Дзьмітры Крат
Дзьмітры Крат | |
| Дмитрий Александрович Крят | |
| Род дзейнасьці | прапагандыст |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Горлаўка, Данецкая вобласьць, Украінская ССР, СССР |
| Узнагароды | |
Дзьмі́тры Алякса́ндравіч Крат (нар. Горлаўка, Данецкая вобласьць, цяпер Украіна) — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, высокапастаўлены супрацоўнік газэты «Советская Белоруссия».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў Горлаўцы (Украіна), на радзіме бацькі — савецкага вайскоўца-танкіста упадчас отпуска бацькоў. Мама-беларуска з Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У школе вучыўся па месцы службы бацькі Благавешчанску і ў Суворавскам вучылішчы ў Усурыйску[1].
У часы СССР паступіў у Менскую вышэйшую ваенна-палітычную агульвайсковую вучэльню, але не скончыў, пакінуў вучылішча пасля першага курса. Служыў тэрміновую службу ў Беларусі. Пасля службы ў войску паступіў і скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 2000 г. працуе ў газэце «Советская Белоруссия». Пісаў на эканамічныя і палітычныя тэмы, пазьней стаў адным з асноўных журналістаў, што асьвятлялі дзейнасьць Аляксандра Лукашэнкі і рэдактарам аддзела па асьвятленьні дзейнасьці Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь выдавецкага дому «Беларусь сегодня».
У студзені 2021 г. Лукашэнка ўзнагародзіў Крата Мэдалём Францішка Скарыны[2] за «высокі прафэсіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развьіцьцё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі».
Прафэсійная дзейнасьць, выказваньні, скандалы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Стаў вядомым праз свае агрэсіўныя і непрыстойныя выказваньні пра журналістаў незалежных СМІ[3][4][5].
У 2020 г. займаўся публічнымі спэкуляцыямі наконт нібыта замежных арганізатараў масавых пратэстаў супраць рэжыму А. Лукашэнкі[6]. Абвінавачваўся прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай апазыцыі ў адказнасьці за публікацыю прапагандысцкіх матар’ялаў з скажэньнем інфармацыі, прапаноўваўся да ўключэньня ў санкцыйныя сьпісы[7].
Вясной 2020 г. у агрэсіўнай форме выказваўся адносна крытыкаў лукашэнкаўскай палітыкі датычна пандэміі каранавіруса COVID-19, якая пазьней была прызнаная неэфэктыўнай[8].
Выступаў у абарону рэпрэсіўнага лукашэнкаўскага заканадаўства аб СМІ і адпаведнай правапрымяняльнай практыкі[9].
Займаўся ачарненьнем пратэстнай дзейнасьці беларускай дыяспары[10], Сьвятланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі і іншых лідараў дэмакратычнага пратэсту ў выгнаньні[11][12].
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Публікацыі Дз. Крата на сайце газэты «Советская Белоруссия»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Журналісты «Советской Белоруссіі» Дзмітрый Крат і Раман Рудзь, якія радаваліся затрыманню калег, — хто яны такія і адкуль узяліся — Наша Ніва, 15.08.2018
- ↑ Работнікі сферы сродкаў масавай інфармацыі і камунікацый удастоены дзяржузнагарод — Афіцыйны інтэрнэт-партал прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 11 студзеня 2021 г.
- ↑ Пропагандист СБ призвал выслать из страны «никчемную грязь, возомнившую себя прессой»(недаступная спасылка) [Прапагандыст СБ заклікаў выслаць ў краіны «нікчэмны бруд, які палічыў сябе прэсай»] — naviny.by, 30.04.2020
- ↑ Журналист «Советской Белоруссии» назвал Золотову и Коровенкову удобными в быту дамами(недаступная спасылка) [Журналіст «Советской Белоруссии» назваў Золатаву і Каравенкаву зручнымі ў побыце дамамі] — naviny.by, 08.08.2018
- ↑ Журналисты «Советской Белоруссии» предложили использовать пули и огнеметы против коллег из независимых СМИ(недаступная спасылка) [Журналісты «Советской Белоруссии» прапанавалі выкарыстоўваць кулі і агнямёты супраць калегаў зь незалежных СМІ] — Telegraf.by, 30.04.2020
- ↑ «Бросают девчонок на ОМОН». Соловьев о целях «женского марша» в Минске [«Кідаюць дзяўчынаў на АМАП». Салаўёў пра мэты «жаночага маршу» ў Менску] — Sputnik (радыё), 30.08.2020
- ↑ Рекомендованные списки лиц (граждан Беларуси) для введения индивидуальных санкций со стороны Евросоюза(недаступная спасылка) [Рэкамэндаваныя сьпісы асобаў (грамадзянаў Беларусі) для ўвядзеньня індывідуальных санкцый з боку Эўрапейскага Зьвязу] — Міжнародны цэнтар грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом»
- ↑ Вирус бесстыдства [Вірус бессаромства] — Советская Белоруссия, 15 сакавіка 2020 г.
- ↑ Аляксандар Фядута. Реплика [Рэпліка] — NMNby.eu
- ↑ Как бывшие земляки вредят своей родине [Як былыя землякі шкодзяць сваёй радзіме] - СБ. Беларусь сегодня, 25.03.2021
- ↑ Как бьются за чужие деньги беглые «бунтари» из Беларуси [Як б'юцца за чужыя грошы зьбеглыя «пратэстоўцы» зь Беларусі] - СБ. Беларусь сегодня, 18.03.2021
- ↑ Как плетется паутина войны - СБ. Беларусь сегодня, 22.03.2021
