Перайсьці да зьместу

Рух сьвятых апошніх дзён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рух сьвятых апошнімі днямі»)

Рух сьвятых апошніх дзён (па-ангельску: Latter Day Saint movement) — рэстаўрацыянісцкая рэлігійная плынь, што складаецца зь некалькіх дэнамінацыяў і асобных прыхільнікаў, якія імкнуцца пашырыць межы пратэстанцкага вераваньня і аднавіць хрысьціянства ў той форме, у якой як яны мяркуюць, існавала ў часы Новага Запавету.

Рух быў заснаваны Джозэфам Сьмітам-малодшым, які апублікаваў у 1830 годзе Кнігу Мармона, і першапачаткова меў назву Царква Хрыста. Па Сьмітавай сьмерці ў 1844 арганізацыя падзялілася на некалькі груповак, найбуйнейшая зь якіх — Царква Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён — мігравала ў Тэрыторыю Юта і здабыла вядомасьць у XIX ст. тым, што практыкавала шматжонства. Царква адмовілася ад гэтай практыкі ў 1890 годзе. Іншыя дэнамінацыі, да якіх прымяняюць тэрмін «мармонскі фундамэнталізм», працягвалі практыкаваць шматжонства.

Іншыя групы рассяліліся ў Місуры, Ілінойсе, Мічыгане і Пэнсыльваніі. Асноўная частка гэтых групаў адмовілася ад шматжонства і некаторых позьніх і найбольш спрэчных вучэньняў Джозэфа Сьміта. Найбуйнейшая зь іх — Супольнасьць Хрыста (па-ангельску: Community of Christ) — была ўтвораная ў Місуры ў 1860 годзе некалькімі групамі, што аб’ядналіся вакол сына Джозэфа Сьміта, Джозэфа Сьміта III.

  • Danny L. Jorgensen, «Dissent and Schism in the Early Church: Explaining Mormon Fissiparousness», Dialogue: A Journal of Mormon Thought, vol. 28, no. 3 (Fall 1993) pp. 15–39.
  • Steven L. Shields, Divergent Paths of the Restoration: A History of the Latter Day Saint Movement Los Angeles: 1990.
  • Дворкин А. Л. Сектоведение. Тоталитарные секты. Опыт систематического исследования. — Н.Новгород: Христианская библиотека, 2007. — 814 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рух сьвятых апошніх дзёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў