцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 104.
  3. ^ Дзядзінкіна С. Чый летапіс цікавейшы? // «Народная газета» № 28 (5694), 9 сьнежня 2008.

Літаратура