Спрут 1
| Спрут | |
| La piovra | |
| Жанр | дэтэктыў драма |
|---|---|
| Сцэнарыст | Эньё дэ Канчыні |
| Рэжысэр | Дам’яна Дам’яні |
| У ролях | |
| Кампазытар | Рыц Арталяні |
| Краіна | |
| Колькасьць сэрыяў | 6 |
| Мова | італьянская |
| Вытворчасьць | |
| Прадусар |
|
| Апэратар | Сэбаст’яна Чэлестэ |
| Мантаж | Энца Мэніконі |
| Трансьляцыя | |
| Тэлеканал | Rai Uno |
| На экранах | 11 сакавіка 1984 — 19 сакавіка 1984 (41 год таму) — |
| Храналёгія | |
| Наступны | Спрут 2 |
«Спрут» (па-італьянску: La piovra) — першы сэзон італьянскага тэлесэрыялу «Спрут», прадстаўлены ў 1984 року. Рэжысэр — Дам’яна Дам’яні, у галоўных ролях — Мікеле Плячыда, Барбара Дэ Росьсі, Франсуа Пэр’е, Флярында Болкан, Анджэля Інфанці, Ніколь Жамэ, Карыдзі Нардульлі. Першая сэрыя шасьцісэрыйнага сэрыялу выйшла на канале «Rai Uno» 11 сакавіка 1984.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сыцылійскае места Трапані (у фільме назва ня згадваецца) на месца забітага начальніка крымінальнай паліцыі Аўгуста Марынэа прызначаны дасьведчаны прафэсіянал — камісар Карада Катані (Мікеле Плячыда). Катані пераяжджае са сваёй жонкай Эльзай (Ніколь Жамэ) і 12-гадовай дачкою Паоляй (Карыдзі Нардульлі). На адпяваньні Марынэа ў размове са сваім сябрам і падначаленым Леа Дэ Марыям (Масіма Банэцьці) ён высьвятляе, што ў той самы дзень, калі загінуў камісар, адбылася яшчэ адна сьмерць — пакончыла з сабою графіня Элеанора Пэччы-Шалёя. Катані знаёміцца зь ейнай дачкою Рафаэляй па мянушцы Тыці (Барбара Дэ Росьсі). Ён высьвятляе, што Тыці — наркаманка, якую забясьпечвае гераінам мясцовы мафіёза Сантэ Чырына́ (Анджэля Інфанці). Чырына, які таксама знаходзіцца ў любоўных стасунках зь Тыці, ладзіць пакушэньне на Катані, аднак трапляе ў турму. Катані ўступае ў сувязь зь Тыці. У месьце адбываецца другое забойства — ад куляў кілера гіне Леа Дэ Марыя.
Расьсьледуючы забойства Дэ Марыі, Катані высьвятляе, што асобы, якія займаюць выбітнае становішча ў месьце, зьвязаныя з наркамафіяй. Адвакат Таразіні (Франсуа Пэр’е) адкрыта абараняе злачынцаў, рахункі шматлікіх прадпрыемстваў у банку Раванузы (Джофры Коплстан) выкарыстоўваюцца дзеля адмываньня наркапрыбыткаў. Ён таксама даведваецца, што камісара Марынэа і маркізу забіў Чырына. Катані, заручыўшыся (як ён лічыў) падтрымкай свайго патрона з Рыму Сэбаст’яна Каньніта (Жак Дакмэн), пачынае праводзіць арышты мафіёзі і рахункаў падазроных фірмаў. Мясцовае тэлебачаньне разгортвае кампанію па крытыцы дзейнасьці паліцыі. Мафія выкрадае дачку Катані і патрабуе ад яго спыненьня дзейнасьці.
Катані вымушаны выканаць пастаўленыя ўмовы, касуючы пастановы пра арышт грузаў з наркотыкамі. Адначасна некалькі ілжэсьведкаў мафіі абвясьцілі, што Чырына зусім не намагаўся забіць Катані, а толькі быў абгавораны апошнім. Мафія вяртае яму дачку, якая ў часе выкраданьня была згвалтаваная. Катані праз Таразіні патрабуе выдаць гвалтаўніка. Вызвалены Чырына прыносіць Тыці гераін, тая выскоквае з вакна. Пасьля ён прывозіць камісару ў багажніку аўтамабіля труп ужо задушанага гвалтаўніка. Злодзей намагаецца расправіцца і з Катані, але той другім разам арыштоўвае яго. На загад Таразіні Чырыну забіваюць у турме.
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Актор | Роля |
|---|---|
| Мікеле Плячыда | камісар Карада Катані |
| Барбара Дэ Росьсі | маркіза Рафаэля «Тыці» Пэччы-Шалёя |
| Флярында Болкан | графіня Вольга Камастра |
| Франсуа Пэр’е | адвакат Тэразіні |
| Анджэля Інфанці | Сантэ Чырына |
| Піна Каліццы | Наньні Сантамарыя |
| Ніколь Жамэ | жонка Карада Эльза Катані |
| Поль Герс | прафэсар Джанфранка Ляўдэа |
| Рэната Моры | віцэ-камісар Джузэпэ Альтэра |
| Масіма Банэцьці | віцэ-камісар Леа Дэ Марыя |
| Жак Дакмэн | прафэсар Сэбаст’яна Каньніта |
| Джофры Коплстан | Альфрэда Равануза |
| Карыдзі Нардульлі | Паоля Катані |
| Флявіё Буччы | дон Манфрэдзі Сантамарыя |
| Эўрыльля Дэль Бона | Ганна Каруза |
| Мікеле Абруцца | Руджэра |