Васіль Тышкевіч: розьніца паміж вэрсіямі
выява, дапаўненьне |
партрэт |
||
Радок 4: | Радок 4: | ||
| Арыгінальнае імя = |
| Арыгінальнае імя = |
||
| Жанчына = |
| Жанчына = |
||
| Партрэт = Vasil Tyškievič. Васіль Тышкевіч ( |
| Партрэт = Vasil Tyškievič. Васіль Тышкевіч (XVIII).jpg |
||
| Шырыня партрэту = |
| Шырыня партрэту = |
||
| Подпіс партрэту = Васіль Тышкевіч |
| Подпіс партрэту = Васіль Тышкевіч. Невядомы мастак, [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]] |
||
| Герб = POL COA Tyszkiewicz.svg |
| Герб = POL COA Tyszkiewicz.svg |
||
| Шырыня гербу = |
| Шырыня гербу = |
Вэрсія ад 15:00, 24 ліпеня 2012
Васіль Тышкевіч. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1492 |
Памёр | 13 жніўня 1571 |
Пахаваны | |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Тышка Каленіковіч |
Жонка | Аляксандра з Чартарыйскіх Анастасія з Сапоцькаў |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Юры, Каленік, Яўстах ад 2-га шлюбу: Яўстах Серафін, Аляксандар |
Васіль Тышкевіч (1492 — 13 жніўня 1571) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1546—1558), ваявода падляскі (1558—1569) і смаленскі (з 1569).
Валодаў маёнткамі Бялавічы, Ласасіная, Байкевічы, Ражаная, Зьдзітава, Хрыса, Спорава. Трымаў Краснасельскае, Чаркаскае, Канеўскае (1536), Менскае (1544), Ваўкавыскае (1546), Пінскае (1569), Бабруйскае і Гайнаўскае староствы. Ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста атрымаў тытул графа «на Лагойску і Бярдычаве» (5.11.1569).
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Тышкі Каленіковіча. Мещ братощ Івана, Гаўрылу, Міхала і Лявона.
Быў у магнацкай апазыцыі ў дачыненьні да Жыгімонта Аўгуста датычна складаньня уніі з Каралеўствам Польскім. З прычыны выступленьня супраць уніі яго пазбавілі пасады ваяводы падляскага і прызначылі ваяводам смаленскім.
Удзельнічаў у бітвах з крымскімі татарамі. Езьдзіў з пасольствамі ў Крымскае ханства і Маскву. З праваслаўя перайшоў у кальвінізм[1].
Першы раз ажаніўся з княгіняй Аляксандрай Чартарыйскай, другі — з Анастасіяй Сапоцькай. У першы шлюбе меў дачку Анастасію і сыноў Юрыя, Каленіка і Яўстаха, у другім шлюбе — сыноў Яўстаха Серафінам і Аляксандра.
У тэстамэнце выказаў пажаданьне, каб па ягонай сьмерці жонка з дачкою Аляксандраю і зяцем Аляксандрам Хадкевічам цела яго «отвезли и поховали в монастыру их милости панов Ходкевичов у Супрасльском, храма Пречистое Богородицы, на которое мают митрополита его милости, або которого владыку припросити, там погреб телу учинити, так, яко прислушит на закон наш хрестианский»[2].
На ягоным надмагільлі высеклі герб і надпіс па-руску:
Въ лето отъ Начотения Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа 1571 месяца Августа 13 дня въ неделю, преставился раб Божій панъ Василий Тишковичъ Воевода Смоленскій Староста Менскій и Пинскій. Положен въ Храме Благовещенія Богородицы, въ монастыри Супрасльскомъ. | ||
У наш час магільны камень Васіля Тышкевіча знаходзіцца ў музэі Віленскага ўнівэрсытэту.
Крыніцы
- ^ Грыцкевіч А. Тышкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 682.
- ^ Зайка А. Васіль Тышкевіч // «Івацэвіцкі веснік», 3 жніўня 2010.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
Васіль Тышкевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Васіль Тышкевіч. Віртуальны музей горада Лагойска!. Праверана 14 сьнежня 2010 г.