Перайсьці да зьместу

Рыхард Рэці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыхард Рэці
Richard Réti
КраінаЧэхаславаччына
Нарадзіўся 28 траўня 1889
Пэзінак
Памёр 6 чэрвеня 1929 (40 гадоў)
Прага
Званьнегросмайстар

Ры́хард Рэ́ці (па-славацку: Richard Réti; 28 траўня 1889, Пэзінак пад Браціславай — 6 чэрвеня 1929, Прага) — чэхаславацкі шахматыст, гросмайстар, шахматны кампазытар і тэарэтык, журналіст.

Рыхард Рэці нарадзіўся ў мястэчку Пэзінак непадалёк ад Прэсбургу, на тэрыторыі Аўстра-Вугоршчыны, якая пасьля Трыянонскае дамовы адышла да Чэхаславаччыны. Ягоны брат Рудольф (1885—1957) — музыказнаўца і піяніст.

Сярэднюю і вышэйшую адукацыю атрымаў у Вене, тамсама ў 1908 року дэбютаваў на міжнародным шахматным турніры, дзе выступіў няўдала, заняўшы апошняе месца, аднак у тым жа годзе пераканаўча выйграў Трэбіч-турнір. У 1909—1914 заваяваў шэраг прызавых месцаў на турнірах у Аббацыі, Вене, Будапэшце, Мангайме, а сапраўдны творчы росквіт Рэці надышоў па Першай сусьветнай вайне: з 1918 па 1929 ён узяў удзел у некалькіх дзясятках турніраў, у дзевяці зь якіх займаў першыя месцы. На першай у гісторыі шахматнай алімпіядзе ў 1927 року Рэці ачоліў каманду Чэхаславаччыны, якая заняла пятае месца.

Рэці вёў актыўную шахматна-прафэсійную дзейнасьць, удзельнічаў у турнірах і матчах, неаднакроць даваў сэансы адначасовае гульні (у тым ліку ўсьляпую — 7 лютага 1925 року ў Сан-Паўлу згуляў адначасна 29 партыяў, нягледзячы на дошку; +20 −2 =7), паставіўшы сусьветны рэкорд.

Ён таксама мае вялікі тэарэтычны ўнёсак, ёсьць адным з заснавальнікаў ідэяў гіпэрмадэрнізму, вынаходнік дэбюту Рэці (1. Вкf3 d5 2.с4). Значная ягоная спадчына ў галіне шахматнай кампазыцыі — шэраг твораў, сярод якіх вылучаецца знакаміты этюд, у якім быў скарыстаны манэўр, што атрымаў пасьля імя кампазытара і неаднаразова быў выкарыстаны эцюдыстамі наступных пакаленьняў.

У 40 гадоў Рэці захварэў на шкарлятыну ў цяжкай форме і сканаў. Пахаваны ў Вене. З 1949 року ў Чэхаславаччыне ладзіліся турніры ягонай памяці.

Выбітныя партыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Р. Рэці — С. Тартаковер

Вена, 1910
Абарона Кара — Кан

Пазыцыя пасьля 8-га ходу чорных

1.e4 c6 2.d4 d5 3.Вкс3 de 4.Вк:e4 Вкf6 5.Вd3 e5 6.de Вa5+ 7.Аd2 В:е5 8.0-0-0 Вк:е4 (гл. дыяграму) 9.Вd8+!! К:d8 10.Аg5++! Кс7 11.Аd8#

Рыхард Рэці
Ostrauer Morgenzeitung
4 сьнежня 1921
Kagan’s Neueste Schachnachrichten
1921
Нічыя (2 + 2)
Самы знакаміты эцюд

Гэта адзін з самых вядомых шахматных эцюдаў. На першы погляд, заданьне невыканальнае: дагнаць чорнага латніка белым каралём не ўяўляецца магчымым (1. Кh7 h4 2. Кh6 h3 і да т. п.); чорны ж кароль можац лёгка затрымаць белага латніка, асьлі тая рушыць наперад.

Аднак белы кароль зьдзяйсьняе вельмі епрадказальны і парадаксальны манэўр: 1. Кg7! h4 2. Кf6 Кb6 (пасьля 2…h3 3. Кe7 h2 4. c7 Кb7 5. Кd7 латнікі станавяцца візырамі адначасна) 3. Кe5! Цяпер пасьля 3…К:c6 4. Кf4 белы кароль трапляе ў квадрат латніка і затрымлівае яго, а калі 3…h3, дык пасьля 4. Кd6 зноў латнікі адначасна праходзяць у візыры, у абодвух выпадках — нічыя. Гэты эцюд зрабіў вялізны ўплыў на сучасьнікаў, а зьдзейсьнены ў ім манэўр караля атрымаў назву «манэўр Рэці» і пазьней неаднакроць ужываўся іншымі аўтарамі.

Упершыню эцюд апублікаваны ў «Deutsch-Oesterreichische Tageszeitung» 11 верасьня 1921.

