Васіль Тышкевіч: розьніца паміж вэрсіямі
д выява |
д пунктуацыя |
||
Радок 35: | Радок 35: | ||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
{{Галерэя |
|||
⚫ | |||
|Назва = <small>Партрэты В. Тышкевіча</small> |
|||
⚫ | |||
|Памер = 180px |
|||
|Пазыцыя = left |
|||
⚫ | |||
⚫ | |||
}} |
|||
Прадстаўнік шляхецкага роду [[Тышкевічы|Тышкевічаў]] гербу «[[Ляліва]]», сын [[Тышка Каленіковіч|Тышкі Каленіковіча]]. Меў братоў [[Іван Тышкевіч|Івана]], [[Гаўрыла Тышкевіч|Гаўрылу]], [[Міхал Тышкевіч|Міхала]] і [[Лявон Тышкевіч|Лявона]]. |
Прадстаўнік шляхецкага роду [[Тышкевічы|Тышкевічаў]] гербу «[[Ляліва]]», сын [[Тышка Каленіковіч|Тышкі Каленіковіча]]. Меў братоў [[Іван Тышкевіч|Івана]], [[Гаўрыла Тышкевіч|Гаўрылу]], [[Міхал Тышкевіч|Міхала]] і [[Лявон Тышкевіч|Лявона]]. |
||
Быў у магнацкай апазыцыі |
Быў у магнацкай апазыцыі да [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] датычна складаньня уніі з [[Каралеўства Польскае (1385—1569)|Каралеўствам Польскім]]. З прычыны выступленьня супраць [[Люблінская унія|уніі]] яго пазбавілі пасады ваяводы падляскага і прызначылі ваяводам смаленскім. |
||
Удзельнічаў у бітвах з крымскімі татарамі. Езьдзіў з пасольствамі ў [[Крымскае ханства]] і [[Масква|Маскву]]. З праваслаўя перайшоў у кальвінізм<ref>[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А.]] Тышкевічы // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 682.</ref>. |
Удзельнічаў у бітвах з крымскімі татарамі. Езьдзіў з пасольствамі ў [[Крымскае ханства]] і [[Масква|Маскву]]. З праваслаўя перайшоў у кальвінізм<ref>[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А.]] Тышкевічы // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 682.</ref>. |
||
Радок 51: | Радок 56: | ||
{{Цытата|Въ лето отъ Начотения Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа 1571 месяца Августа 13 дня въ неделю, преставился раб Божій панъ Василий Тишковичъ Воевода Смоленскій Староста Менскій и Пинскій. Положен въ Храме Благовещенія Богородицы, въ монастыри Супрасльскомъ.}} |
{{Цытата|Въ лето отъ Начотения Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа 1571 месяца Августа 13 дня въ неделю, преставился раб Божій панъ Василий Тишковичъ Воевода Смоленскій Староста Менскій и Пинскій. Положен въ Храме Благовещенія Богородицы, въ монастыри Супрасльскомъ.}} |
||
У наш час магільны камень Васіля Тышкевіча |
У наш час магільны камень Васіля Тышкевіча захоўваецца ў музэі [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэту]]. |
||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
Вэрсія ад 13:39, 12 лютага 2014
Васіль Тышкевіч. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1492 |
Памёр | 13 жніўня 1571 |
Пахаваны | |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Тышка Каленіковіч |
Жонка | Аляксандра з Чартарыйскіх Анастасія з Сапоцькаў |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Юры, Каленік, Яўстах ад 2-га шлюбу: Яўстах Серафін, Аляксандар |
Васіль Тышкевіч (1492 — 13 жніўня 1571) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1546—1558), ваявода падляскі (1558—1569) і смаленскі (з 1569).
Валодаў маёнткамі Бялавічы, Ласасіная, Байкевічы, Ражаная, Зьдзітава, Хрыса, Спорава. Трымаў Краснасельскае, Чаркаскае, Канеўскае (1536), Менскае (1544), Ваўкавыскае (1546), Пінскае (1569), Бабруйскае і Гайнаўскае староствы. Ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста атрымаў тытул графа «на Лагойску і Бярдычаве» (5.11.1569).
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Тышкі Каленіковіча. Меў братоў Івана, Гаўрылу, Міхала і Лявона.
Быў у магнацкай апазыцыі да Жыгімонта Аўгуста датычна складаньня уніі з Каралеўствам Польскім. З прычыны выступленьня супраць уніі яго пазбавілі пасады ваяводы падляскага і прызначылі ваяводам смаленскім.
Удзельнічаў у бітвах з крымскімі татарамі. Езьдзіў з пасольствамі ў Крымскае ханства і Маскву. З праваслаўя перайшоў у кальвінізм[1].
Першы раз ажаніўся з княгіняй Аляксандрай Чартарыйскай, другі — з Анастасіяй Сапоцькай. У першы шлюбе меў дачку Анастасію і сыноў Юрыя, Каленіка і Яўстаха, у другім шлюбе — дачку Аляксандру і сына Яўстаха Серафіна.
У тэстамэнце выказаў пажаданьне, каб па ягонай сьмерці жонка з дачкою Аляксандраю і зяцем Аляксандрам Хадкевічам цела яго «отвезли и поховали в монастыру их милости панов Ходкевичов у Супрасльском, храма Пречистое Богородицы, на которое мают митрополита его милости, або которого владыку припросити, там погреб телу учинити, так, яко прислушит на закон наш хрестианский»[2].
На ягоным надмагільлі высеклі герб і надпіс па-руску:
Въ лето отъ Начотения Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа 1571 месяца Августа 13 дня въ неделю, преставился раб Божій панъ Василий Тишковичъ Воевода Смоленскій Староста Менскій и Пинскій. Положен въ Храме Благовещенія Богородицы, въ монастыри Супрасльскомъ. | ||
У наш час магільны камень Васіля Тышкевіча захоўваецца ў музэі Віленскага ўнівэрсытэту.
Крыніцы
- ^ Грыцкевіч А. Тышкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 682.
- ^ Зайка А. Васіль Тышкевіч // «Івацэвіцкі веснік», 3 жніўня 2010.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
Васіль Тышкевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Васіль Тышкевіч. Віртуальны музей горада Лагойска!. Праверана 14 сьнежня 2010 г.