Рэйчэл Ямагата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рэйчэл Ямагата
Rachael Yamagata
Rachael Yamagata2005.jpg
Дата нараджэньня 23 верасьня 1977 (42 гады)
Месца нараджэньня Арлінгтон (штат Вірджынія, ЗША)
Грамадзянства Сьцяг ЗША ЗША
Альма-матэр Васарскі коледж, Паўночна-Заходні ўнівэрсытэт і Школа камунікацыі Паўночна-Заходняга ўніверсітэта[d]
Прафэсія сьпявачка, кампазытар
Гады дзейнасьці 1995 — дагэтуль
Жанры поп/рок
Інструмэнты гітара, фартэпіяна
Гурты Bumpus
Супрацоўніцтва Ryan Adams, Ray LaMontagne, Katherine McPhee, Jason Mraz, Conor Oberst, Toots and the Maytals
Лэйблы RCA Victor, Warner Bros Records, Frankenfish Records
Сайт Афіцыйны сайт

Рэйчэл Ямагата (па-ангельску: Rachael Yamagata) — амэрыканская сьпявачка і кампазытар.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася 23 верасьня 1977 году ў Арлінгтоне (штат Вірджынія, ЗША)). Паходзіць са шматэтнічнай сям’і. Бацька — японска-амэрыканскага паходжаньня — выпускнік Гарварду, які працуе адвакатам у Вашынгтоне. Маці — мастачка, якая мае нямецка-італьянскія карані і жыве ў Нью-Ёрку. Бацькі Ямагата разышліся, калі дзецям было два гады[1]. У дзяцінстве хадзіла ў школу для дзяўчынак[2]. На працягу аднаго году навучалася францускай мове ў Паўночна-заходнім унівэрсытэце ў Чыкага. Пасьля пераезду ў штат Нью-Ёрк вывучала італьянскі тэатар у каледжы Васар. Пазьней вярнулася ў Паўночна-заходні ўнівэрсытэт, дзе паступіла на тэатральны курс і пазнаёмілася з фанк-гуртам «Бампус»[3][4].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярод сваіх галоўных музычных куміраў, якія паўплывалі на яе творчасьць, Ямагата называе Руфуса Ўэйнрайта, Тома Ўэйтса, Рыкі Лі Джоўнз, Рабэрту Флэк, Боні Райт, Led Zeppelin, Кэта Стывэнса, Стыві Ўандэра, Кэрал Кінг і Канье Ўэста[5]. Ва ўзросьце 12 гадоў на працягу году навучалася граць на фартэпіяна. Гэта было адзінай музычнай адукацыяй Ямагата[3]. Аднак музыка заўсёды заўважна прысутнічала ў жыцьці яе сям’і. Адзін зь дзядзькаў Ямагата быў канцэртным піяністам. Іншы дзядзька граў на францускім ражку ў нью-ёркскім гарадзкім балеце і філярманічным аркэстры[6]. Да таго, як распачаць у 2001 годзе сольную музычную кар’еру, Ямагата на працягу шасьці гадоў сьпявала ў чыкагскім фанк-фьюжн гурце «Бампус» (Bumpus)[1]. Удзельнічала ў запісу трох альбомаў гурту[3].

У верасьні 2002 году падпісала кантракт з лэйблам Private Music карпарацыі Arista, на якім у кастрычніку выйшаў яе першы міні-альбом. Першы поўны альбом «Шчасьлівае здарэньне» выйшаў у чэрвені 2004 году. Гэты альбом зьвярнуў увагу на Ямагата такіх музыкаў як Рэй ЛаМантань, Джэйсан Мраз, Раян Адамс, Конар Обэрст і Рэт Мілер, якія запрашалі сьпявачку ўдзельнічаць у запісе іх альбомаў[3].

У 2008 годзе выйшаў эклектычны па стылістыцы альбом «Сланы… Зубы, што ўпіваюцца ў сэрца»[3]. Праз тры гады сьпявачка выдала альбом «Чэсапік», названы так у гонар места, дзе Ямагата яго стварала. Альбом быў выдадзены на ахвяраваньні прыхільнікаў музыкі Ямагата, сабраных праз сайт Pledge Music, на ўласным лэйбле сьпявачкі «Франкенфіш» (Frankenfish)[2].

Песьні Ямагата былі выкарыстаныя ў тэлевізійных сэрыялах «Як я сустрэў тваю маці» (How I Met Your Mother), «Хуткая дапамога» (ER), «Таямніцы Смалвілю» (Smallville), «Самотныя сэрцы» (The O.C.), «Анатомія жарсьці» (Grey’s Anatomy), «Часткі цела»( Nip/Tuck), «Слова на літару Л» (The L Word) і фільмах «Элізабэттаўн» (Elizabethtown), «Далей ад цябе» (In Her Shoes), «Мой налепшы каханак» (Prime), «Апошні пацалунак» (The Last Kiss), «Так, не, можа быць» (Definitely, Maybe), «Вясновыя спадзяваньні» (Hope Springs), «Гатэль для сабакаў» (Hotel For Dogs), «Сястрынства штаноў-падарожнікаў» (Sisterhood of the Traveling Pants)[1][4][7].

Ямагата апантана канцэртуе. Часта выступае з канцэртамі ў розных гарадох на працягу некалькіх вечароў запар. Даты яе канцэртаў часта заплянаваныя штодзень[1].

Прафэсійнае прызнаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2014 годзе запісала разам з Джонам Мэдэскі кавэр песьні Робэрта Альтмана «Давай распачнем наноў» (Let’s Begin Again). Славуты джазавы піяніст і кампазытар быў вельмі ўражаны здольнасьцямі Ямагата як джазавай выканаўцы: «Яна прыроджаная джазавая сьпявачка»[8].

Мастак, кінэматаграфіст і фатограф Грэгары Колбэр, найлепей вядомы сваім праектам «Попел і сьнег», які зьяўляецца набойльш наведванай асабістай выставай у гісторыі, запрасіў Ямагата быць вакалістам у яго будучым праекце[9].

« Голас Рэйчэл нагэтулькі душэўны, што ён можа прымусіць тыгра замурлыкаць, слана заграць на трубе і кітоў запець. »

Грэгары Колбэр[9]

.

« [Рэйчэл Ямагата] аднаўляе добрае імя жаночай поп-музыкі. »

—Philadelphia Inquirer [9]

.

« Нарэшце — спадкаёмца Боні Райт. »

—Эн Паўэрс, NPR Music[9]

.

Прыватнае жыцьцё і зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мае брата-блізьнюка Бэнджы[1]. Яе мянушка — «Ямс» (Yams). Звычайна прачынаецца з 4 да 6 гадзінаў раніцы. Жыве ў драўляным доме ў лесе. Захапляецца садовай працай. Любіць катоў. Ненавідзіць тэлефоны. Любімы курс у каледжы — «Сацыялёгія крымінальнага розуму». Мае страх сцэны, але імкнецца гэтага не паказваць. Любімы акторБіл Пулман[5].

Выбраная дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Студыйныя альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год выданьня Альбом Прафэсійны рэйтынг AllMusic
2004 Happenstance («Шчасьлівае здарэньне»)[10][11] 4 з 5 зорак
2008 Elephants… Teeth Sinking Into Heart («Сланы… Зубы, што ўпіваюцца ў сэрца») [12][13][14]
  • падвойны альбом[15]
4 з 5 зорак
2011 ChesapeakeЧэсапік»)[16][17]
  • першы альбом на ўласным лэйбле Ямагата Frankenfish
  • альбом выдадзены на ахвяраваньні аматараў творчасьці Ямагата[2]
4 з 5 зорак
2016 Tightrope Walker («Канатаходзец»)[18][19] 0 з 5 зорак

Выбраныя міні-альбомы (EP)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год выданьня Міні-альбом Прафэсійны рэйтынг AllMusic
2002 Rachael Yamagata EP [20][21] 4 з 5 зорак
2008 Loose Ends («Незавершаныя справы») [22] 0 з 5 зорак
2012 Heavyweight («Цяжкавагавік»)[23][24] 0 з 5 зорак

Выбраныя відэа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2008 — «Elephants» («Сланы») [25]
  • 2008 — «Faster» («Хутчэй») [26]
  • 2008 — «Over and Over» («Зноў і зноў») [27]
  • 2008 — «Sunday Afternoon» («Апоўдні ў нядзелю») [28]
  • 2011 — «Even If I Don't» («Нават калі я не буду») [29]
  • 2011 — «Starlight» («Зоркавае сьвятло») [30]
  • 2011 — «You Won't Let Me» («Ты мне не даеш магчымасьці») [31]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Tracey Parece (24 кастрычніка 2014) Rachael Yamagata hones her craft with constant touring, writing and recording AXS Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  2. ^ а б в J. Poet (24 кастрычніка 2011) Q&A With Rachael Yamagata Magnet Magazine Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  3. ^ а б в г д MacKenzie Wilson Біяграфія Рэйчэл Ямагата All Music Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  4. ^ а б Rachael Yamagata Famous Birthdays Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  5. ^ а б Неафіцыйная аўтабіяграфія Асабісты сайт Рэйчэл Ямагата Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  6. ^ Music, Rachael! Music (An Interview with Rachael Yamagata) Pop Matters Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  7. ^ Rachael Yamagata Liverpool Arts Club Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  8. ^ Jackie Ruth Rachael Yamagata And John Medeski Cover Robert Altman’s “Let’s Begin Again” MXDWN Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  9. ^ а б в г Rachael Yamagata Biography Paradigm Agency Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  10. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  11. ^ Увесь альбом на YouTube Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  12. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  13. ^ Агляд альбому на BB Gun Press Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  14. ^ Увесь альбом на YouTube Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  15. ^ Часам яго называюць «адзіночным альбомам з двух часткаў», бо па сваёй працягласьці ён адпавядае адзіночнаму альбому
  16. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  17. ^ Увесь альбом на YouTube Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  18. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 20 кастрычніка 2017 г.
  19. ^ Увесь альбом на YouTube Праверана 20 кастрычніка 2017 г.
  20. ^ Рэцэнзія на міні-альбом на Allmusic.com Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  21. ^ Увесь міні-альбом на YouTube Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  22. ^ Старонка міні-альбому на Discogs.com Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  23. ^ Старонка міні-альбому на Discogs.com Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  24. ^ Увесь мініальбом на YouTube Праверана 24 сакавіка 2016 г.
  25. ^ Відэа песьні на сайце YouTube
  26. ^ Відэа песьні на сайце YouTube
  27. ^ Песьня на сайце YouTube
  28. ^ Відэа песьні на сайце YouTube
  29. ^ Відэа песьні на сайце YouTube
  30. ^ Відэа песьні на сайце YouTube
  31. ^ Відэа песьні на сайце YouTube

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]