Рыхард Рэці
«Tidskrift for Schack»
1922
Выйгрыш (2 + 2)

1.Лd1? d4! 2.Кd7 Кd5 3.Кc7 Кc5, і ўзаемны цугцванг на карысьць чорных. Слабое і 2.Кf7? Кe4 3.Кe6 d3 або 2.Лd2? Кe4 3.Кd6 Кe3 4.Лd1 d3.
1.Лd2(d3)! d4 2.Лd1! Кd5 3.Кd7, і ў цугцванг трапляюць чорныя. 3. … Кe5 (3. … Кc5 4.Кe6, 3. … Кe4 4.Кd6) 4.Кc6 Кe4 5.Кc5±

Рыхард Рэці
Кёльнішэ фольксцайтунг, 1928
(выпраўлены Анры Рынкам)
Выйгрыш
(3 + 3)

Разьвязаньне:
1. Аf5+ Кd8!
2. Лd4+ Кe7
3. Лe4+ Кd8!
4. Аd7!! (4. Л:e3? e1В 5. Л:e1 вядзе да пату) e1В
5. Аb5!!, і мат непазьбежны.

РокМесцазнаходжаньнеТурнір+=ВынікМесца
1907Сэкешфэхервар6537½ з 147—9
1908Прага2133½ з 64
Вена01631½ з 1920
1909Вена6137½ з 101
Вена132113½ з 161
1910Вена122012 з 141
1911Будапэшт3424 з 96—8
Вена6406 з 102
Сан-Рэма4335½ з 106—7
Вена4635½ з 135
1912АбацыяГамбітны турнір108311½ з 213—4
Тэмешвар3566 з 1411
Вена7407 з 112
1913Вена6179½ з 143
Юнгбунцляў4235½ з 94
Вена115212 з 184
Дэбрэцэн4246 з 102—3
Будапэшт2723 з 1211
1914Вена115212 з 184
Бадэн Бай-Вайн5499½ з 186
Вена7438½ з 143—4
Мангайм5247 з 11
1915Вена2402 з 64
Вена4288 з 142
1916Будапэшт1322 з 63
1918Будапэшт1522 з 85
Кашаў90210 з 111
Будапэшт4135½ з 81—2
1919Бэрлін1322 з 63—4
Трыбэрг1322 з 63—4
Ротэрдам7007 з 71
Стакгольм7538½ з 153
Стакгольм3545 з 124
1920Стакгольм4625 з 124
Вена3113½ з 51
Амстэрдам3034½ з 61
Бэрлін4325 з 94
Гётэборг7159½ з 131
1921Кіль2554½ з 124
1922П’ешцяны74710½ з 185
Лёндан5378½ з 156—7
Цепліцы8329 з 131—2
Вена5457½ з 148
1923Гастынгс5226 з 92—3
Маргіт2323 з 76
Карлсбад73710½ з 174—5
Острава7159½ з 132
Вена6058½ з 112
Схевэнінген8208 з 104
1924Нью-ЁркМіжнародны турнір98310½ з 205
Буэнас-Айрэс151216 з 181
1925Бадэн-БадэнМіжнародны турнір66810 з 2011—13
Марыенбад8439½ з 155
Брэсьляў4346 з 117
Масква74911½ з 207
Браціслава8029 з 101
1926Зэмэрынг8639½ з 178
Будапэшт5468 з 157—8
1927Гастынгс4325 з 94—5
Танбрыдж Ўэлс2323 з 75
Бад-Гомбург5236½ з 102
Лёндан1-я Алімпіяда92411 з 15
ЛёнданТурнір Лёнданскага шахматнага клюбу]]3355½ з 116—7
1928Бэрлін4456½ з 136—7
Вена91310½ з 131
Гісэн4035½ з 71
Дортмунд5126 з 82
Бад-Кісынген2275½ з 116
Трэнчын-Цепліц5426 з 115—6
Брно5047 з 91—2
Бэрлін3545 з 125—7
1929Стакгольм4114½ з 61
РокМесцазнаходжаньнеСупернік+=Вынік
1910Рудольф Шпільман041½ з 5
1914Савелі Тартаковер2½ з 6
1915Лары Каўфман1½ з 6
1919Савелі Тартаковер4½ з 10
Савелі Тартаковер2223 з 6
1920Савелі Тартаковер1½ з 6
Д’юла Брэер4014½ з 5
Адольф Олянд5326 з 10
АмстердамМакс Эйве3103 з 4
Файлеп2½ з 3
1921Рудольф Шпільман1½ з 6
1922Фрыдрых Зэміш1 з 4
Генры Вэнінк6½ з 10
  • Réti, Richard. Die neuen Ideen im Schachspiel. (Новыя ідэі ў шахматах, 1922).
  • Réti, Richard. Die Meister des Schachbretts. (Майстры шахматнай дошкі, 1930).
  • Бондаренко Ф. С. Развитие шахматного этюда. Киев: Здоров’я, 1982. 232 с.
  • Владимиров Я. Г. 1000 шедевров шахматной композиции. М.: АСТ, 2005, 542 с ISBN 5-17-031575-9.
  • Голомбек, Гарри. Лучшие партии Рихарда Рети. М.: RUSSIAN CHESS HOUSE, 2002 ISBN 5-94693-005-2. (Великие шахматисты мира)
  • Туров Б. И. Жемчужины шахматного творчества. — Ростов-на-Дону: Феникс, 2000. ISBN 5-222-01375-8

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Рыхард Рэцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў