Фэдэральны сход Аўстрыі
Выгляд
(Перанакіравана з «Парлямэнт Аўстрыі»)
Парлямэнт Аўстрыі — Фэдэральны сход (Bundesversammlung). Складаецца зь дзьвюх палатаў:
Фэдэральная рада (Bundesrat; 64 месцы). Дэпутаты абіраюцца ляндтагамі (парлямэнтамі) земляў. Землі прадстаўлены рознай колькасьцю дэпутатаў (ад 3 да 12) у залежнасьці ад колькасьці насельніцтва. Тэрмін паўнамоцтваў дэпутата бундэсрату — 4 ці 6 гадоў у залежнасьці ад тэрміну паўнамоцтваў абраў іх ляндтага.
Нацыянальная рада (Nationalrat; 183 месцы). Дэпутаты абіраюцца па прапарцыйна-сьпісавай сыстэме. Партыйны бар’ер для трапленьня ў Нацыянальную раду — 4%. Тэрмін паўнамоцтваў — 4 гады.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фэдэральны сход Аўстрыі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў