Скупшчына Чарнагорыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Парлямэнт Чарнагорыі»)
Скупшчына Чарнагорыі
Скупштина Црне Горе
/Skupština Crne Gore]
Парлямэнцкая сыстэма Аднапалатны
Старшыня Іван Брайтавіч
з партыі Сацыял-дэмакратычная партыя Чарнагорыі
выбраны 18 траўня 2016
http://www.skupstina.me
Скупшчына Чарнагорыі ў Вікісховішчы

Скупшчына Чарнагорыі (па-чарнагорску Скупштина Црне Горе/Skupština Crne Gore) — прадстаўнічы орган і носьбіт заканадаўчай улады (парлямэнт) Чарнагорыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па выніках рэфэрэндуму 2006 году Парлямэнт абвясьціў незалежнасьць Чарнагорыі і яе выхад са складу фэдэрацыі Сэрбія і Чарнагорыя 3 чэрвеня 2006 году.

Паўнамоцтвы і абавязкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парлямэнт зацьвярджае кандыдатуру прэм’ер-міністру, якую вылучае прэзыдэнт, пры гэтым міністэрскія пасады разьмяркоўваюцца прэм’ер-міністрам. Скупшчына мае права вынесьці вотум недаверу ўраду.

Скупшчына зацьвярджае ўсе законы, ратыфікуе міжнародныя акты, прызначае судзьдзяў усіх узроўняў, прымае бюджэт і выконвае іншыя абавязкі, адлюстраваныя ў канстытуцыі.

Дэпутаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэпутаты абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Адзін дэпутат прадстаўляе 6000 выбаршчыкаў, што ўплывае на агульную колькасьць дэпутатаў. У 2016 годзе іх было 81, тады як у мінулай сэсіі 74.

Сьпікеры парлямэнту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]