Перайсьці да зьместу

Спрут 3

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спрут 3
La piovra 3
Жанр дэтэктыў
драма
Стваральнік Ennio de Concini[d]
Сцэнарыст
Рэжысэр Люіджы Пэрэльлі
У ролях
Кампазытар Эньё Марыконэ
Краіна
Колькасьць сэрыяў 7
Мова італьянская
Вытворчасьць
Прадусар Кляўдыя Аляізі
Апэратар Ніна Чэлестэ
Мантаж Франка Фратычэльлі
Вытворчасьць
Трансьляцыя
Тэлеканал Rai Uno
На экранах 5 красавіка 198713 красавіка 1987 (37 гадоў таму) —
Храналёгія
Папярэдні Спрут 2
Наступны Спрут 4

«Спрут 3» (па-італьянску: La piovra 3) — трэці сэзон італьянскага тэлесэрыялу «Спрут», прадстаўлены ў 1987 року. Рэжысэр — Люіджы Пэрэльлі, у галоўных ролях — Мікеле Плячыда, Джульяна дэ Сыё, Ален Кюні, Рэма Джыронэ. Першая сэрыя сямісэрыйнага сэрыялу выйшла на канале «Rai Uno» 5 красавіка 1987.

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

З ЗША прыйшла замова на продаж нейкай арабскай краіне ядзернай сыравіны (урану), колькасьці якое дастаткова для вырабу 3 атамных бомбаў. Апэрацыю зьдзяйсьняе мафія, кошт дастаўкі грузу — 1 трыльён ліраў. Апэрацыю праводзіць міжнародны кантрабандыст Кемаль Іфтэр, які валодае сеткай прадпрыемстваў і прадстаўніцтваў па ўсім сьвеце. Шлях грузу праходзіць праз Балканы, Італію.

Мноства людзей у Італіі хочуць увайсьці ў Іфтэрава прадпрыемства, сярод іх: прафэсар Джанфранка Ляўдэа, які меў з Іфтэрам падобныя справы даўней, аднак цяпер ён, стваральнік мафіёзнай асацыяцыі «Італа», разгромленай Карада Катані, знаходзіцца ў 5-гадовым зьняволеньні; Дына Алесьсі, загадчык банку «Антынары», які падманам і шантажом уцягвае банк «Антынары» і ягонага ўласьніка Карлё Антынары ў справу Іфтэра; прафэсар Матынэра, значная асоба ў палітыцы, які мае сувязі з сакрэтнымі службамі; адвакат Тэразіні, які карыстаецца заступніцтва самай вершаліны італьянскай мафіі; Тана Карыдзі, адданы памагаты Ніколя Антынары, заснавальніка банку «Антынары». Тана паступова набірае вагу і ў выніку крывавага перадзела, у якім гінуць шматлікія змагары за месца ў гэтай угодзе, становіцца галоўным удзельнікам угоды Іфтэра ў Італіі.

Мноства людзей гіне, намагаючыся выкрыць гэтую ўгоду: жонка падманутага і забітага турэмнага службоўца Антоніё Вівіяні; лекар з больніцы; агент амэрыканскай фэдэральнай службы па барацьбе з наркотыкамі Бэрт ды Даната і ягоная брыгада; абат Лявана; амаль уся сям’я Антынары. Мафія высочвае і Карада Катані, аднак замахі на яго няўдалыя.

Угода ў выніку не зьдзяйсьняецца. Дзякуючы Карада Катані кантэйнэр з уранам, схаваны ў легкавіку, перахоплены на катэры, якім Іфтэр зь іншымі мафіёзі зьбіраліся сплыць па-за межы тэрытарыяльных водаў Італіі. Аднак каб кантэйнэр ня трапіў у рукі паліцыі, на загад Кемаля Іфтэра аўтамабіль з радыяактыўным грузам у апошні момант скідаюць у мора.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.
Актор Роля
Мікеле Плячыда Карада Катані камісар Карада Катані
Джульяна дэ Сыё Джулія Антынары Джулія Антынары
Ален Кюні Ніколя Антынары Ніколя Антынары
Рэма Джыронэ Тана Карыдзі Тана Карыдзі
Мары Ляфарэ Ганна Антынары Ганна Антынары
Люіджы Дэ Філіпа Вэнтуры судзьдзя Вэнтуры
Франсыска Рабаль Лёвані абат Лёвані
П’ер Ванэк Карлё Антынары Карлё Антынары
Ліна Капалік’ё Матынэра прафэсар Матынэра
Поль Герс Джанфранка Ляўдэа прафэсар Джанфранка Ляўдэа
Сайрус Ілаяс Бэрт Ды Даната агент УБН Бэрт Ды Даната
Франка Трэвізі Кемаль Іфтэр Кемаль Іфтэр
Аліса ды Джузэпэ Грэта Антынары Грэта Антынары
Адальбэрта Марыя Мэрлі Дына Алесьсі Дына Алесьсі
Франсуа Пэр’е Тэразіні адвакат Тэразіні
Марчэльлё Туска «У Папа» мафіёзны бос «У Папа»
Джамп’ера Альбэртыні Тарсоні сэнатар Тарсоні
Ніколя Ды Пінта Бэрнарда манах Бэрнарда
Разэльля Манака Разарыя Разарыя
Калёджэра Бута Сальва Сальва
Скот Ірык Сымс агент Сымс
Джон Лімэр Боб К’ёчча агент Боб К’ёчча
Антонія П’яцца Вівіані сыньёра Вівіані
Антоніё Арлянда Леа Сэтымэльлі агент Леа Сэтымэльлі
Гвіда Чэрнільля Ды Вэнанца камісар Ды Вэнанца

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]