Перайсьці да зьместу

Медзь Лягніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Медзь
Заснаваны 1971
Горад Лягніца, Польшча
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 6244
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2024—2025 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
miedzlegnica.eu (пол.)

«Медзь» (па-польску: Miedź) — польскі футбольны клюб з гораду Лягніцы. Заснаваны ў 1971 годзе. Уладальнік Кубка Польшчы, які каманда здабыла ў 1992 годзе аніколі на той час не выступаючы ў Экстраклясе. Упершыню дэбютавала ў найвышэйшым польскім дывізіёне ў 2018 годзе.

Клюб быў заснаваны ў 1971 годзе на базе шматспартовага клюбу МЗКС. Першым прэзыдэнтам быў прызначаны Вітальд Грабоўскі, які займаў гэтую пасаду да 1972 году. Фінансавую падтрымку забясьпечылі лягніцкія прадпрыемствы, як то медзеплавільны завод, мэханічны завод Легмэт і фабрыка абмотнага дроту Эльпэна. Першы вялікі посьпех прыйшоў да каманды ў 1992 годзе, калі ў Варшаве «Медзь» у фінале Кубка Польшчы ў сэрыі пэнальці перамагла забжаўскі «Гурнік», здабыўшы першы трафэй, пры гэтым каманда нават ніколі не гуляла ў Экстраклясе на той момант. Кубкавы посьпех забясьпечыў клюбу дэбют у эўрапейскіх кубках, то бок футбалісты Лягніцы трапілі ў 1/16 фіналу Кубка ўладальнікаў кубкаў на «Манака», трэнэрам якога на той час быў Арсэн Вэнгер, а ў стартавым складзе выступалі немец Юрген Клінсман і чэмпіён сьвету з францускай зборнай Юры Джаркаеф. У першым хатнім матчы «Медзь» зазнала паразу зь лікам 0:1, а матч у адказ быў згуляны ўнічыю зь лікам 0:0. У наступныя гады мэтай клюбу было прасоўваньне ў найвышэйшую лігу, але дасягнуць гэтага не ўдалося. Клюб пачаў заняпадаць, і ў 2010 годзе апынуўся на мяжы банкруцтва.

Пасьля 40 гадоў дзейнасьці, цягам футбольная каманда гуляла на розных узроўнях спаборніцтваў, як то ад чацьвертага да другога дывізіёну, у 2011 годзе пачаўся новы пэрыяд у гісторыі «Медзі». Дзякуючы ўдзелу бізнэсоўца Анджэя Дадэлы і міжнароднай групы DSA Capital Group «Медзь» была рэарганізаваная. У чэрвені 2012 году «Медзь» перамагла ў розыгрышы Другой лігі і прабілася ў Першую лігу. 27 траўня 2018 году пасьля перамогі лягнічанаў супраць «Хайнічанкі» зь лікам 5:1 быў забясьпечаны гістарычны выхад у Экстраклясу[2]. Аднак затрымацца камандзе ў найвышэйшым дывізіёне не атрымалася. Не зважаючы на тое, што пасьля першага этапу лягніцкая каманды трымалася на 11-м радку, на другім этапе «Медзь» апусьцілася на 15-е месца, якое не ўратавала каманду ад вылету з Экстаклясы. У той сэзон фінскі нападнік каманды Пэтэры Форсэл з 13-ю галамі на сваім рахунку ўвайшоў у лік дзявятку найлепшых бамбардзіраў турніру. У Кубку Польшчы каманда зь Ніжнесылескага ваяводзтва дакрочыла да паўфіналу, дзе была спыненая беластоцкай «Ягелёніяй».

У 2022 годзе па трохгадовым перапынку каманда зноў выйшла ў Экстраклясу[3], але зноў у першы жа сэзоне вылецела ў Першую лігу[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]