Перайсьці да зьместу

Дабрынь (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дабрынь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Ельскі
Сельсавет: Дабрынскі
Насельніцтва: 688 (2004)
Геаграфічныя каардынаты: 51°46′5″ пн. ш. 29°11′50″ у. д. / 51.76806° пн. ш. 29.19722° у. д. / 51.76806; 29.19722Каардынаты: 51°46′5″ пн. ш. 29°11′50″ у. д. / 51.76806° пн. ш. 29.19722° у. д. / 51.76806; 29.19722
Дабрынь на мапе Беларусі
Дабрынь
Дабрынь
Дабрынь

Дабры́нь[1] — вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, на мэліярацыйным канале, злучаным з вадасховішчам. Цэнтар сельсавету. Насельніцтва 688 чал. (2004). Знаходзіцца за 5 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 182 км ад Гомелю; на аўтамабільнай дарозе Нароўля — Ельск.

Упершыню Дабрынь (Дабрыня) згадваецца ў XVIII ст. як сяло Мазырскага павету Менскага ваяводзтва.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дабрынь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут працавалі школа граматы і крама. У 1910 у вёсцы адкрылася школа.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.