Спрут 5

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спрут 5
La piovra 5
Жанр дэтэктыў
драма
Сцэнарыст
Рэжысэр Люіджы Пэрэльлі
У ролях
Кампазытар Эньё Марыконэ
Краіна
Колькасьць сэрыяў 5
Мова італьянская
Вытворчасьць
Прадусар Кляўдыя Аляізі
Апэратар Марчэлё Гацьці
Мантаж
  • Джына Барталіні
  • П’ерлюіджы Леанардзі
Вытворчасьць
Трансьляцыя
Тэлеканал Rai Uno
На экранах 14 кастрычніка 199029 кастрычніка 1990 (33 гады таму) —
Храналёгія
Папярэдні Спрут 4
Наступны Спрут 6

«Спрут 5 — Ко́рань прабле́мы» (па-італьянску: La piovra 5 - Il cuore del problema) — пяты сэзон італьянскага тэлесэрыялу «Спрут», прадстаўлены ў 1990 року. Рэжысэр — Люіджы Пэрэльлі, у галоўных ролях — Віторыё Мэцаджорна, Патрысія Мілярдэ, Рэма Джыронэ, Мартын Болсам, Бруно Крэмэр. Першая сэрыя пяцісэрыйнага сэрыялу выйшла на канале «Rai Uno» 14 кастрычніка 1990.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Судзьдзя Сыльвія Конці наведвае ў турэмнай больніцы Тана Карыдзі, злачыннага дзялка, з мэтаю атрыманьня інфармацыі пра месцазнаходжаньне забойцаў камісара Катані. Тана ўдае зь сябе звар’яцелага, і Сыльвія сыходзіць ні з чым.

Праз пэўны час завязваецца чарговы крывавы сюжэт. Кілер, які прыляцеў з ЗША, забівае Міма Ліноры — сына заможнага прамыслоўца і боса карпарацыі «Сыцылтэхнаплюс». А ў гэты час у Нью-Ёрку капітан паліцыі Сайман Барт ладзіць апэрацыю па арышце італьянскіх мафіёзі, якія хаваюцца ў ЗША. Пра гэта даведваецца італьянскі эмігрант зь Нью-Джэрзі Давідэ Ліката. Даўней ёй быў паліцыянтам і разам з Сайманам удзельнічаў у міжнароднай апэрацыі па барацьбе з злачынцамі. Апэрацыя правалілася, і Давідэ быў вымушаны зьехаць зь Італіі, пакінуўшы жонку і маленькага сына. Цяпер Давідэ і Сайман атрымалі шанец узяць рэванш. З дапамогаю арыштаванага дона Каляджэра, які пагадзіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам, Лікату ўкаранілі ў атачэньне барона Лінорі ў Італіі. Ліката стаў ахоўнікам малодшага сына барона Андрэа, ягонай жонкі Глёрыі і сына Ніні.

У Італію вяртаецца Эсьпіноза, які заглядаецца на «Сыцылтэхнаплюс». На сям’ю барона нападаюць бандзюкі і ў страляніне забіваюць яго. Андрэа застаецца кіраваць карпарацыяй замест бацькі і вырашае прыняць правілы гульні. Дзеля гэтага ён намагецца заручыцца падтрымкай Тана Карыдзі, які ўцёк з вар’ятні, і прымае яго да сябе на працу.

Тым часам Сыльвія Конці сустракае Давідэ і даведваецца пра ягоныя намеры. Пасьля таго, як Давідэ ратуе яе ад замаху, зладжанага Эсьпінозам, Сыльвія і Давідэ аб’ядноўваюцца ў сваіх рассьледаваньнях. Сыльвія ведае пра дачыненьне барона Ліноры да гібелі Катани.

Тым часам мафіёзі наносяць чарговы ўдар па Ліноры. Пры спробе выкраданьня гіне маленькі сын Андрэа Ніні. Тана Карыдзі зьвязваецца з Эсьпінозам і прапануе яму супрацоўніцтва. Давідэ высьвятліў, што і Ліноры, і Эсьпіноза змагаюцца за прыдачны кантракт на паставку зброі ў Афрыку. Гэтую інфармацыю ён паведамляе Сыльвіі. Паплечнікі Андрэа Ліноры раскрываюць таямніцу Давідэ Лікаты і палоняць ягоную жонку з сынам, якіх ён сустрэў пасьля доўгіх гадоў расстаньня; пасьля ў палон трапляе і сам Давідэ.

Даведаўшыся, што Тана Карыдзі працуе на Эсьпінозу, Андрэа Ліноры намерваецца сам забіць здрайцу, аднак гіне ў сутычцы зь ім. Давідэ й ягоную сям’ю ўратоўвае Глёрыя, якая расчаравалася ў мужу і лічыць яго вінаватым у сьмерці сына.

Паліцыя перапыняе апэрацыю па абмене наркотыкаў на зброю, арыштоўваючы ўдзельнікаў апэрацыі і вэрталёты. Эсьпіноза, каб выйграц час, патрабуе ад Тана Карыдзі накіраваць ягоную хворую на глузды сястру Марыю падкласьці валізу з бомбай на вакзал у Палерма. Самога Эсьпінозу неўзабаве арыштоўваюць па абвінавачаньні ў арганізацыі злачыннай міжнароднай апэрацыі. Сьведчыць супраць яго колішні гангстэр, які сышоў у кляштар, але апазнаў Эсьпінозу як замоўцу забойстваў паліцыянтаў з аддзелу Лікаты.

Тым часам у пастарунак прыходзіць Марыя Карыдзі. Яна пасьпела падкласьці бомбу на чыгуначны вакзал, аднак Тана Карыдзі не вырашаецца ўзяць на сябе адказнасьць за пагібель столькіх людзей, і з Марыяй перадае ліст да паліцыі пра намеры Эсьпінозы. Давідэ з сынам Стэфана пасьпяваюць абясшкодзіць бомбу да выбуху.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актор Роля
Віторыё Мэцаджорна Дэйв Ліката/Давідэ Пардзі Дэйв Ліката/Давідэ Пардзі
Патрысія Мілярдэ Сыльвія Конці пракурорша Сыльвія Конці
Рэма Джыронэ Тана Карыдзі Тана Карыдзі
Бруно Крэмэр Антоніё Эсьпіноза Антоніё Эсьпіноза
Мартын Болсам Калёджэра Барэта дон Калёджэра Барэта
Люіджы Пістыльлі Джаваньні Ліноры Джаваньні Ліноры
Рэй Лаўлак Сайман Барт Сайман Барт
Аньезэ Нана Глёрыя Ліноры Глёрыя Ліноры
Ваньні Карбэліні Андрэа Ліноры Андрэа Ліноры
Клёдын Ажэ Матыльда Ліноры Матыльда Ліноры
Арацыё Арлянда Анібале Корва Анібале Корва
Люіджы Ды Ф’ёрэ Кўадры агент Кўадры
Альбэрта Джыміньяні Маўрыцыё Трэві агент Маўрыцыё Трэві
Орса Марыя Герыні Джузэпэ Карта Джузэпэ Карта
Дэлья Бакарда Марта Марта
Рыкарда Куччола Рыкарда Рэсьпігі Рыкарда Рэсьпігі
Марчэльлё Туска Антоніё дэ Пізіс Антоніё дэ Пізіс
Ванэса Гравіна Лярэльля Дэ Пізіс Лярэльля Дэ Пізіс
Ана Торэнт Марыя Фавіньяна Карыдзі Марыя Фавіньяна Карыдзі
Джанкарлё Маэстры Бэнці дзяржаўны пракурор Бэнці
Дамэніка Фартуната Джаньні Філё Джаньні Філё
Готфрыд Ён Джыльлё/Дантэ Савэрыё Філё манах Джыльлё/Дантэ Савэрыё Філё
Стэфана Дыянізі Стэфана Пардзі Стэфана Пардзі
Арыян Нэйбарг Ніні Ліноры Ніні Ліноры

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]