Спрут 2
| Спрут 2 | |
| La piovra 2 | |
| Жанр | дэтэктыў драма |
|---|---|
| Стваральнік | Флярэстана Ванчыні |
| Сцэнарыст | Эньё дэ Канчыні |
| Рэжысэр | Флярэстана Ванчыні |
| У ролях | |
| Кампазытар | Эньё Марыконэ |
| Краіна | |
| Колькасьць сэрыяў | 6 |
| Мова | італьянская |
| Вытворчасьць | |
| Прадусар |
|
| Апэратар | Ніна Чэлестэ |
| Мантаж | Энца Мэніконі |
| Трансьляцыя | |
| Тэлеканал | Rai Uno |
| На экранах | 13 студзеня 1986 — 20 студзеня 1986 (39 гадоў таму) — |
| Храналёгія | |
| Папярэдні | Спрут 1 |
| Наступны | Спрут 3 |
«Спрут 2» (па-італьянску: La piovra 2) — другі сэзон італьянскага тэлесэрыялу «Спрут», прадстаўлены ў 1986 року. Рэжысэр — Флярэстана Ванчыні, у галоўных ролях — Мікеле Плячыда, Флярында Болкан, Франсуа Пэр’е, Мартын Болсам, Поль Герс. Першая сэрыя шасьцісэрыйнага сэрыялу выйшла на канале «Rai Uno» 13 студзеня 1986.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Былы камісар Карада Катані знаходзіцца ў Швайцарыі разам з жонкай Эльзай і дачкою Паоляй, якая лекуецца ў нэўралягічнай клініцы. Яго нішто не цікавіць, акрамя здароўя дачкі. Між тым у Рыме забіваюць судьдзю Барданара, а на Сыціліі камісара Альтэра, акурат тады, як яны знаходзяць неабвержныя доказы па буйной справе, якую Карада быў вымушаны спыніць праз шантаж, зьвязаны з выкраданьнем Паолі. Катані вымушаны зноўку вярнуцца да працы, аднак тут адбываецца трагедыя… Паоля прадпрымае спробу ўцёкаў з нэўралягічнай клінікі і выпадкова трапляе пад колы аўтамабіля. Пасьля адпяваньня Эльза паведамляе, што зьвязе цела дачкі з сабой у Францыю, і вінаваціць у ейнай гібелі сужэнца. Вярнуўшыся на Сыцылію, Катані апынаецца ў турме па абвінанвачаньні ў забойстве банкіра Раванузы, адкуль выходзіць дзякуючы дапамозе адваката Тэразіні. Прагнучы помсты за дачку, Катані, выкарыстоўваючы раман з графіняй Вольгай Камастрай, укараняецца ў мафіёзныя колы і пачынае паступова вынішчаць мафію ссярэдзіны. Ён знаходзіць сабе падтрымку, аднак паступова ягоныя прыхільнікі гінуць ад рук мафіі адзін за адным. Тым ня меней, камісар усё-ткі здолеў прыцягнуць верхаводаў мафіі да правасудзьдзя, аднак яны атрымалі нязначныя тэрміны. Пасьля ўсіх трагічных падзеяў Катані зноў сустракаецца з жонкай у кавярні. Яны мірацца, але на выхадзе з кавярні на іх адбываецца замах. Эльза, спрабуючы закрыць сабой мужа, памірае ад ранаў на руках Карада.
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Актор | Роля |
|---|---|
| Мікеле Плячыда | камісар Карада Катані |
| Флярында Болкан | графіня Вольга Камастра |
| Поль Герс | прафэсар Джанфранка Ляўдэа |
| Жак Дакмэн | прафэсар Сэбаст’яна Каньніта |
| Карыдзі Нардульлі | Паоля Катані |
| Ніколь Жамэ | жонка Карада Эльза Катані |
| Франсуа Пэр’е | адвакат Тэразіні |
| Мартын Болсам | Фрэнк Карызі |
| Даніель Чэкальдзі | банкір Ніколё Сорбі |
| Ляра Вэндэль | сяброўка банкіра Сорбі Эліс |
| Сэрджа Фантоні | палкоўнік Эторэ Фэрэцьці |
| Дагмар Лясандэр | Мануэля Каніта |
| Джофры Коплстан | Альфрэда Равануза |
| Віктар Кавальлё | журналіст Альвара Маўрыльлі |
| Рэната Моры | камісар Джузэпэ Альтэра |
| Рэната Чэкета | судзьдзя Акіле Барданара |