Міхал Тышкевіч
Выгляд
Міхал Тышкевіч. Невядомы мастак, XIX ст. | |
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1761 |
Памёр | 4 верасьня 1839 |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Юзаф Ігнацы Тышкевіч[d] Марыя Ганна з Галімскіх[d] |
Дзеці | Бэнэдыкт Тышкевіч, Юзаф Тышкевіч[d] і Яанна з Тышкевічаў[d][1] |
Міхал Тышкевіч (1761 — 4 верасьня 1839) — вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пачынальнік Біржанскай лініі роду Тышкевічаў.
Па Радзівілах валодаў Біржанскім маяратам на тэрыторыі сучаснай Летувы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Юзэфа Ігнація і Марыі Ганны з Галімскіх. Успадкаў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве.
У расейска-францускую вайну (1812) быў камандзірам 17-га кавалерыйскага палку войска Вялікага Княства Літоўскага, які сфармаваў сваім коштам[2].
У шлюбе зь Янай Карп меў сыноў Яна Канстантына, Юзэфа і Бэнэдыкта, а таксама дачку Яну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 107. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Тышкевічы // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 552.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Michał Tyszkiewicz (пол.). Genealogia dynastyczna. Праверана 8 красавіка 2011 г.